Гісторыя9090

У якіх рэгіёнах Беларусі Пазняк перамог Лукашэнку на выбарах-1994?

У родным Іўеўскім раёне Зянона Пазняка падтрымалі 40% выбарцаў.

Зянон Пазняк

24 красавіка Зянон Пазняк адзначае 80-годдзе. Бясспрэчна, гэта адзін з самых пазнавальных беларускіх палітыкаў. Безадносна таго, ці падзялялі людзі яго погляды, дзейнасць Пазняка і Беларускага народнага фронта пад яго кіраўніцтвам сталі яркай старонкай у гісторыі краіны.

У 1994 годзе Пазняк змагаўся за пасаду першага прэзідэнта Беларусі. Тыя выбары — знаходка для аматараў электаральнай геаграфіі. Шэсць кандыдатаў — Аляксандр Лукашэнка, Вячаслаў Кебіч, Зянон Пазняк, Аляксандр Дубко, Васіль Новікаў — прапаноўвалі рознае бачанне шляхоў развіцця Беларусі. 

Пераможцы на прэзідэнцкіх выбарах-1994 ў розных рэгіёнах. Сіні колер — Лукашэнка, зялёны — Кебіч, фіялетавы — Пазняк. Шушкевіч (чырвоны) перамог у Савецкім раёне Мінска. А Дубко набраў падзяліў перамогу з Лукашэнкам у Ашмянскім раёне

Проста ацаніце ўзровень барацьбы ў Савецкім раёне Мінска — за Шушкевіча тут прагаласавалі 23,4% выбарцаў, за Лукашэнку — 21,6%, за Пазняка — 21%, за Кебіча — 20,7%!

Дагэтуль можна пачуць меркаванні пра карэкціроўку вынікаў выбараў на месцах на карысць тагачаснага прэм’ер-міністра Вячаслава Кебіча. Адміністратыўны рэсурс сапраўды мог быць выкарыстаны, але праз 30 гадоў ацаніць ступень фальсіфікацый (нават калі яны і былі) складана, амаль немагчыма. Гісторыкам застаецца аналізаваць афіцыйныя лічбы.

Такім чынам, у якіх рэгіёнах Зянон Пазняк быў пераможцам выбараў?

Гэта восем адміністратыўных адзінак.

1) Іўеўскі раён — радзіма Зянона Пазняка. Тут за земляка прагаласавалі 40% выбарцаў!

2-3) Смаргонь і Смаргонскі раён. У той час гарвыканкам і райвыканкам існавалі асобна, таму вынікі галасавання падзеленыя. У Смаргоні за Пазняка было 38% (а ў Лукашэнкі толькі трэцяе месца), а ў суседніх вёсках — 34%.

4) Маладзечна — першы вялікі горад за Зянона, тут ён набраў 32,3%. Дарэчы, менавіта ў Маладзечне зафіксавалі анамальна вялікую колькасць галасоў «супраць усіх» — больш за 15%. Магчыма, гэта быў пратэст супраць таго, што мясцовы мэр Генадзь Карпенка так і не трапіў у спіс кандыдатаў у прэзідэнты. У навакольных вёсках у Пазняка таксама нямала — 26,9%, але для перамогі гэтага не хапіла.

5) Ліда — тут сітуацыя падобная. За Пазняка прагаласавалі 31,8%, Лукашэнка адстаў ад яго. У лідскіх вёсках Зянон набраў 29,8%, але гэтага не хапіла для перамогі.

6) Вілейка — барацьба была шалёная. У Пазняка 31,6%, у Лукашэнкі 31,3%. Калі перавесці ў рэальныя лічбы, то розніца склала ўсяго 50 галасоў.

7) Астравецкі раён. На месцы будучага будаўніцтва АЭС Лукашэнка стаў толькі чацвёртым (15%). Ён прапусціў наперад і Дубко (18%), і Кебіча (21%), і Пазняка (27%).

8) Браслаўскі раён. На паўночным захадзе Беларусі Пазняку хапіла для перамогі 26%. Розніца з Лукашэнкам — 0,3% ці прыблізна тыя самыя 50 галасоў.

Пазняк Лукашэнка Кебіч Шушкевіч Дубко Новікаў
1 Іўеўскі раён 40.0% 26.7% 9.0% 7.9% 8.0% 2.0%
2 Смаргонь 38.0% 16.0% 18.0% 16.0% 4.5% 2.0%
3 Смаргонскі раён 34.0% 20.6% 13.0% 9.0% 15.6% 1.9%
4 Маладзечна 32.3% 25.3% 4.1% 14.6% 3.9% 4.5%
5 Ліда 31.8% 24.9% 15.0% 15.0% 4.0% 3.0%
6 Вілейка 31.6% 31.3% 11.3% 12.9% 3.4% 4.6%
7 Астравецкі раён 27.0% 15.0% 21.0% 9.0% 18.0% 1.9%
8 Браслаўскі раён 26.0% 25.7% 12.9% 6.7% 19.6% 3.3%

Пералічым яшчэ некалькі раёнаў, дзе за Пазняка прагаласавала сапраўды шмат выбарцаў, хоць гэтага і не хапіла для перамогі. Гэта Столінскі раён (31,8%), Глыбоцкі раён (27,9%),Ваўкавыск (27,6%) і Мядзельскі раён (26,9%).

Што да буйных гарадоў, то ў Салігорску ў Пазняка было 24%, у Мінску — 20,9%, у Жодзіне — 19,1%, у Гродна — 17%.

Доля галасоў за Зянона Пазняка на прэзідэнцкіх выбарах-1994. Чым больш насычаны сіні колер, тым большая падтрымка

У выніку Пазняк заняў трэцяе месца з 12,8% галасоў. Ён саступіў Вячаславу Кебічу (17,33%) і Аляксандру Лукашэнку (44,82%), якія і трапілі ў другі тур. Што адбылося далей, можна бачыць і дагэтуль.

@nashaniva Зянон Пазняк адзначыў 80-годдзе. Він-шу-ем! #зянонпазняк #беларусь #жывебеларусь #беларусь #белорусы #жена #мужижена #юбилей #беларускаямова #беларусьновости ♬ Жыве - TOR BAND

Каментары90

  • ЖБ
    23.04.2024
    Беларусы - вельмі упарты народ, бо 30 гадоў запар ўсё паўтараюць адную і тую ж памылку - ня слухаюць Зянона Станіслававіча.
  • BLR
    23.04.2024
    Фальсіфікацый тады фактычна не было. Насельніцтва прагнула салодкіх абяцаньняў, хаўруса з Масквой, забароны мовы і г.д. Тое самае і да сеньня фактычна. 
    Прыход нацыянальнага лідара і тады і сеньня проста неверагодны для Беларусі
  • Яська
    23.04.2024
    Тыя, хто тады галасаваў за луку, ужо даўно памёрлі, ці ад гарэлкі ці ад узросту. А мы зараз жыві з гэтым

Цяпер чытаюць

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм16

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

«Адчула плявок — і ўсе смяюцца». У польскім Быдгашчы сям'я напала на мужа і жонку з Беларусі26

Жыхары Нароўлі б’юць трывогу, што ў мясцовай бальніцы закрылі дзіцячае аддзяленне2

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней5

Як ЦРУ вырашала, ці можна дазволіць Эміратам атрымаць амерыканскія супертэхналогіі ў сферы штучнага інтэлекту4

Маленькая дзяўчынка зрабіла ў Віцебску фотабудку, якая ўсіх замілавала ФОТАФАКТ3

У Мінску прадаюць працуючы медцэнтр

На якіх дарогах у Мінску стане больш палос

«Адысея» Нолана сабрала за ўік-энд рэкордныя для рэжысёра $264 мільёны7

У Расіі мігранта з Беларусі асудзілі за распальванне варожасці да мігрантаў з Азіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм16

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць