Культура

Пачалі прыём заявак на прэмію імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі

Прэмія заснаваная ў 2019 годзе ў памяць мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава. Сёлета адбудзецца ўручэнне дзвюх прэмій: за вокладку кнігі, выдадзенай у 2022 годзе, і за вокладку кнігі, выдадзенай у 2023-м.

«Сёлета, распачынаючы новы сезон, мы робім гэта ў дзень памяці Міхала Анемпадыстава, хаця і дагэтуль непамысна гаварыць пра яго ў мінулым часе. Абіраючы сімвалічныя даты для прэміі, мы намагаемся ўшанаваць як асобу і даробак Міхала, так і важную для ягонага жыцця сферу — вокладку беларускай кнігі, што выжывае цяпер насуперак усім абставінам. Візуал не менш (зрэшты, і не больш) важны за слова — апошнія гады адной з мішэнню рэпрэсій сталі выявы і колеры, якія працягваюць гаварыць, калі словы ўжо (ці яшчэ) маўчаць. Кніга, першае ўражанне пра якую дае вокладка, сёння ў цэнтры нашай увагі», — расказала старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.

Ацэньвацца будзе не толькі дызайн і паліграфічнае выкананне вокладкі, але і іх адпаведнасць зместу кнігі. Таму ў журы прэміі ўвойдуць творцы, якія працуюць і з візуальнымі вобразамі, і са словам.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца беларускія дызайнеры, якія стварылі вокладкі да папяровых кніг, што выйшлі ў 2022 і 2023 годзе і адпавядаюць хаця б аднаму з наступных крытэрыяў:

— кніга выдадзена ў беларускім выдавецтве;

— напісана беларускім аўтарам;

— напісана па-беларуску;

— распавядае пра Беларусь ці беларускую культуру.

Каб падаць вокладку на конкурс, трэба да 6 лютага запоўніць форму.

Прапанаваць кнігу на конкурс могуць самі дызайнеры, пісьменнікі, сябры журы, аргкамітэт прэміі, выдавецтвы і наогул любы чытач.

Прэмію атрымае аўтар або каманда аўтараў вокладкі. Сёлета адбудуцца дзве цырымоніі: вясной будзе абвешчаны пераможца прэміі за кнігі, выдадзеныя ў 2022 годзе; восенню, на фестывалі «Бардаўская восень», абвесцяць найлепшую вокладку кніг, выдадзеных у 2023-м.

Генеральным партнёрам прэміі з’яўляецца тэлеканал Белсат.

Міхал Анемпадыстаў працаваў у жанрах графікі, ілюстрацыі, фатаграфіі. Як дызайнер ствараў плакаты, паштоўкі, лагатыпы, вокладкі для музычных альбомаў і нават этыкеткі спіртных напояў па-беларуску. У пачатку 1990-х ілюстрацыі Міхала Анемпадыстава вызначалі запамінальны стыль часопіса «Бярозка», дзе ён быў мастацкім рэдактарам. У 2011 годзе мастак праілюстраваў кнігу Сяргея Вітушкі «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Вокладкі, створаныя Міхалам Анемпадыставым, упрыгожваюць пераклады Збігнева Герберта і Чэслава Мілаша, кнігі Андрэя Хадановіча, Таццяны Нядбай, Сяргея Харэўскага, Наталкі Бабінай ды іншых беларускіх аўтараў.

Чытайце таксама:

«Простыя словы» Міхала Анемпадыстава — песня нашых дваровых пратэстаў. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

Анемпадыстаў: Шэры колер — самы прыгожы. А сцяг — бела-чырвона-белы

Прэмію Анемпадыстава прысудзілі Анатолю Лазару за вокладку кнігі «НЕрасстраляныя»

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі7

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю4

Дзеці радзей глытаюць іншародныя прадметы: навукоўцы назвалі невідавочную прычыну

Польская паліцыя пакуль не змагла вызначыць, дзе знаходзіцца Мельнікава14

Білі Айліш знялася ў роліку пад песню беларусаў1

У «Мінск-Свеце» пабачылі дзіўную жывёлу: мінчукі спрачаюцца, хто гэта можа быць13

СМІ раскрылі просты і рэалістычны план, як Трамп зможа заставацца прэзідэнтам ЗША да 2037 года29

«Сядзеў сем разоў за крадзяжы». Каларытны беларус трапіў ва ўкраінскі палон, паваяваўшы тыдзень2

Былы палітвязень Віктар Лосік распавёў пра сваё вызваленне і пераезд з сям'ёй у Польшчу1

Рабаў расказаў, якім будзе надвор'е ў красавіку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі7

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць