Грамадства

Ці стала складаней праходзіць беларуска-літоўскую мяжу пасля таго, як пастрожылі праверку беларусаў

Тыдзень таму ўрад Літвы ўхваліў прапанову аб стражэйшым кантролі беларусаў на мяжы. Паглядзелі, як гэтыя змены паўплывалі на працэс.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Дзяржаўны памежны камітэт

Легкавы транспарт

Згодна з новымі правіламі, калі беларусы будуць перасякаць мяжу па шэнгенскай візе, літоўскія памежнікі абавязаны дадаткова ацаніць рызыкі і пры неабходнасці правесці больш дэталёвую праверку.

Паводле даных ад Дзяржпагранкамітэта, за апошнія суткі праз беларуска-літоўскую мяжу праехала 966 адзінак легкавога транспарту. 4 лютага — 1063 адзінкі. А 1 лютага — 988.

Да прыняцця рашэння аб больш строгім кантролі ў дачыненні да беларусаў сітуацыя выглядала так:

31 студзеня — 964;
30 студзеня — 961; 
29 студзеня — 1000;
26 студзеня — 1113; 
21 студзеня — 1027;
15 студзеня — 941.

Выглядае, што асаблівых змен не адбылося. Як і да прыняцця новага парадку, цягам сутак праз мяжу з Літвой праязджае каля 1000 адзінак легкавога транспарту.

Грузавы напрамак

Няма вялікай розніцы ў колькасці аформленага грузавога транспарту.

Калі ў 20-х чыслах студзеня на ўсіх чатырох пунктах пропуску з Літвой за суткі афармлялі ад 323 да 400 аўто, то ў першыя дні лютага — ад 255 да 365. Пры гэтым можна вылучыць пункт пропуску «Прывалка» («Райгардас» з літоўскага боку). Там прапускная здольнасць за суткі знізілася.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Дзяржаўны памежны камітэт

Калі ў студзені гэта было каля 80-100 вялікагрузаў, то ў лютым праз гэты пункт пропуску афармлялі ўжо не больш за 57 вялікагрузаў. За апошнія суткі было аформлена ўсяго 18 грузавікоў.

Што кажуць людзі?

Меркаванні людзей, якія ў апошнія дні перасякалі мяжу з Літвой, розныя. Адныя кажуць, што нічога не змяніліся, іншыя адзначаюць, што на літоўскім баку да іх было нашмат больш пытанняў, чым раней.

«Ехаў днямі праз «Беняконі». У бок Літвы ўсё было, як заўжды, а на выездзе з Літвы ў Беларусь у мяне папрасілі правы кіроўцы, страхоўку, цікавіліся пра мэту візіту ў Літву. Раней такіх пытанняў ніхто не задаваў», — адзначае суразмоўца.

Іншы чытач 3 лютага таксама вяртаўся ў Беларусь, толькі праз пункт пропуску «Прывалка». Мужчына наадварот адзначыў, што забыўся, калі так хутка праходзіў праз мяжу.

«Дзве мяжы прайшлі за 1,5 гадзіны. На дзіва хутка працавалі ўсе, як літоўцы, так і беларусы», — кажа чытач.

Тэма ўвядзення дадатковага кантролю актыўна абмяркоўваецца ў адмысловых чатах. Але і там няма выразнага разумення, ці нешта змянілася.

Некаторыя карыстальнікі пішуць, што літоўцы сталі больш пільна правяраць тых, хто едзе па працоўнай польскай візе. Нібыта тых, хто не меў пры сабе працоўнага кантракта, накіроўвалі назад у Беларусь. Людзей з працоўнымі візамі і кантрактамі на руках прапускалі без праблем.

Горш ужо не стане? 

Тым не менш, засцярогі, што праходжанне мяжы ўскладніцца, маюць прычыны. Асабліва пасля таго, як у Літве загаварылі пра магчымае закрыццё пунктаў пропуску «Райгардас» («Прывалка» з беларускага боку) і «Лаварышкі» («Катлоўка»). 

З такой прапановай выступіла літоўская Камісія па нацыянальнай бяспецы (КНБ). Але канчатковае рашэнне гэтага пытання за ўрадам.

Калі ён прыслухаецца да прапановы КНБ, на беларуска-літоўскай мяжы дзейнымі застануцца толькі два пункты пропуску: «Меднікі» («Каменны Лог») і «Салечнікі» («Беняконі»). 

З поўным спісам прапанаваных абмежаванняў можна азнаёміцца па спасылцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ16

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Фота кватэры пенсіянеркі, якая чакае званка ад махляроў». Найлепшыя твіты тыдня8

У Вялікабрытаніі навучыліся амаль цалкам аднаўляць літый і графіт з выкарыстаных батарэй электрамабіляў2

Вы ў Польшчы? Значыць, лёгка можаце падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як13

Навукоўцы б'юць трывогу: ледзяны шчыт Грэнландыі паскорана расколваецца4

Польская паліцыя закрыла справу, заведзеную пасля суіцыду беларуса ў Варшаве

Оле-Эйнар Б'ёрндален больш не рэкардсмен па перамогах на чэмпіянатах свету

Ціханоўская: Вызваленні адбываюцца не праз гуманнасць Лукашэнкі, а праз ціск на рэжым36

Памёр Валеры Петрыкевіч3

У Перу паліцэйскі апрануўся ў касцюм капібары, каб захапіць наркадылера з доказамі злачынства ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ16

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць