Меркаванні14

Падзенне Юшчанкі, або Ідэаліст між прагматыкаў, прагматык між ідэалістаў

Чым экс-крымінальнік Януковіч і «сцярвозная» Юля лепшыя? Піша Барыс Тумар.

Чым экс-крымінальнік Януковіч і сцярвозная Юля лепшыя? Піша Барыс Тумар.

Віктар Юшчанка, ідал і пакутнік Аранжавай рэвалюцыі, застаецца папулярным у Беларусі. Нават Лукашэнка яго па-свойму паважаў і паважае, пра што не раз, ад 2004 года пачынаючы, заяўляў публічна. І беларусам трохі дзіўна, чаго гэтага сімпатычнага, людскага чалавека выбарцы пракінулі.

Чым экс-крымінальнік Януковіч і «сцярвозная Юля» лепшыя? Для назіральнікаў з-за мяжы розніца невялікая. Але для людзей, удуманых ва ўкраінскую палітыку, яна выразная. А ва ўмовах свабоды СМІ ў палітыцы ўдуманы ўсе.

Расія навязвае думку, што Юшчанку адкінулі, бо ён быў занадта нацыяналістычны. Унутры Украіны такое думкі не пачуеш.

Украінцам надакучыла мець справу з прэзідэнтам слабым, які не ўмее навязваць сваю волю пры патрэбе і кулаком.

А дабіла Юшчанку ягоная ангажаванасць у хаўрусы алігархаў. І ягоны сын, як і ўсе дзеткі ўкраінскай палітычнай эліты, ездзіць на машыне коштам 200 тыс. даляраў, носіць мабільнік коштам 5 тыс. даляраў. За якія шышы?

Ні Цімашэнка, ні Януковіч не бяднейшыя. І не сумленнейшыя ў сэнсе рэзідэнцый і адзёжак от куцюр. Але Юшчанка заціснула між дзвярыма.

Пераходнае грамадства прымае куслівых ідэалістаў — як Гавал, Качынскі ці Адамкус. Прымае і цынічных прагматыкаў, як Лукашэнка, Кваснеўскі ці Варонін. Але няма месца на Алімпе палітыку слабому, кампраміснаму. Ідэаліст не можа быць трошкі заклапочаным сваім кашальком.

Лёс Юшчанкі — навучка й тым беларускім стоікам, якія калісьці зменяць Лукашэнку.

Што да Юшчанкі, дык тут напрошваецца параўнанне з Ельцыным. У 1996 годзе Ельцын быў такі сама непапулярны ў Расіі, як сёлета — Юшчанка ва Украіне. Ельцын пайшоў на фальсіфікацыю выбараў, маніпуляцыі СМІ і палітычнымі апанентамі і ва ўладзе застаўся. У выніку Расія саскочыла з еўрапейскага шляху. Юшчанка дзейнічаў сумленней. Людзі маюць звычку цяплей ставіцца да кіраўнікоў мінулага, чым да нядаўніх лідэраў. Напэўна, у будучыні Юшчанку яны таксама пачнуць успрымаць пазітыўней. Як ужо сёння пазітыўней ставяцца да экс-прэзідэнта Кучмы.

Каментары14

Чым сёння займаюцца некалі вядомыя героі ЖЖ? Спойлер: многія так і не закінулі блогерства

Чым сёння займаюцца некалі вядомыя героі ЖЖ? Спойлер: многія так і не закінулі блогерства

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра зняволеных у Беларусі грамадзян Украіны, якія нечакана здабылі волю?4

Якую экасцежку ў Беларусі абраць для падарожжа выхаднога дня?2

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў9

«Не бачыла нават столькі». Дзяўчына публічна прадэгуставала ажно 15 відаў рагачоўскай згушчонкі3

Вучоныя папярэджваюць: калі мы спім пры святле, значна павышаецца рызыка дыябету

Расійская ракета трапіла ў шматпавярховік у Дняпры1

Амерыканскія дэмакраты абмяркоўваюць замену Байдэна з-за правальных дэбатаў з Трампам8

Расійскія эліты вераць у поспех паўторнага ўварвання ва Украіну праз Беларусь — Зыгар11

«Украіна Беларусі не пагражае, мы вымушаныя абараняцца». Украінская памежная служба адказала беларускай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым сёння займаюцца некалі вядомыя героі ЖЖ? Спойлер: многія так і не закінулі блогерства

Чым сёння займаюцца некалі вядомыя героі ЖЖ? Спойлер: многія так і не закінулі блогерства

Галоўнае
Усе навіны →