Грамадства1818

У турме памёр палітвязень Ігар Леднік

Яму было 63 гады.

У турме, на 64-м годзе жыцця памёр былы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), грамадскі актывіст і журналіст Ігар Леднік, паведамляецца ў тэлеграм-канале партыі.

Ігар Леднік быў затрыманы 12 красавіка 2022 года і асуджаны на тры гады зняволення па арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП «Пазіцыя».

У турме стан здароўя істотна пагоршыўся, яму была зроблена аперацыя на страўнікава-кішачным тракце. Апроч гэтага, Ігар меў інваліднасць 2-й групы праз праблему з сэрцам.

Профіль Ігара Ледніка ў фэйсбуку быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Ігар Леднік актыўна выступаў за ліквідацыю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і лічыў, што Будапешцкі мемарандум быў парушаны ў Беларусі пасля разгону Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання, што прывяло да ўсталявання ў Беларусі дыктатуры, збліжэння яе з Расіяй і падрыву еўрапейскай бяспекі ў рэгіёне.

Гэта пятая смерць палітвязня ў калоніі. Раней памерлі Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько.

@nashaniva У беларускай турме памёр яшчэ адзін палітычны вязень #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #политзаключенные #бобруйск #навіныбеларусі #милициябеларуси #нашаніва ♬ Sad Music - Max-Music

Каментары18

  • Хто наступны?
    20.02.2024
    Светлая памяць!
  • не такі як ёсць
    20.02.2024
    Светлая памяць Герою Беларусі
  • Майка
    20.02.2024
    Чаму вы не пішыце пра тых, хто таксама загінуў у зняволенні, але не ў калоніі? Ў Гродзенскай турме мазагінуў мастак , у РУУС, некалькі палітвязняў скончылі жыццё праз самагубства, таму што не вытрымалі здзекаў. Іх таксама забіў рэжым ці вы так не лічыце?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць