Свет88

«У камеры ляталі невядомыя мне насякомыя». Расказваем пра тайскія турмы, дзе сядзяць рокеры з «Бі-2»

Гурт «Бі-2» з беларусамі ў складзе мардуецца за кратамі ў Таіландзе — краіне, вядомай сваімі жудаснымі турмамі. Да музыкаў мае прэтэнзіі тайская міграцыёнка, і хутка іх могуць дэпартаваць з краіны. Расказваем падрабязней, з чым сутыкнуліся рок-легенды.

Фота: AP Photo / Sakchai Lalit

Наколькі вядома, музыкі з «Бі-2» цяпер знаходзяцца ў адной з турмаў Бангкока. Іх трымаюць у адкрытай камеры пад пяклівым сонцам, тэмпература на вуліцы складае да 35 градусаў, ніякага ценю няма. Акрамя таго, у камеру часам падсаджваюць рускамоўных «перамоўцаў» — тыя пужаюць музыкаў наступствамі іх справы і намякаюць на хабар.

Па расказах былых вязняў, якія пабачылі знутры турмы Бангкока, можна меркаваць, з чым цяпер сутыкаюцца музыкі. Да прыкладу, ёсць сведчанне актывіста Рангсімана Роме, які знаходзіўся ў турме Клонг Прэм.

Вязням Клонг Прэм не выдаюць матрасы, замест гэтага арыштанты спяць на тонкіх коўдрах. Харчаванне там жудаснае — тую ежу ядуць толькі вязні, якім не дапамагаюць з волі ці якія не могуць самі сабе згатаваць ежу. Збольшага ў той час кармілі благім рысам ці кашай, да якой дадавалі суп ці іншыя стравы.

Міграцыйная турма ў Бангкоку. Фота: ucanews.com

Вязні-землякі аб'ядноўваюцца ў спецыяльныя групіроўкі — дамы. Унутры іх вязні дзеляцца падарункамі і прыглядаюць адзін за адным, а калі ў кагосьці з дома ўзнікне канфлікт з чалавекам з іншай групіроўкі, на яго боку выступіць увесь дом.

Ёсць у Бангкоку і адмысловая міграцыйная турма, якую наведаў у 2010-х расіянін Алег Наваселаў. Вось што ён расказваў пра той досвед: «Уявіце, сто чалавек у адной бетоннай скрынцы, месца няма, спяць усе на падлозе, ніякіх ложкаў. Падушак таксама няма — выдаюць нейкія анучы, ну і як хочаш, так і круціся, рабі з іх пасцелю.

Кормяць выключна рысам. Часам я бачыў агуркі, або, памятаю, давалі яйка. Вада, якую мы пілі, мела пах чагосьці неверагодна тухлага. А што рабіць? Трэба піць, іншай не дадуць. У камеры лёталі невядомыя мне насякомыя, поўзалі яшчаркі. У камеры спякотна, потна».

Сумнай славе тайскіх турмаў ужо шмат гадоў. У справаздачы ААН 2019 года іх найвялікшай праблемай назвалі перапоўненасць — нават па афіцыйнай статыстыцы нормы па колькасці людзей перавышаныя больш чым удвая. Ёсць праблемы з доступам да медыцыны, вязні атрымліваюць мала ежы і пітнай вады, якасць прадуктаў і вады вельмі благая. Дадамо да гэтага дрэнныя санітарныя ўмовы і існаванне закрытых супольнасцей сярод вязняў, дзе трэба жыць па пэўных правілах.

Міграцыйная турма ў Бангкоку. Фота: ucanews.com

Ёсць і практыка турэмных пакаранняў — часам гаворка можа ісці пра катаванні і адмыслова дрэннае лекаванне. Вязняў прымушаюць цяжка працаваць і даюць за гэта мізэрную ўзнагароду, нярэдка выкарыстоўваюць кайданкі і аналагічныя сродкі абмежавання ў рухах. Нарэшце, вязняў беспадстаўна абмяжоўваюць у магчымасці бачыцца з сям'ёй ці сябрамі і атрымліваць ад іх карэспандэнцыю.

Апошнія гады колькасць вязняў у Таіландзе павялічвалася, адпаведна і пагаршаліся турэмныя ўмовы. Пасля змовы вайскоўцаў 2014 года сітуацыя стала яшчэ горш, у дадатак мясцовы ўрад пачасціў выкарыстанне ваенных аб'ектаў у якасці турмаў.

Адна з апошніх справаздач пра тайскія турмы — даклад праваабарончай арганізацыі FIDH за 2022 год. Эксперты адзначаюць, што тамтэйшыя вязні дагэтуль сутыкаюцца з жорсткім і бесчалавечным абыходжаннем, і ўмовы ўтрымання людзей амаль не паляпшаюцца. Але ж улады патроху спрабуюць даць рады сітуацыі — напрыклад, афіцыйна адмененыя кантракты, паводле якіх вязняў прыцягвалі да пляцення рыбалоўных сетак, з 2019 года павольна зніжаецца агульная колькасць вязняў у краіне.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Удзельнікаў гурта «Бі-2» трымаюць на спёцы ў камеры пад адкрытым небам

Гурт «Бі-2» знаходзіцца ў цэнтры затрымання міграцыйнай паліцыі на Пхукеце

Удзельнікаў «Бі-2» могуць дэпартаваць у краіну выдачы пашпарта

Каментары8

  • Жахi Тайланда i Iндыi
    29.01.2024
    Гэта не невядомыя насякомыя, а вялiзарныя лятаючыя блохi, камары, мухi, i нават тараканы. Асаблiва цяжка прыйдзецца ноччу, полчышча камароў будзе пранiкаць у гэтыя ямы дзе iх трымаюць i кусаць няшчадна да крывi, разам з гэтымi блохамi i навознымi мухамi розных вiдаў, нiхто нiякiх рэпелентаў не выдасць, таксама па падлозе дзе прыйдзецца спаць, будуць бегаць вялiзарныя мураўi, якiя таксама будуць кусаць i пранiкаць павукi, паверце, лепей там не быць...
  • Жахi
    29.01.2024
    Жахi Тайланда i Iндыi, не пералiчыў пацукоў i скалапендр... ад скалапендраў вельмi небяспечныя i балючыя укусы, можна канькi адкiнуць. Дарэчы некаторыя мураўi таксама маюць крылы i лятаюць. А яшчэ дзiкiя пчолы i скарпiоны
  • Пацан
    29.01.2024
    Слова пацана , хворы, би2 выступiлi супраць расейскай вайны.

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць