Грамадства55

Абельскую рыхтуюць на замену Качанавай?

Маці Колі Лукашэнкі Ірыну Абельскую вылучылі ў Савет Рэспублікі. Кар'ерны рост ці выхад на ганаровую пенсію? 

Фота: minzdrav.gov.by, тэлеграм-канал Савета Рэспублікі

Вылучэнне Абельскай на новую пасаду палітычны аналітык інфармагенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі называе, хутчэй, сінекурай, чым намёкам на тое, што яе палітычная кар’ера пойдзе ўгару.

«Яе вылучэнне — хутчэй жэст удзячнасці з боку Аляксандра Лукашэнкі. Наўрад ці тут праглядаецца перспектыва кар’ернага росту, што, напрыклад, яна стане спікеркай замест Качанавай. Гэта больш падобна да ганаровай пенсіі.

Абельская ўжо дасягнула пенсійнага ўзросту, магчыма, яна проста стамілася ад пасады галоўнай лекаркі Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра, і цалкам імаверна, што ёй проста захацелася жыць больш спакойным жыццём», — разважае Класкоўскі.

Дарэчы, паўнавартасны заробак у Савеце Рэспублікі атрымліваюць толькі спікер і пяць старшыняў камісій. Астатнія члены Савета Рэспублікі застаюцца на ранейшых месцах працы і прыязджаюць толькі на паседжанні.

Сярод довадаў, чаму Абельская наўрад ці стане заменай Качанавай, Класкоўскі называе не самы ўдалы досвед з колішнім прызначэннем яе маці на пасаду міністра аховы здароўя:

«Людміла Пастаялка пратрымалася на гэтай пасадзе нядоўга, і відавочна, што яна стала міністаркай дзякуючы стасункам сваёй дачкі. Але наўрад ці Лукашэнка палічыў той эксперымент удалым».

Пастаялка была міністаркай з ліпеня 2002 да снежня 2005. У яе дыягнаставалі анкалогію, і праз 14 месяцаў яна памерла.

Апроч гэтага, на думку Класкоўскага, у Качанавай ёсць такая перавага як вялікі чыноўніцкі і арганізацыйны досвед, чаго няма ў Абельскай. Таму, на думку аналітыка, варыянт замены цяперашняй спікеркі на Ірыну Абельскую не разглядаецца.

«Качанава — дасведчаная і адданая Лукашэнку чыноўніца, якая яго цалкам задавальняе. Яна па-за канкурэнцыяй што да кампліментаў на адрас Лукашэнкі.

Ды і наогул, наўрад ці сама Ірына Абельская будзе ўдзячна Лукашэнку, калі ён ускладзе на яе ўсе абавязкі, якія мае Качанава», — разважае аналітык.

Каментары5

  • Уладзік
    15.03.2024
    Качанава — дасведчаная і адданая Лукашэнку чыноўніца, якая яго цалкам
    задавальняе. Яна па-за канкурэнцыяй што да кампліментаў на адрас
    Лукашэнкі


    Колькасць кампліментаў вышэйшых царадворцаў да старога дыктатара ва ўмовах культа асобы вельмі слаба карэлюе з іхнай адданасцю. Рыторыка і ўчынкі Такаева да студзеня 2022 ў датычэнні да елбасы выглядалі звонку нашмат больш сервільнымі і лізаблюдцкімі. Нагадаю, што менавіта Такаеў был ініцыятарам пераіменавання казахскай сталіцы ў Нурсултан.

    Таксама варта ўзгадаць, што менавіта Качанава з трэскам праваліла кампанію-2020, наступствы чаго для ўзурпатара няспынна ўзмацняюцца, і ён гэта відавочна адчувае. А шчыльныя кантакты Качанавай с Крамлем у сукупнасці з перманентнай паранаідальнасцю, жаданнем знайсці, адпомсціць і вычысціць ўсіх нелаяльных даюць падставы дыктатару перыядычна падазраваць, што з боку Качанавай гэта магло быць ня проста нейкае глупства. І чым далей - тым часцейшымі і мацнейшымі будуць гэтыя прыступы.

    Абельская - нашмат больш кантралюемая асоба за Качанаву, якая паспела прасунуць
    занадта шмат сваіх людзей на высокія пасады ў лукашэнкаўскай вертыкалі. У т.л. і
    сілавікоў кшталту Кубракова.


  • Грызлов
    15.03.2024
    Водоканальщица пойдет в внс. И будет там сидеть, пока Кондратий не заберет. Хотя, зная ее работу на Россотрудничество, может и убрать полностью.
  • .
    15.03.2024
    Ай-яй-яй. Самі хайпанулі ў загалоўку, самі і абверглі.

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі1

Былы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама апынуўся у СІЗА КДБ7

На гэтым тыдні можна схадзіць на бясплатныя экскурсіі па Мінску

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць6

ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат4

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць