Грамадства1010

«Год знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі». Што робіцца з Марыяй Калеснікавай

Больш за год, ад лютага 2023-га, блізкія Марыі Калеснікавай нічога не ведаюць пра яе. Радыё Свабода са сваіх крыніц дазналася трохі інфармацыі пра палітзняволеную.

Максім Знак і Марыя Калеснікава ў судзе. Фота: BelTA via AP

Апошні ліст ад Марыі Калеснікавай родныя атрымалі 15 лютага 2023 года. З таго часу блізкія не маюць пра яе аніякай інфармацыі. Свабода пагутарыла з некалькімі чалавекамі, якія маюць звесткі пра Марыю за гэты перыяд. З прычын бяспекі іх даныя не раскрываюцца.

«Увесь гэты час, прынамсі амаль год, Марыя знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. Яе змясцілі ў адзіночную камеру ПКТ — памяшканне камернага тыпу. Паводле закона, максімальны тэрмін знаходжання ў ПКТ — 6 месяцаў. Таму яе пераводзілі на некалькі дзён у ШІЗА — і адтуль зноў кінулі ў ПКТ», — патлумачыў адзін з суразмоўцаў.

Нагадаем, у канцы лістапада 2023 года асуджаная на 11 гадоў Марыя Калеснікава трапіла ў рэанімацыю Гомельскай бальніцы хуткай дапамогі. Ёй правялі экстраную аперацыю, выявілі прабадную язву, якая ўскладнілася перытанітам. Пасля бальніцы ў хуткім часе Марыю перавялі назад у калонію, у медыка-санітарную частку. Там ёй дазволілі сустрэцца з бацькам. З таго часу родныя не бачылі Марыю, не атрымлівалі лістоў і тэлефанаванняў.

Яшчэ адна крыніца Свабоды сцвярджае, што праблемы са здароўем у Марыі працягваюцца і цяпер.

«Па-першае, аперацыя не прайшла бясследна. Яна моцна схуднела. Перанесла некалькі прастудных захворванняў. У яе быў высокі ціск, але ёй адмаўляліся адразу даць лекі. Ды што там — не хацелі нават па яе просьбе памераць ціск, хоць яна настойвала», — кажа суразмоўца.

Паводле яе, Марыю пераводзілі ПКТ у ШІЗА. Адрозненне ў тым, што ў ШІЗА больш холадна і сыра, чым у ПКТ, не даюць матраца, падушкі, коўдры, пасцельнай бялізны і верхняй вопраткі.

«Застаешся толькі ў футболцы, «ласінах» і форменным гарнітуры. Спаць даводзіцца на голых дошках. У такіх умовах была і Марыя. Ад холаду і вільгаці там пачынаюць балець суставы», — кажа яшчэ адна суразмоўца, якая нядаўна вызвалілася з Гомельскай жаночай калоніі.

Паводле яе слоў, Калеснікаву пасля ШІЗА перавялі назад у ПКТ, дзе ўмовы былі лепшымі. «Там хоць ёсць матрац, коўдра, пасцельная бялізна і вопратка», — зазначыла крыніца.

Суразмоўца дадае, што Марыю Калеснікаву не водзяць на працу, яна ізаляваная ў адзіночнай камеры. Іншыя зняволеныя жанчыны, трапляючы ў ШІЗА, чулі яе голас, калі яна была там і казала ахоўнікам пра тое, што адчувае сябе блага.

Чытайце таксама:

«Я вас вельмі люблю і моцна-моцна сумую». Штучны інтэлект чытае голасам Марыі Калеснікавай яе ліст

«Мне толькі хочацца, каб яна выжыла». Сястра Марыі Калеснікавай — пра год без сувязі з ёй

«Кожную ноч я кажу: «Сына, дабранач». Як беларусы перажываюць затрыманні сваіх блізкіх

Каментары10

  • А
    04.04.2024
    Дай Бог каждому карателю дожить до возмездия.

    И пережить все пытки и унижения.
  • Рыкае баба
    04.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ноўнэйм
    04.04.2024
    Пачвары фашысцкія

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць