Грамадства5959

Дырэктарка «Белсата»: Бюджэт тэлеканала скарачаецца амаль удвая

Дырэктарка «Белсата» Агнешка Рамашэўска-Гузы перакананая, што ніводная ўстанова не перажыве такога скарачэння.

Дырэктарка «Белсата» Агнешка Рамашэўска-Гузы заявіла пра скарачэнне бюджэту тэлеканала амаль на 50%. Пра гэта яна напісала ў сваім фэйсбуку: «У якасці падарунка да жаночага дня ліквідацыя — не дэ-юрэ, дэ-факта. Не магу паверыць».

Рамашэўска-Гузы ўдакладніла, што леташні бюджэт Белсата складаў 74 мільёны злотых (каля $19 мільёнаў па цяперашнім курсе), з якіх 63 мільёны злотых давала Міністэрства замежных спраў Польшчы, а яшчэ 11 мільёнаў злотых — TVP (грамадскае Польскае тэлебачанне).

У 2024 годзе бюджэт зменшыцца да 40 мільёнаў злотых (каля $10 мільёнаў). Усе гэтыя грошы выдзяляе Міністэрства замежных спраў Польшчы, а TVP не дае нічога.

«Ніводная ўстанова — і тым больш тая, што вельмі эфектыўна кіруе грашыма, — не перажыве скарачэння бюджэту амаль на 50%», — падсумоўвае Рамашэўска-Гузы.

Каментары59

  • Дзеля справядлівасці
    08.03.2024
    Даўно трэба было. Хопіць выкідаць грошы на гэтую прыкарытную тусоўку. Апошняя кропля - гэта, канечне, іх недасерыял і пакупка праглядаў на юцюбе. 
  • Дзякуй, да пабачэння
    08.03.2024
    Думаю, варта скараціць пані Агнешку Рамашэўску-Гузы, а таксама яшчэ аднаго мужчыну з сінімі пальцамі. Яны дастаткова зарабілі і дастаткова зрабілі для канала, надышоў час даць дарогу маладым беларусам.
  • Нешта лічбы не сходзяцца
    08.03.2024
    — Колькі каштуе год утрымання «Белсата»?
    — Цяпер — 10 млн даляраў. (Агнешка Рамашэўская, 20.04.2022).
    https://m.nashaniva.com/288628/

    А цяпер ужо не хапае 10 млн? Пасля з'яўлення расейскай рэдакцыі Вот так з расейскімі вядучымі?
    То можа скараціць расейскае і тады грошай на ўсё беларускае хопіць, як хапала раней?

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць