«Тады вам і «дыстанцыйка» не патрэбна будзе», — мяркуе ён.

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з актывам Беларускага саюза жанчын прапанаваў паглядзець на рэжым працы дзіцячых садоў, піша БелТА.
«Мы далі жанчыне магчымасць працаваць няпоўны працоўны час, па гнуткім графіку або дыстанцыйна, напрыклад, дома. Цяпер вы можаце зарабляць і вырашаць хатнія справы, не трацячы час на дарогу ў офіс. І гэта толькі пачатак, — сказаў Лукашэнка. —
Трэба паглядзець на рэжым працы дзіцячых садкоў і падстроіцца пад бацькоў. І падчас вучобы ў школе, асабліва пачатковай, вы павінны быць упэўнены, што дзеці будуць пад наглядам педагогаў да вечара, калі ў гэтым ёсць неабходнасць. Тады вам і «дыстанцыйка» не патрэбна будзе».
Чытайце таксама:
Пуцін папрасіў Лукашэнку сказаць два словы, а ён сказаў чатыры. І ўсе чамусьці па-беларуску
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары