Свет11

У Чалябінску мабілізаванаму, які тройчы збягаў з часткі, далі сем гадоў калоніі. Маці двойчы вяртала яго ў армію

Да сямі гадоў калоніі агульнага рэжыму прысудзілі мабілізаванага, які тройчы самавольна пакідаў сваю частку, не атрымаўшы дазвол камандавання. Сяржант віну прызнаў цалкам, але тлумачыць што-небудзь адмовіўся, спаслаўшыся на хваляванне. Затое высветлілася, што вярнуць сына на службу неаднаразова спрабавала мама, піша 74.ru.

74.ru

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, сяржанта прызвалі ўвосень 2022 года падчас частковай мабілізацыі, а праз чатыры месяцы ён упершыню збег з часткі.

— Сын у дваццатых датах лютага прыбыў дадому і паведаміў, што яму далі звальненне, — распавяла ў судзе маці мабілізаванага. — А затым праз некалькі дзён з'ехаў нібыта ў частку. У сярэдзіне мая ад сына мне стала вядома, што ён знаходзіцца ў свайго таварыша. Акрамя таго, ад кіраўніка сяла стала вядома, што сына шукае камандаванне часткі.

19 мая маці асабіста адвезла сына ў вайсковую часць, а 27 ці 28 мая ён зноў прыехаў дадому. Распавёў, што яму далі звальненне «ў сувязі з днём нараджэння».

— Праз некалькі дзён сын з'ехаў, сказаўшы, што на службу, — сказала маці ў судзе.

Праз месяц яна даведалася, што сын увесь гэты час зноў знаходзіўся ў прыяцеля, і 26 чэрвеня жанчына зноў адвезла яго ў частку. У ліпені і жніўні сітуацыя паўтарылася, але тады за сяржантам прыехала вайсковая паліцыя і камандаванне часткі. Яго прызналі вінаватым у трох эпізодах самавольнага пакідання часткі.

— Прысудам Магнітагорскага гарнізоннага вайсковага суда шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова прызначанае пазбаўленне волі на тэрмін сем гадоў у папраўчай калоніі агульнага рэжыму, — паведамілі ў прэс-службе суда. — Прысуд не ўступіў у законную сілу.

Каментары1

  • русня жжет.
    07.03.2024
    С такой "мамой" и врагов не надо...
    это еще можно понять в мирное время, но посадить сына на 7 лет с огромной вероятностью, что через полгода он уже будет гнить в окопе и вернут в гробу... м-да..
    это премия Дарвина...

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі17

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

Беларуса ў Расіі асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку дыверсіі ў Новарасійску1

У Мінску пасля маштабнай рэнавацыі адкрыўся Палац шлюбаў на Камуністычнай ФОТЫ6

Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду хакейнага клуба «Дынама-Мінск»3

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінулі чатыры чалавекі

Еменскія хусіты наблізіліся да стратэгічна важнага Баб-эль-Мандэбскага праліва. Гэта новы выклік для сусветнай эканомікі5

У Беларусь прыехаў новы пасол Швейцарыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі17

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць