Грамадства22

Па справе INeedHelpBY затрымалі 143 чалавекі. Кіраўнік ініцыятывы кажа, што з іх боку ўцечак інфармацыі не было

Кіраўнік праекта INeedHelpBY Філіп Гаўрышаў пракаментаваў масавыя затрыманні экс-палітвязняў і іх сваякоў. Ён сказаў, што ўзломаў сістэмы і ўцечак інфармацыі з боку праекта не было, а таксама даў парады, што рабіць у такой сітуацыі.

«Мы пацвярджаем, што падчас допыту ў часткі затрыманых пытаюцца, ці атрымлівалі яны прадуктовую дапамогу ад INeedHelpBY. У большасці выпадкаў людзей адпускаюць дадому праз адсутнасць падстаў для прыцягнення да адказнасці і доказаў узаемадзеяння з ініцыятывай.

Хочам яшчэ раз растлумачыць, як працуе наш праект. Галоўная задумка ў тым, што ніхто не атрымлівае дапамогу асабіста ад ініцыятывы. Беларусы, якія апынуліся ў цяжкай фінансавай сітуацыі, атрымліваюць дапамогу ад неабыякавых суайчыннікаў, якія жадаюць дапамагчы прадуктамі харчавання. Гэта значыць, фізічныя асобы аказваюць дапамогу іншым фізічным асобам добраахвотна з дабрачыннымі намерамі. Таму ўся атрыманая дапамога накіравана і атрымана не ад арганізацыі INeedHelpBY, а ад прыватных асоб — ад сяброў, прыяцеляў, знаёмых і землякоў; імі ж яна і была аплачана», — напісаў Філіп Гаўрышаў.

Ён таксама даў некалькі парадаў, што рабіць, калі да вас прыйшлі.

  • 1. У першую чаргу выдаліць тэлеграм-бот ініцыятывы, бо яго ўключылі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
  • 2. Настойваць на тым, што дапамогу атрымлівалі ад беларусаў, а не ад ініцыятывы.
  • 3. Калі жадаеце выдаліць асабістыя даныя з сістэмы — напісаць у службу падтрымкі.
  • 4. Адпісацца ад сацсетак INeedHelpBY.
  • 5. Пачысціце кэш.

Тым часам кіраўнік «Байсол» Андрэй Стрыжак паведаміў, што вядома пра 143 факты затрымання падчас аблавы з 23 студзеня па сённяшні дзень.

@nashaniva 70 жанчын затрымалі ў Брэсце #беларус #беларусь #минск #брест #милициябеларуси #нашаніва #беларусьсейчас #навіны #новостибеларуси #беларусьновости #барановичи ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Каментары2

  • Длгрж
    25.01.2024
    Бля, чувак жыве недзе ў маі 2020:
    - адпускаюць, не таму што нічога не знайшлі, а таму што людзі ўсё расказваюць - што атрымлівалі, калі і ад каго. А мэта - пакараць не тых хто атрымоўвае дапамогу, а тых хто яе адсылае
    - Тое што фармальна ўсе чысценькія (адна фізічная асоба адсылае прадукты іншай і INeedHelp тут не пры чым) наўрадці дапаможа. Даўно ўжо нікога такія дробязі як закон не цікавяць
  • Вася
    25.01.2024
    И это всё происходит когда у тебя поддержка 80%

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць