Усяго патроху33

У мінскім крутым гатэлі ўжо больш за тры гады жыве італьянец. І з'язджаць не збіраецца

Італьянскі бізнэсмен Жан-Поль прыехаў у Беларусь чатыры гады таму, у разгар кавіднай пандэміі. Вось ужо тры гады ён здымае нумары ў мінскім чатырохзоркавым гатэлі «Вікторыя Спа». Выпадак, калі ў гатэлі госць бесперапынку жыве на працягу трох гадоў, называюць унікальным для Беларусі, піша Tochka.by.

Фота: Tochka.by

Ад апартаментаў да больш сціплага нумара

За час жыцця ў гатэлі Жан-Поль змяніў некалькі нумароў. Пачынаў з арэнды найлепшага — апартаментаў. Пасля перайшоў на «Люкс», а цяпер каля года жыве ў больш простым двухмесным нумары.

Палічыць, колькі італьянец выдаткаваў на пражыванне ў гатэлі, досыць цяжка: за тры гады тарыфы на нумары ў гатэлі не раз мяняліся. Хоць, безумоўна, сума «набегла» прыстойная.

Так, пасутачна арэнда трох тыпаў нумароў у «Вікторыі Спа» пры пэўных умовах дасягае 260 даляраў (816 рублёў), 160 даляраў (502 рублёў) і 120 даляраў (377 рублёў) адпаведна.

Фота: Tochka.by

Нягледзячы на гэта, праблем з аплатай у італьянскага госця не ўзнікае, сцвярджаюць у «Вікторыі Спа». Засяліўся Жан-Поль падчас пандэміі, калі справы ў беларускіх гатэляў ішлі, мякка кажучы, не вельмі. Таму італьянец арандаваў нумар па вельмі выгадных цэнах. У той час зніжкі на доўгае пражыванне ў некаторых нумарах гатэля даходзілі да 70%.

Спадабаліся размяшчэнне і сэрвіс

У Беларусі Жан-Поль развівае ўласны бізнес, звязаны з медыцынай. Своеасаблівым стымулам прыехаць сюды стала пандэмія, калі многія пункты на карце свету былі ў стане поўнага лакдаўну, а ў Беларусі жыццё было адносна актыўным.

Фота: Tochka.by

Калі прыкінуць, колькі Жан-Поль выдаткаваў на арэнду нумара ў мінскім гатэлі, узнікае пытанне: ці не больш выгадна было б купіць (ну ці арандаваць) кватэру ў гэтым самым раёне. Італьянец на гэта адказвае незвычайна:

«Я цаню свой час і кожны момант жыцця. А тут мне камфортна: добры сэрвіс, ветлівыя менеджары. Ведаеце, гэта цяжка — з'ехаць адсюль цяпер».

Таму з'язджаць Жан-Поль пакуль не збіраецца. Ён плануе развіваць справы, звязаныя з трактарнай тэхнікай, прамысловым абсталяваннем, медыцынай і гандлем золатам. Напрамкі для прасоўвання класічныя для Беларусі — Кітай і ААЭ.

Каментары3

  • Жорж
    26.01.2024
    Можа, ён жыве "на вексаль"?
  • Капіталіст
    26.01.2024
    Жорж, ведаем мы аднаго, які таксама жыве на вексаль з “фонда первава”.
  • нейкі прахадзімец
    27.01.2024
    Займаецца адразу ўсімі відамі бізнэсу. Амаль як прыкарытныя.

Цяпер чытаюць

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя2

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён легенда». Гродзенцы шукалі таго самага добрага кіроўцу з аўтобуса. Аказалася, Леаніда ведае ўвесь горад8

Віктар Марціновіч выдаў новы раман13

На МТЗ стварылі ўзор машыны для перавозкі людзей па падземных рудніках5

Упершыню за год зафіксаваныя масавыя залёты расійскіх дронаў на Гомельшчыну4

Цэны на нерухомасць у Мінску дасягнулі чарговага рэкорду14

Заснавальніка віннай кампаніі асудзілі ў Мінску за данаты ў падтрымку Украіны1

Улады прапануюць новае правіла для прыватных клінік8

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя2

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць