||, посадила его судья Татьяна Шотик. Источник: https://reform.by/328563-igorja-lednika-osudili-na-tri-goda-kolonii
2015 год
20.02.2024
Ігар Леднік: удзел апазыцыі ў выбарах — гэта саўдзел у злачынстве. 03 жнівень 2015 Грамадзкі актывіст і прадпрымальнік Ігар Леднік заклікае апазыцыю замест удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах правесьці кампанію па адхіленьні Аляксандра Лукашэнкі ад улады.
Ігар Леднік зьвярнуўся ў Цэнтравыбаркам з просьбай адмяніць рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. З пункту гледжаньня актывіста, прававая падстава для гэтага — заключэньне Спэцыяльнай камісіі Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня па прававой ацэнцы парушэньняў Аляксандрам Лукашэнкам Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь. Правядзеньне 24 лістапада 1996 году рэфэрэндуму па зьмене Канстытуцыі камісіяй пад кіраўніцтвам Віктара Ганчара было ацэнена як крымінальнае злачынства — захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.
«Ёсьць заключэньне спэцкамісіі Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня. У гэтым заключэньні выразна сказана, што ў 1996 годзе адбыўся канстытуцыйны пераварот. Гэтае заключэньне павінна было быць публічна агучана 19 верасьня 1999 году, але 16-га верасьня Ганчар зьнікае. Гэтае заключэньне цяпер, па сутнасьці, не запатрабаванае нашай апазыцыяй», — заявіў Леднік Радыё Свабода.
Паводле слоў Ледніка, сёньня сытуацыя зь легітымнасьцю Аляксандра Лукашэнкі абвастраецца складанай міжнароднай абстаноўкай — вайной ва Ўкраіне. Таксама гэта перашкаджае крокам у кірунку эўраінтэграцыі Беларусі, у прыватнасьці, у межах «Усходняга партнэрства».
Леднік цалкам адмоўна ставіцца да ўдзелу апазыцыі ў прэзыдэнцкіх выбарах:
«Я лічу, што гэта саўдзел у злачынстве. Бо гэта ня выбары, гэта чарговы этап незаконнага „пераабраньня“. Лідэры гэтых палітычных сілаў ведаюць, што ёсьць такое заключэньне, але яны не карыстаюцца ім. А цяпер яны паказваюць усім выбарцам, што нібыта Лукашэнка законапаслухмяны грамадзянін, ён мае права ўдзельнічаць у выбарах. А гэта ня так. Яны, па сутнасьці, парушаюць выбарчыя правы грамадзян тым, што сваім удзелам паказваюць, што і сам Лукашэнка можа ўдзельнічаць у выбарах». https://www.svaboda.org/a/27167166.html
Хто наступны?
20.02.2024
Светлая памяць!
не такі як ёсць
20.02.2024
Светлая памяць Герою Беларусі
Майка
20.02.2024
Чаму вы не пішыце пра тых, хто таксама загінуў у зняволенні, але не ў калоніі? Ў Гродзенскай турме мазагінуў мастак , у РУУС, некалькі палітвязняў скончылі жыццё праз самагубства, таму што не вытрымалі здзекаў. Іх таксама забіў рэжым ці вы так не лічыце?
Памыйка
20.02.2024
Майка, бо яны працуюць на максімальнае абяленне рэжыму, наколькі гэта зараз магчыма. Паглядзіце, вакол катуюць-забіваюць палітвязняў, а ў іх галоўныя артыкулы - Балкунец з Вусавым расказваюць пра бурбалку Ціханоўскай якомусці расейскаму СМІ.
Э Пэррот
20.02.2024
Майка, ты дурак, дядя?
Забойства
20.02.2024
[Рэд. выдалена]
Хуч
20.02.2024
Вечная памяць. RIP
так задумано лукашенком и Россией
20.02.2024
Посадив десятки тысяч невиновных, будут сотни невиновных умерших. Как в России, так и в Беларуси
FF
20.02.2024
А пра гэта не будзе шырокага разгалосу ў адрозненне ад Навальнага Палітзняволеныя ў беларускіх вязніцах гінуць па некалькі разоў на год, але на першым плане будзе Расея. А Рыгорыч пасля з гэтага яшчэ прафіт сабе атрымае: вось, маўляў, Захад, у мяне Навальны ў турме не загінуў, вайну я не вяду, так што разбірайцеся з Пуціным, не са мной
Калматы Вожык
20.02.2024
Учора на YouYube выпадкова натрапіў на даўно забытую дзіцячую песню "Слышу голас из прекрасного далёка", якая была надта ж папулярнай ў 1980-90-я...
Тады толькі марылі аб "прекрасным далёким".
