Свет44

Ракета хусітаў трапіла ў танкер з расійскімі нафтапрадуктамі. Ён загарэўся

Bloomberg называе гэтую атаку на выхадзе з Чырвонага мора на танкер самым маштабным нападам еменскіх хусітаў на нафтаналіўное судна.

Ілюстрацыйнае фота. Фота: Kaitlin Watt / U.S. Navy via AP

У танкер Marlin Luanda ў Адэнскім заліве трапіла ракета. Еменскі рух хусітаў заявіў, што гэта яны абстралялі судна. Аператар танкера паведаміў, што ў выніку на ім узнік пажар, піша Бі-бі-сі.

Брытанская кампанія-аператар танкера Trafigura паведаміла, што ў выніку трапляння ракеты пачаўся пажар у адным з грузавых адсекаў судна і для яго лакалізацыі было выкарыстана супрацьпажарнае абсталяванне.

Bloomberg называе гэтую атаку на выхадзе з Чырвонага мора на танкер, які перавозіў расійскае паліва, самым маштабным нападам еменскіх хусітаў на нафтаналіўное судна.

Агенцтву Reuters у Trafigura паведамілі, што танкер перавозіў ліграін — нафту, сумесь цяжкіх вуглевадародаў, цяжэйшую за бензін — расійскага паходжання.

Гэты груз быў набыты па цане таннейшай за столь, устаноўленую заходнімі краінамі амаль год таму, адзначыў прадстаўнік аператара.

Столь, адна з формаў санкцый за агрэсію супраць Украіны, мае розныя ўзроўні для розных катэгорый нафты і нафтапрадуктаў, але Расіі ўдаецца экспартаваць значную частку вырабленага па больш высокіх коштах у абыход абмежаванняў.

Танкер Marlin Luanda ходзіць пад сцягам Маршалавых выспаў. Афіцыйныя асобы ЗША паведамілі CBS, што ў яго трапіла супрацькарабельная балістычная ракета.

Паведамленняў аб пацярпелых не паступала, а дапамогу аказваў карабель ВМС ЗША, заявіла Цэнтральнае камандаванне ЗША (CENTCOM).

Прыкладна праз восем гадзін амерыканскія вайскоўцы знішчылі супрацькарабельную ракету хусітаў, якая была нацэленая на Чырвонае мора і была гатовая да запуску, паведаміла таксама камандаванне.

Служба UKMTO, якая арганізуе абмен інфармацыяй паміж брытанскім ваенна-марскім флотам і гандлёвымі судамі ў рэгіёне, удакладніла, што інцыдэнт адбыўся за 60 марскіх міляў на паўднёвы ўсход ад Адэна.

UKMTO папярэдзіла іншыя судны, каб яны ішлі з асцярожнасцю і паведамлялі аб любой падазронай дзейнасці.

Кампанія Trafigura пацвердзіла, што судна пашкоджана і ваенныя караблі накіраваліся да яго для аказання дапамогі.

Вайсковы прадстаўнік хусітаў Яха Сарэя заявіў, што групоўка ўжыла «некалькі адпаведных вайскова-марскіх ракет», а траплянне ў танкер было прамое.

Хусіты, якія дзейнічаюць у саюзе з Іранам і пры яго падтрымцы, сцвярджаюць, што спрабуюць дапамагчы ХАМАС у Газе. Спачатку яны заяўлялі, што нападаюць толькі на судны, якія маюць нейкую сувязь з Ізраілем, хоць такая сувязь прасочвалася далёка не заўсёды.

11 студзеня ЗША і Вялікабрытанія нанеслі першыя ўдары па аб'ектах хусітаў, пасля чаго тыя заявілі, што з гэтага часу будуць атакаваць і суда, звязаныя і з гэтымі краінамі таксама.

Абстрэлы не спыніліся, нягледзячы на некалькі серый наступных удараў па Емене, і многія судны, якія курсуюць паміж Еўропай і Азіяй, пачалі абыходзіць гэты раён і прытрымлівацца больш доўгага шляху вакол Афрыкі, што прыводзіць таксама да большага кошту перавозак.

Каментары4

  • Жвір
    27.01.2024
    Гусіт, не адна ракета. Гэта ўжо даўно й пастаянна, як мінімум цягам апошніх 8-10 гадоў. Але раней у іх іранскіх ракет не было. Раней яны на падыходах да ўваходу ў ЧМ напраўлялі на танкеры начыненыя выбухоўкаю, дыстанцыйна кіраваныя катары, а крыху на поўнач ад праліва часьцяком былі выяўляліся міны. Ад катараў быў шанец ухіліцца, а міны ўначы ніяк не вызначыць, радары камерцыйных суднаў іх ня возьмуць, і гэта толькі цуд, што ніхто на іх не ўзбіўся. Вы не ўяўляеце, якія ж паскуды гэта робяць ! Цывілізаваны сьвет праспаў, спазьніўся з рэакцыяй.
  • Суповой пакетик
    27.01.2024
    Так-так, давайте-давайте, еще парочка таких арабских вылазок - и у России поубавится желания перевозить свою нефть, дабы заработать пару грошей на неправедную войну. Отлично! Ведь это сделано руками давних и добрых союзников России. На очереди - ХАМАС. Он тоже свои ракеты куда ни попадя бросает, может, и по своим московским дружкам попадет...
  • Жвір
    27.01.2024
    Суповой пакетик, Расія і не перавозіла груз тым танкерам, ён належаў пакупніку, а судна, мяркую, таксама належала замежнаму суднаўладальніку. Расеі толькі ў радасьць такія выпадкі, бо кошт нафты й нафтапрадуктаў пойдзе расьці, і расейская нафта зробіцца больш запатрабаванаю, а на заходніх рынках вырастуць кошты на ўсё, выклікаўшы зразумелыя праблемы...

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць