Здароўе

Ці сапраўды чысцяць арганізм лімонная вада і алей нашча?

Наколькі эфектыўна і бяспечна чысціць арганізм лімоннай вадой ці алеем, калі іх ужываць нашча? Blizko.by спытаў гастраэнтэролага Сяргея Загорскага.

 Фота: vecteezy.com

— Лімон зʼяўляецца папулярным цытрусам у кулінарыі, а таксама шырока выкарыстоўваецца для ўмацавання здароўя. У лімоне шмат вітаміну С, які не толькі ўмацоўвае ахоўныя сілы арганізма, але яшчэ і паляпшае засваенне жалеза. Акрамя іншых вітамінаў і мінералаў (фоліевай кіслаты, жалеза, калію, вітамінаў групы В), у складзе лімона прысутнічаюць эфірныя маслы, арганічныя кіслоты, у малых колькасцях пекцін, фруктоза і іншыя арганічныя рэчывы. 

Лімон валодае імунаўмацавальным, супрацьзапаленчым эфектам, аказвае лёгкае жаўцягоннае і мачагоннае дзеянне, мае нізкае ўтрыманне цукроў. 

Аднак яго ўжыванне проціпаказана пры алергіі да цытрусавых. Таксама варта з асцярожнасцю прымаць лімон і напоі з яго людзям з так званымі кіслотна-асацыяванымі захворваннямі (гастрытам, язвай), паколькі вялікая колькасць арганічных кіслот можа справакаваць дадатковае раздражненне слізістай. 

Калі мы ўжываем тлушчы (і алей не выключэнне) на галодны страўнік, адбываецца наймацнейшы ўдар па падстраўнікавай і жоўцевым пузыры за кошт стымуляцыі выкіду панкрэатычнага соку і жоўці, таму шкоды ад такога прыёму больш, чым карысці. 

Асабліва небяспечная такая стымуляцыя пры наяўнасці камянёў у жоўцевым пузыры, паколькі можа выклікаць рух камянёў з токам жоўці ў жоўцевыя пратокі і выклікаць іх закаркаванае, што зʼяўляецца ўжо вельмі сурʼёзнай праблемай, нярэдка якая патрабуе экстранага хірургічнага ўмяшання. 

У той жа час ніхто не адмаўляе карысць пры ўключэнні расліннага алею ў ежу, асабліва са свежай гароднінай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць