Усяго патроху

Трэш-блогера Mellstroy знялі з беларускага і расійскага вышуку за дапамогу дзецям

Трэш-блогера родам з Гомеля Андрэя Бурыма, вядомага пад нікам Mellstroy, знялі з вышуку ў Беларусі і Расіі пасля ягоных заяў аб дапамозе дзіцячым дамам у Беларусі. Праўда, за ім яшчэ застаецца доўг перад расійскай падатковай, але зусім нязначны, паведамляюць расійскія тэлеграм-каналы.

Андрэй Бурым паабяцаў закупіць спортінвентар і адзенне ў кожную з 500 устаноў, якія займаюцца ўладкаваннем дзяцей-сірот у Беларусі. Пасля гэтага імя блогера знікла з баз вышуку абедзвюх краін, куды яго ўнеслі за адмову ісці ў беларускае войска.

Доўг расійскай падатковай ён цалкам, праўда, яшчэ не пакрыў, але сума ўжо капеечная: за сваё прадпрыемства ў сферы грамадскага харчавання блогер павінен толькі 9 тысяч расійскіх рублёў (каля 100 даляраў).

Пры гэтым стрымер Mellstroy, які цяпер жыве ў Турцыі, рэгулярна трапляе ў скандальныя навіны, раздаючы сваім гледачам вар'яцкія заданні і абяцаючы за іх шчодра заплаціць. Пасля, праўда, гэтыя абяцанкі не заўсёды стрымлівае. Так, літоўскі хлопчык, які дасціпна папрасіў прэзідэнта сваёй краіны Гітанаса Наўседу перадаць прывітанне Mellstroy, з двух мільёнаў даляраў, якія за гэта паабяцаныя, зможа атрымаць добра калі «толькі» 100 тысяч. Іншаму чалавеку было адмоўлена ў выплаце мільярда расійскіх рублёў (каля 11 мільёнаў даляраў) за размяшчэнне ніка Mellstroy на Месяцы. 

Скандальную вядомасць Mellstroy атрымаў у 2020 годзе, калі падчас аднаго са сваіх стрымаў збіў дзяўчыну. Пасля гэтага на Бурыма завялі крымінальную справу. У выніку яму прызначылі паўгода выпраўленчых работ і штраф.

Некаторы час блогер жыў у Дубаі, а ў лютым гэтага года перасяліўся ў Турцыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік12

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў18

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік12

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць