Вайна4

«Ваш забіты муж быў законнай цэллю Украіны». У Маскве пасля даносу пачаліся разборкі вакол 67-гадовай доктаркі

На 67-гадовую жанчыну-педыятра Надзею Буянаву завялі крымінальную справу па распараджэнні кіраўніка Следчага камітэту Расіі. Нагодай паслужыла абвінавачванне з боку маці 7-гадовага пацыента.

Надзея Буянава пасля ператрусу

Крыміналку ў адносінах 67-гадовай доктаркі-педыятра маскоўскай паліклінікі Надзеі Буянавай завялі пасля даносу з боку Настассі Акіньшынай. Маладая жанчына распавяла на відэа аб выпадку, які нібыта адбыўся пад час прыёму ў педыятра.

Па версіі Акіньшынай, яна прывяла свайго 7-гадовага сына на прыём да педыятра праз праблемы з вачыма ў малога. У часе агляду сын пачаў капрызнічаць. Педыятр спытала аб прычыне такіх паводзін. Настасся патлумачыла, што хлопчык цяжка перажывае страту бацькі, які загінуў на вайне.

На гэта Буянава нібыта адказала жанчыне, што «яе муж, як і любы іншы вайсковец арміі Расіі, зʼяўляецца законнай цэллю Украіны», а «Расія — краіна-агрэсар, якая напала на Украіну і забівае яе мірных жыхароў».

Пазней высветлілася, што педыятр Надзея Буянава родам з Львова. У 1984 годзе яна скончыла Медыцынскі ўніверсітэт у гэтым горадзе. Надзея некалькі разоў праходзіла ў ім павышэнне кваліфікацыі, прычым апошні раз у 2019 годзе. Невядома, як яна атрымала расійскае грамадзянства.

Відэа, на якім раззлаваная маці распавяла пра выпадак на прыёме, падхапілі праўладныя тэлеграм-каналы і СМІ. Пазней Акіньшына напісала заяву ў паліцыю.

У выніку па асабістым даручэнні кіраўніка Следчага камітэта Расіі Аляксандра Быстрыкіна на педыятра завялі крымінальную справу аб распаўсюджванні фэйкаў аб Узброеных сілах Расіі. 2 лютага Надзею Буянаву звольнілі з працы, а на яе кватэры адбыўся ператрус. Пасля яго жанчыну даставілі на допыт, які працягваўся ўсю ноч.

Зрэшты, не ўсё ў гэтай справе выглядае так, як падавалася першапачаткова. Настасся Акіньшына напісала на сваёй старонцы ва «Укантакце», што расійскія СМІ сказілі яе гісторыю. Жанчына знаходзілася ў разводзе з бацькам хлопчыка. Больш за тое, яна ўжо замужам за іншым мужчынам. Па словах Настассі, гэта не перашкаджала ёй працягваць падтрымліваць цёплыя адносіны з бацькам хлопчыка. А яе новы муж нават сябраваў з былым.

Настасся Акіншына Анастасия Акиншина Anastasia Akinshina
Скрын запісу з старонкі Настассі Акіньшынай у ВКантакце. Фота: старонка Readovka / ВКантакце

Аднак галоўнае не гэта — педыятр Надзея Буянава адмаўляе сам факт размовы. Па яе словах, нічога падобнага яна Акіньшынай не гаварыла. Адвакат педыятра тлумачыць, што доктар падчас агляду дзіцяці толькі выявіла падазрэнне на «расстройства паводзін», а маці раззлавалася, падумаўшы, што з яе сына хочуць зрабіць хворага. У выніку і ўзвяла паклёп на доктарку.

Па словах адваката, падчас допыту доктар прасіла праслухаць яе размову з Настассяй (у маскоўскіх паліклініках павінны былі ўсталяваць аўдыёзапісваючыя прылады для кантролю якасці прыёмаў). Такі запіс мог бы стаць неабвержным доказам.

3 лютага Тушынскі раённы суд Масквы не стаў задавальняць хадайніцтва следства аб заключэнні пад варту педыятра маскоўскай паліклінікі Надзеі Буянавай. Абвінавачаную вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Надзея Буянава Надежда Буянова Nadezhda Buyanova
Надзея Буянава ў залі суда. Скрын відэа: oscar_advokat‧/ YouTube

Ёй абралі меру абмежавання ў выглядзе «забароны пэўных дзеянняў» на паўтара месяца. Доктарцы забаронена карыстацца сродкамі сувязі, а таксама размаўляць са сведкамі і іншымі ўдзельнікамі справы, за выключэннем следчых, абаронцаў і пракурора.

Адвакат Буянавай заявіў, што будзе скардзіцца ў пракуратуру: пасля затрымання ў педыятра забралі тэлефон і прачыталі ўсе перапіскі.

Чытайце яшчэ:

Сем гадоў за пяць антываенных цэтлікаў у краме

Прапагандыст Прыдыбайла прыдумаў фэйк, каб дыскрэдытаваць «Дождж». Ён прадставіўся жыхаром Ліпецка, які замярзае без ацяплення

Пяскоў назваў фэйкам інфармацыю пра «сенсацыйную заяву» Пуціна

Каментары4

  • Снайпер
    04.02.2024
    Дарэчы злачынцы пуцiн i лукашэнка таксама.
  • Ноўнэйм
    04.02.2024
    Арт, уничтожения
  • Живут во лжи, а за правду в тюрьму
    05.02.2024
    Правда глаза колет.
    Россия - страна убийц, насильников, грабителей, лентяев , обманщиков и лжецов.

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім8

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант адрэагавала на публікацыі пра сваю маёмасць: Мы ў іх выйгралі б любы суд7

Наталля Эйсмант сабралася пісаць кнігу: Мы павінны пакінуць праўду, бо нашы ворагі таксама напішуць16

Украінцы ўдарылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранскай вобласці4

У Чашніцкім раёне на вулічныя шыльды дадалі беларускую мову3

Аляксандра Герасіменя: На Алімпіядзе ў Парыжы падняла б бел-чырвона-белы сцяг — вялікая гутарка3

Трамп упэўнена перамог Байдэна на дэбатах9

Грыбнік назбіраў на Міншчыне зайздросную паляну баравікоў і падасінавікаў

Качанава звадзіла Мацвіенку ў Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр у Полацку ФОТЫ6

Ад 8 да 11 гадоў. У Гомелі за «здраду дзяржаве» вынеслі прысуд сям’і

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім8

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →