Грамадства11

Кампаніі падманваюць пенсіянераў на ЖКГ-паслугах, але чыноўнікі не могуць даць рады — такі закон

Рэч у хітрых лазейках у законах.

Упраўленне аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах расказала пра тое, як неназванае ІП падманула пенсіянераў у Мінску.

Справа была такая — нейкія людзі прыйшлі ў кватэру да пары пенсіянераў, прадставіўшыся супрацоўнікамі кампаніі, якая супрацоўнічае з ЖКГ. Яны сказалі, што, маўляў, ім трэба тэрмінова замяніць рэле ў электралічыльніку праз тое, што яны жывуць у старым доме. І гэта бясплатна.

У выніку яны пераканалі іх падпісаць дамову. Тут і выявілася, што заплаціць трэба за процьму іншых дадатковых паслугаў. Суму спачатку назвалі ў 620 рублёў, але пасля праз тое, што пацярпелы пенсіянер — інвалід II групы, суму знізілі да 298 рублёў.

Пенсіянера ўгаварылі заплаціць, адразу ж выбіўшы чэк на непатрэбную паслугу. У пары засталося 120 рублёў на жыццё.

Выявілася, што такіх пенсіянераў вельмі шмат. Але дапамагчы падатковая ім нічым не можа, бо фірма робіць усё цалкам легальна, не завышае рынкавы кошт паслуг і сапраўды мае ліцэнзію на тое, каб аказваць такія паслугі, а таксама плаціць падаткі. З усімі дакументамі ў іх парадак. Такім чынам, у падатковай прызнаюць, што гэта фактычна падман, але юрыдычна прэтэнзіяў да фірмы яны не маюць.

Міністэрства па падатках і зборах дало чатыры парады, як абараніцца ад такіх махляроў:

  1. Не вядзіцеся на аб'явы ў псеўдаафіцыёзным стылі пра бясплатныя паслугі, якія расклейваюць ля пад'ездаў. Звычайна гэта «бясплатная праверка вокнаў», «якасці вады» і іншыя рэчы такога кшталту.
  2. Не пускайце абы-каго ў хату, калі візіт не быў запланаваны загадзя. Дзяржаўныя арганізацыі звычайна не ходзяць па кватэрах, каб адшукаць сабе кліентаў.
  3. Калі такія людзі да вас зайшлі, то дасканала распытвайце пра тое, якую арганізацыю яны прадстаўляюць і перапытваць у самой арганізацыі, ці маюць яны да яе дачыненне. Да гэтага не дазваляць выконваць аніякія працы ў доме.
  4. Не падпісвайце з такімі людзьмі аніякіх дамоваў і не пераводзьце ім грошы, пакуль вы не ўпэўніліся ў тым, што вам сапраўды патрэбная паслуга, якую вам прапануюць. Пасля падпісання дамовы і ўнясення аплаты давесці вашу правату будзе складана.

Падсумоўваючы, міністэрства раіць быць пільнымі і не верыць тым, хто прыходзіць да вас дадому, каб нешта прадаць. Бо звычайна гэта спробы падмануць даверлівых жыхароў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Длаш
    07.03.2024
    Сур'ёзра? Не могуць? Увод у зман - гэта махлярства , а ў Беларусі сядзяць і за меньшае. А яшчэ ёсць норма, якае забараняе навязванне паслуг. Гэта не крымінальная адказнасць, але падстава закрыць і штрафануць дзялкоў.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць