Вайна

ЗША збіраюцца пераняць украінскі вопыт выяўлення дронаў

Аб недарагім але эфектыўным спосабе выяўлення дронаў, які прыдумалі ўкраінскія спецыялісты, распавёў галоўнакамандуючы ВПС ЗША ў Еўропе генерал Джэймс Хекер.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі каля збітага дрона-камікадзэ «Шахед». Фота офіса прэзідэнта Украіны.

Галоўнакамандуючы ВПС ЗША ў Еўропе генерал Джэймс Хекер (James Hecker) у лютым выступіў на сімпозіуме Асацыяцыі паветрана-касмічных сілаў ЗША (AFA Warfare Symposium). У гэтым годзе яго тэмай была «Падрыхтоўка да канфлікту з вялікімі дзяржавамі».

Частку яго выступлення прыводзіць The Wall Street Journal. У ім генерал расказвае пра эфектыўны і недарагі спосаб выяўлення «Шахедаў», які выкарыстоўвае Украіна. Падчас палёту гэтыя беспілотнікі выдаюць вельмі гучныя гукі, за што і атрымалі мянушку «мапеды». Украінскія вайскоўцы паспяхова гэтым карыстаюцца, каб своечасова выяўляць пагрозы.

«Калі беспілотнікі набліжаюцца на вышыні 100 футаў (каля 30 метраў — «НН»), вы іх не заўважыце з дапамогай звычайных радараў. Украіне прыйшлося імправізаваць, каб адсочваць такія аб'екты. Яны ўзялі 8000 сотавых тэлефонаў і ўсталявалі іх на 6-футавых слупах па ўсёй краіне. А побач прымацавалі мікрафон, каб асочваць напрамак дронаў, якія пралятаюць», — распавёў Хекер.

Амерыканскі генерал кажа, што кожная дынамічная станцыя каштавала ўкраінцам каля 500 долараў. Інфармацыя са станцый дапамагае вызначыць месцазнаходжанне, хуткасць і вышыню палёту «Шахеда».

Па словах Хекера, сістэма адсочвае не толькі беспілотнікі. Яна здольная хутка перадаваць даныя мабільным зенітным групам, якія палююць на шахеды падчас іх нападу. Навучыць сістэмнага аператара можна за шэсць гадзін: ён глядзіць на планшэт, экран якога паказвае кірунак руху БПЛА.

«На днях у іх было 84 такія беспілотнікі (сімпозіум адбыўся 12-14 лютага 2024 года — НН). Яны іх усе адсачылі і збілі 80», — распавёў Хекер і адзначыў, што такія сістэмы нашмат лепш спраўляюцца з беспілотнікамі, чым дарагія ракеты «Пэтрыёт» і SM-2.

Вопыт Украіны ў барацьбе з беспілотнікамі вельмі каштоўны ва ўмовах росту выкарыстання дронаў-камікадзэ іранскімі групоўкамі, уключаючы хусітаў у Емене, супраць сілаў ЗША.

Генерал расказаў, што амерыканскія вайскоўцы праводзяць выпрабаванні ўкраінскай акустычнай сістэмы ў якасці дадатковага сродку маніторынгу і барацьбы з беспілотнікамі. Мэта заключаецца ў пошуку рашэння, якое дазволіць збіваць танныя дроны без выкарыстання дарагіх ракет, што знізіць выдаткі на абарону.

«Я ўпарта працую з прамысловасцю, каб <…> прыдумаць рашэнне, якое паставіць нас на правільны бок крывой выдаткаў. Такім чынам, мы не бярэм ракету коштам 700 000 даляраў і не збіваем беспілотнік коштам 5 000 даляраў», — адзначыў генерал Хекер.

Чытайце яшчэ:

Увечары і ноччу былі збітыя 33 з 37 «шахедаў» — УСУ

Саюзнікі збіраюцца перадаць Украіне тысячы дронаў са штучным інтэлектам

Украінская сістэма спуфінгу «Пакровы» збівае з панталыку «Шахеды» — Forbes

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт10

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці1

У Беларусі стварылі мясную катлету, максімальна набліжаную да рыбы3

Жыхарка Данецка заехала праз Беларусь ва Украіну, каб памяняць пашпарт і паехаць жыць у Еўропу. Аказалася, перад тым яна ваявала за Расію7

У Гомелі жанчына ледзь выжыла, павячэраўшы бледнымі паганкамі. Google запэўніў яе, што гэта сыраежкі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт10

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць