Грамадства44

Два гады пазбаўлення волі і 120 тысяч рублёў кары нібыта за супрацоўніцтва з «Белсатам»

Мінскі гарадскі суд вынес прысуд Анастасіі Мацяш — паводле сцвярджэння суда, супрацоўніцы тэлеканала «Белсат», прызнанай у Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Фота са старонкі Анастасіі Мацяш у інтэрнэце

Паводле прысуду, Анастасія Мацяш з чэрвеня 2021 года да лістапада 2023 года, «з'яўляючыся моўным кансультантам Польскага тэлебачання «TVP», у склад якога ўваходзіць польскі тэлеканал «Белсат tv Belsat», неаднаразова на загад кіраўніцтва «Белсат», прызнанага экстрэмісцкім фармаваннем, ажыццяўляла правядзенне моўных кансультацый, пераклад, карэктаванне, рэдагаванне тэкстаў, якія ў далейшым выкарыстоўваліся ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання «Белсат» для экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку шляхам стварэння і распаўсюджвання з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і сеткі інтэрнэт, а таксама выконвала іншыя даручэнні па ўказанні кіраўніцтва «Белсат».

За ўдзел у нібыта «экстрэмісцкай дзейнасці» Мацяш нібыта атрымала «злачынны даход» у суме 40 000 польскіх злотых, 12 258 даляраў і 8575 еўра.

Прысудам суда Анастасія Мацяш прызнаная ўдзельніцай «экстрэмісцкага фарміравання».

Ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады ў калоніі агульнага рэжыму і штрафам у памеры 500 базавых велічынь, гэта значыць 20 000 рублёў. У яе таксама канфіскаваныя асабісты камп'ютар і мабільны тэлефон. 

Таксама з яе спагнана 102 415 рублёў і 12 капеек «у якасці даходу, атрыманага злачынным шляхам».

Прысуд суда ў законную сілу не ўступіў і, магчыма, будзе абскарджаны.

Сваю віну Анастасія Мацяш не прызнала.

Каментары4

  • Mar
    22.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Беларусы
    22.04.2024
    ПКК вы нам патрэбны ўжо цяпер
  • Гонар
    23.04.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны атакавалі Разанскі НПЗ

Пуцін на перамовах з пасланнікамі Трампа заявіў, што «паспяхова прасоўваецца» ва Украіне і даб'ецца «мэтаў СВА»15

Спартсмены носяць пластыр на носе, каб лепш дыхаць. Ці сапраўды гэта дапамагае?1

У Італіі ёсць горад у форме ідэальнай зоркі. Навошта яго так пабудавалі2

У Варшаве прайшлі публічныя чытанні «Дзядоў» Міцкевіча. Удзельнічалі і беларусы6

У Гродне на Дзень горада паставілі гіганцкую сырную талерку ФОТАФАКТ5

Пуцін прызнаўся Уіткафу і Кушнеру, што яму камфортна з імі працаваць8

Больш за двое сутак у дарозе. Беларуска расказала, як з'ездзіла ў аўтобусны тур у Грузію8

Да канца месяца мінскія вуліцы загадалі вызваліць ад аўтахламу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць