Грамадства2727

Гераіня Беларусі ці звычайная касмічная турыстка? Нюансы палёту ў космас Марыны Васілеўскай

Ці можа любы ахвотны паўтарыць шлях Марыны Васілеўскай і злятаць на Міжнародную касмічную станцыю? 

Марына Васілеўская. Фота з сайта Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў

У фільме «Цяжкі шлях у космас», які Белтэлерадыёкампанія прысвяціла палёту першай беларускі ў космас, агучваецца цікавы факт: звычайна на падрыхтоўку касманаўта трэба 5-7 гадоў, але пры гэтым Марыну Васілеўскую падрыхтавалі ўсяго за 6 месяцаў. Як жа так атрымалася?

Калі дзяўчына без профільнай адукацыі сапраўды засвоіла праграму ў 10-14 разоў хутчэй, чым тыя, хто зараз на МКС, дык, можа, яе варта было пакінуць працаваць у касмічнай сферы?

Але, здаецца, усё тлумачыцца проста: Марыну рыхтавалі не як сапраўдную касманаўтку, а як касмічную турыстку. На сайце «Галоўкосмаса» (камерцыйны аператар «Раскосмаса») можна знайсці рэкламу камерцыйных палётаў на МКС.

Скрыншот сайту glavkosmos.com

Ёсць два варыянты праграмы: базавая і дадатковая. Базавая ўключае ў сябе медыцынскае абследаванне, курс падрыхтоўкі на аснове індывідуальна распрацаванай праграмы на базе «Цэнтра падрыхтоўкі касманатаў імя Гагарына», палёт на МКС на борце касмічнага карабля «Саюз МС», знаходжанне на МКС (адзначана, што стандартны тэрмін знаходжання там 10 дзён, але ён можа быць павялічаны, калі заказчык захоча), прызямленне ў Карагандзе (праца пошукава-выратавальных службаў уключаная ў кошт) і пасляпалётная рэабілітацыя.

Каб касмічны турыст не засумаваў на МКС, спецыялісты загадзя распрацоўваюць для яго індывідуальную праграму. Рэклама абяцае, што турыст стане часткай каманды і зможа паўдзельнічаць у сапраўдных навуковых эксперыментах — а потым, відаць, расказваць па тэлебачанні, што дапамагаў ствараць кефір для касманаўтаў.

У якасці прыемных бонусаў згаданая магчымасць займацца спортам у бязважкасці, а таксама рабіць прыгожыя фота і дзяліцца імі анлайн.

Скрыншот сайта glavkosmos.com

У дадатковую праграму ўваходзіць трэніроўка ва ўмовах бязважкасці перад палётам, распрацоўка «гасцявога набору» касмічнага харчавання, знаходжанне на МКС да 30 дзён, выхад у адкрыты космас, распрацоўка і ўкараненне навуковай праграмы для выканання на борце МКС.

Дарэчы, для касмічных турыстаў патрабаванні па здароўі значна ніжэйшыя, чым для касманаўтаў. Бо разлічваецца, што касманаўт павінен будзе адпрацаваць у космасе працяглы перыяд часу, плануецца да 6 палётаў. Турыст жа, хутчэй за ўсё, злятае ўсяго адзін раз, дый на невялікі прамежак часу. Хаця, напрыклад, кіраўнік і заснавальнік кампаніі Intentional Software Чарльз Сімоні двойчы злятаў у космас за свой кошт.

Дык колькі ж каштуе паўтарыць шлях Марыны Васілеўскай? На сайце «Галоўкосмаса» прэйскуранту няма. Але ў 2021 годзе расійскі сайт РБК прыводзіў словы Сяргея Касценкі, які на той момант быў кіраўніком прадстаўніцтва кампаніі Space Adventures у Расіі (спецыялізуецца на прыватных палётах у космас і супрацоўнічае з «Раскосмасам»):

«Кошт такі ж, як усюды — у раёне 50 мільёнаў даляраў, плюс-мінус такі кошт».

Ён таксама адзначыў, што канкурэнцыя з кампаніяй Ілона Маска SpaceX ніяк не адбілася на колькасці ахвотных паляцець у космас на расійскіх караблях «Саюз»: «Маск аперыруе ў тых жа цэнавых дыяпазонах, таму прыкладна ўсё каштуе аднолькава і ў Маска, і ў нас».

Скрыншот сайта glavkosmos.com

Першым касмічным турыстам «Раскосмаса» стаў амерыканскі мультымільянер Дэніс Ціта. Ён здзейсніў палёт да МКС на расійскім «Саюзе», экспедыцыя доўжылася з 28 красавіка па 6 мая 2001 года. Падарожжа каштавала яму $20 мільёнаў. А Гі Лалібертэ, заснавальнік Cirque du Soleil, у 2009 годзе за свае касмічныя прыгоды заплаціў расійскай кампаніі ўжо $35 мільёнаў.

У 2023 годзе BBC пісала аб тым, што 10-дзённы касмічны адпачынак на арбіце абыходзіцца ахвотным у 60 мільёнаў долараў.

Але трэба адзначыць, што ніводнага з касмічных турыстаў на радзіме не прызнавалі героем. І нават не вазілі да Пуціна, каб паслухаць, як той па тэлефоне размаўляе з сям'ёй аленяводаў.

@nashaniva Стала вядома, дзе ўсё ж вучылася касманаўтка Марына Васілеўская #космос #беларусь #образование #беларускаямова #белорусы #александрлукашенко ♬ Last Hope - Steve Ralph

Каментары27

  • Жыве Беларусь
    16.04.2024
    Ну так, як турыстка, не касманаўтка! Але што не зробіш дзеля прапаганды! Ахвяра вялікая, была блондзі, стала брунэткай, каб дзядулі спадабацца)))
  • "героі" новага часу
    16.04.2024
    дык і спартоўцы героя даваць - таксама бздура. як і ўсім астатнім, акрамя лётчыкаў
  • Знайшла ў прарэху
    16.04.2024
    Аб якой навуковасці і карысці можна тут разважаць, калі свой касмічны ўзлёт гэтая павея знайшла ў лукашэнскім прарэху ?

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»5

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Усе навіны →
Усе навіны

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix4

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень4

Памочнікі Палесціны сталі фаварытамі Нобелеўскай прэміі міру. Як так атрымалася?6

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца4

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post3

У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»5

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Усе навіны →