Грамадства2323

Колькі сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях, з'ехалі ў Еўропу?

Сваёй інфармацыяй падзяліўся «Белпол».

Як расказаў прадстаўнік «Белпола» Уладзімір Жыгар тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозга», яны апрацавалі прыкладна 20 кейсаў па інфармацыі, атрыманай ад дыяспары. Частку гэтай інфармацыі апублічылі, частку нельга разгалошваць.

«Механізмаў затрымання няма. Дакладней, яны ўмоўна ёсць, але ўсё вельмі складана. Паколькі краіны ЕС — гэта прававыя дзяржавы і аднаго жадання мала. Мы робім усё магчымае, каб краіны ЕС выкарыстоўвалі механізмы, якія ў нас маюцца для блакіроўкі ўезду карнікаў у краіны ЕС у прынцыпе. Каб ім нават візы не выдавалі.

Нешта атрымліваецца, нешта не. Тут важна праца з дыяспарамі».

З нядаўніх выпадкаў — кейс былога міліцыянта з Ліды Аляксандра Маціевіча. Ён каля 1,5 года жыў у Літве і займаўся ўстаноўкай вокнаў. Пра сілавіка «Белпол» даведаўся ад беларускай дыяспары. Калі інфармацыя пра яго ўдзел у рэпрэсіях пацвердзілася, то накіравалі ліст у адпаведную структуру літоўскай улады. У выніку Маціевіч з жонкай пакінулі Літву. Былому сілавіку скасавалі дазвол на жыхарства і прызналі яго пагрозай нацбяспецы.

Каментары23

  • Ганьба
    11.02.2024
    Гэты Жыгар і ягоная шайка відавочна працуюць за сродкі ЕЗ, каб абараніць сваіх былых (а можа, і бягучых) калег па ГУБАЗІКУ. Замест таго, каб наадварот выцягваць гэтую навалач у Еўропу і тут разбірацца з імі (па законе), яны ствараюць умовы па пазбаўленні следства важных сведкаў і падазраваных, па максімуме замаруджваючы справы па універсальнай юрысдыкцыі.
  • Алесь Загорскі
    11.02.2024
    Усім тым, хто прагне каб гэтых быліх міліцыянтаў лавілі і варочалі ў Беларусь, або каб ім нават не давалі магчымасці выехаць - растлумачу чаго вы на сам рэч робіце:
    1. Вы даяце кожнаму міліцыянту які хістаецца яшчэ адну прычыну не з'язджаць і працягваць бараніць рэжым, бо нідзе акрамя як у Беларусі яго не чакаюць і не дапамогуць.
    2. Вы маглі б зменшыць колькасць карнікаў у РБ прыняўшы гэтага міліцыянта за мяжой, але ж вы больш прагнеце справядлівасці чым змяшнэння болю сваіх суайчыннікай, які можа быць праз недахоп карных рэсурсаў у РБ.
    3. Вы не разбураеце прапаганду ў вачах сілавога блока РБ, а толькі падтрымліваеце і робіце яе больш моцнай, тым самым памяншаючы шанец на бунт сярод міліцыянтаў.

    Ну і хто ў такім выпадку сапраўдны вораг і не хоча перамен у Беларусі? Думайце.
  • 2Ганьба
    11.02.2024
    Ганьба, наверное, даже если Лукашенко пойдет самостоятельно получать визу в Гаагу, эти деятели будут делать "усё магчымае для блакіроўкі ўезду карніка ў краіны ЭЗ".
    Полезные идиоты или кроты?

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка129

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць