Грамадства1717

«Пайсці на прынцып і падключыць Кітай». Латушка заклікаў для спынення рэпрэсій перакрыць грузавы чыгуначны рух з Беларуссю

На думку Паўла Латушкі, на ціск Лукашэнкі трэба адказваць яшчэ большым ціскам.

Павел Латушка Павел Латушко Pavel Latushko
Павел Латушка. Скрын відэа PavelLatushka / YouTube

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка апублікаваў артыкул у Gazeta Wyborcza, прысвечаны сітуацыі з палітзняволенымі ў Беларусі. У ёй палітык выказаў сваё бачанне неабходных дзеянняў для іх вызвалення. Са зместам артыкула Латушка знаёміць у сваім ютуб-канале.

Артыкул выйшаў у дзень нараджэння журналіста, прадстаўніка польскай нацыянальнай меншасці Беларусі Андрэя Пачобута. Латушка нагадвае, што за кратамі Пачобут знаходзіцца звыш трох гадоў і называе яго закладнікам рэжыму Лукашэнкі.

Палітык расказвае польскаму чытачу аб тым, што на сёння вядома пра смерць шасці палітзняволеных у Беларусі, а таксама пра тых, пра каго ўжо год нічога не вядома.

Сам жа Пачобут, якога прыгаварылі да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, нягледзячы на праблемы з сэрцам, ізаляцыю, пазбаўленне перадач, змяшчэнне ў ПКТ і штрафны ізалятар, не раз адмаўляўся пісаць Лукашэнку прашэнне аб памілаванні.

Латушка звяртае ўвагу, што, нягледзячы на ўсе дыпламатычныя намаганні, розныя рэзалюцыі міжнародных арганізацый, закрыццё шэрагу пагранпераходаў з патрабаваннем вызваліць Пачобута і іншых палітвязняў — помслівы Лукашэнка не робіць гэтага.

Беларускі палітык ставіць шэраг пытанняў: як доўга будуць працягвацца рэпрэсіі ў Беларусі, здзекі і катаванні? Як доўга Лукашэнка будзе працягваць набіраць і ўтрымліваць закладнікаў? Як доўга будзе працягвацца гібрыдная агрэсія Лукашэнкі супраць Польшчы і іншых краін ЕС?

Для адказу на гэтыя пытанні, на яго погляд, патрэбна магутная палітычная воля.

«Дыктатар разумее толькі адну мову — мову прынцыповасці і сілы. Мову яшчэ большага ціску. Яго не страшаць агароджа на мяжы і закрытыя пагранпераходы.

Магчымасць для перамяшчэння простых беларусаў яго ў прынцыпе не клапоціць. А дакладней — яго задаволяць цалкам закрытыя для такога перасоўвання межы. Не так ужо палохаюць яго і бягучыя гандлёвыя санкцыі і абмежавальныя паўмеры, бо яны маюць абмежаваны характар», — мяркуе Латушка.

На погляд палітыка, для таго, каб вызваліць Андрэя Пачобута і тысячы іншых палітвязняў, прымусіць яго спыніць атакі нелегальнымі мігрантамі, неабходна «пайсці на прынцып і адказаць на ціск Лукашэнкі яшчэ большым ціскам, падключыўшы да вырашэння праблемы Лукашэнкі яшчэ і Кітай — цалкам перакрыўшы грузавыя зносіны з Беларуссю, у тым ліку чыгуначныя».

У канцы палітык гаворыць:

«Андрэй Пачобут сёння ўсім нам дае сігнал, што свабода для ўсёй краіны ў цэнтры Еўропы важнейшая, чым свабода для аднаго. Трэба пайсці на прынцып, каб у Андрэя Пачобута і яшчэ ў тысячы закладнікаў Лукашэнкі з'явіўся рэальны шанец на свабоду, бо свабода і барацьба за яе заўсёды павінны быць справай прынцыпу».

І ўрэшце задае пытанне, ці гатовыя мы прыняць і ажыццявіць гэты прынцып — «адзін за ўсіх, а мы ўсе за аднаго».

@nashanivanews Лукашэнка задумаў рэвалюцыю #александрлукашенко #лукашенко #лукашенкоприколы ♬ Solas X Interstellar - Gabriel Albuquerqüe

Каментары17

  • Нейкае абы што
    16.04.2024
    Пустая прапанова.
    Кітай сам рэпрэсіі праводзіць - уйгураў. Калі Кітай уступіцца за беларускіх палітвязняў, то да самога Кітая паўстане пытанне: вызваліць уйгураў з кітайскіх канцлагераў.
  • Старобілорус
    16.04.2024
    Ні варто одразу шляхі блоковаті і затым до Хані ійсті і свой ультыматум доводіті, бо так вы толькі того товаріша Сі ў стан вымушоного на шантаж вестісе і свой твар губляті поставіте. А по ўсходніх "поняттях" такое обыходженне найвышшою дерзостю розуметісе мае. А одсюль наодворот робіть належіть - ійсті до ханьцоў з простым "мэссаджом" - браты вы нашія усходнія, выток і держателі велікіх шоўковых шляхоў, ідэальнійшій з якіх проходіть акурат през білорускую землю, а скажіте нахуа (кітайское ж слово?) нам тут над шляхом нашім коршун злый навісае, что толькі нашое огульное справі замінае і многія шкоды чініть. І что найгоршое для нас усіх - у боротьбія з сім коршуном може раптом і до поўное блокады дойсті, ну і т.д...
  • РЛБ
    16.04.2024
    Он с Луны прилетел?

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»35

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!14

«Межы сціраюцца». Беларуска расказала, як і навошта стала вывучаць эсперанта на радзіме яго заснавальніка2

Беларуская прапаганда пабаялася паказаць, што Верамейчыка вывозілі самалётамі «Белавія» і «Аэрафлота»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Галоўнае
Усе навіны →