І вось тое "прекрасное далёка" ўжо наступіла!!! І куды ўжо далей чакаць, калі ты сам ужо пенсінер! За першую палову свайго жыцця я перажыў аж 6 генсекаў СССР, за другую палову -- не магу і пэўна не змагу перажыць аднаго калгасніка, які ўзабраўся ўсім нам на карак! А што робіцца ў тым "прекрасным далёкім"??? Яно ж прыйшло! Народ памірае ў турмах -- як тут, так і там за бугром (у Расеі). Няма нармальных людзей вакол! Адны толькі -- інагенты, экстрэмісты, тэрарысты і прочыя нехарошыя людзі! Вось яно тое "прекрасное далёка"!
Ёсць толькі адна надзея! У наступным жыцці ты народзішся ў нармальнай краіне, дзесьці там ля сіняга і цёплага мора ... Лукашэнка? Пуцін? Дык гэта ж было ў мінулым жыцці!
No
20.02.2024
НН пiшыце дакладна. Ён забiт рэжымам!
злой Вася
20.02.2024
психология быдла.... Агрофюрер хочет поставить всех на колени.отомстив всем и вся... Он же считает себя великим. сашка-курощуп.
Главный враг белоруса их садо-мазо качества
20.02.2024
90% этой страны как обычно будет похер. Вообще даже не интересно. В этом вся проблема, в этой абаякавасці и памяркоўнасці. Ну подумаешь там забивают кого-то ну за мной пока не идут, ну а когда придут "а можа так и трэба".
Ды не
20.02.2024
Главный враг белоруса их садо-мазо качества , праблема толькі і выключна ў тым, што большасць насельніцтва - гэткія ж губернскія нікчэмы, што і ты.
У турме памёр палітвязень Ігар Леднік
Источник: https://reform.by/328563-igorja-lednika-osudili-na-tri-goda-kolonii
03 жнівень 2015
Грамадзкі актывіст і прадпрымальнік Ігар Леднік заклікае апазыцыю замест удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах правесьці кампанію па адхіленьні Аляксандра Лукашэнкі ад улады.
Ігар Леднік зьвярнуўся ў Цэнтравыбаркам з просьбай адмяніць рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. З пункту гледжаньня актывіста, прававая падстава для гэтага — заключэньне Спэцыяльнай камісіі Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня па прававой ацэнцы парушэньняў Аляксандрам Лукашэнкам Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь. Правядзеньне 24 лістапада 1996 году рэфэрэндуму па зьмене Канстытуцыі камісіяй пад кіраўніцтвам Віктара Ганчара было ацэнена як крымінальнае злачынства — захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.
«Ёсьць заключэньне спэцкамісіі Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня. У гэтым заключэньні выразна сказана, што ў 1996 годзе адбыўся канстытуцыйны пераварот. Гэтае заключэньне павінна было быць публічна агучана 19 верасьня 1999 году, але 16-га верасьня Ганчар зьнікае. Гэтае заключэньне цяпер, па сутнасьці, не запатрабаванае нашай апазыцыяй», — заявіў Леднік Радыё Свабода.
Паводле слоў Ледніка, сёньня сытуацыя зь легітымнасьцю Аляксандра Лукашэнкі абвастраецца складанай міжнароднай абстаноўкай — вайной ва Ўкраіне. Таксама гэта перашкаджае крокам у кірунку эўраінтэграцыі Беларусі, у прыватнасьці, у межах «Усходняга партнэрства».
Леднік цалкам адмоўна ставіцца да ўдзелу апазыцыі ў прэзыдэнцкіх выбарах:
«Я лічу, што гэта саўдзел у злачынстве. Бо гэта ня выбары, гэта чарговы этап незаконнага „пераабраньня“. Лідэры гэтых палітычных сілаў ведаюць, што ёсьць такое заключэньне, але яны не карыстаюцца ім. А цяпер яны паказваюць усім выбарцам, што нібыта Лукашэнка законапаслухмяны грамадзянін, ён мае права ўдзельнічаць у выбарах. А гэта ня так. Яны, па сутнасьці, парушаюць выбарчыя правы грамадзян тым, што сваім удзелам паказваюць, што і сам Лукашэнка можа ўдзельнічаць у выбарах».
https://www.svaboda.org/a/27167166.html
Как в России, так и в Беларуси
Палітзняволеныя ў беларускіх вязніцах гінуць па некалькі разоў на год, але на першым плане будзе Расея. А Рыгорыч пасля з гэтага яшчэ прафіт сабе атрымае: вось, маўляў, Захад, у мяне Навальны ў турме не загінуў, вайну я не вяду, так што разбірайцеся з Пуціным, не са мной