Прэцэдэнт: двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча выключылі са спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў
Са спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў» упершыню выключылі адзін пункт. Гаворка ідзе пра зборнікі твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, выпушчаны ў 2007-2008 гадах.
Паўгода на сайце Мінінфарма значылася, што двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча — гэта «экстрэмісцкія матэрыялы» ў адпаведнасці з рашэннем Жыткавіцкага суда ад 8 лістапада 2023 года. Цяпер рашэнне адменена пастановай прэзідыума абласнога суда.
Гаворка ішла пра два тамы, выпушчаныя дзяржвыдавецтвам «Мастацкая літаратура» ў 2007 і 2008 гадах:

— Збор твораў. У 2 т. Т. 1. Драматычныя творы, вершаваныя аповесці і апавяданні / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч; уклад. з тэкст. падрыхт., прадм., перакл. і камент. Я.Янушкевiча. — Мiнск: Маст. лiт., 2007. — 494 с.: [16] л. іл. (абгрунтаванне — «у выданні выяўленая падобная прадмова Язэпа Янушкевіча»);
— Збор твораў. У 2 т. Т. 2. Вершаваныя аповесцi i апавяданнi, вершы, публiцыстыка, лiсты i пасланнi, пераклады, Dubia / Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч; уклад. з тэкст. падрыхт., пер/ Я.Янушкевiча. — Мiнск: Маст. лiт., 2008. — 598 с.: [16] л. iл. (праз тое, што ў выданні «выяўленыя падобныя тэксты твораў «Плывуць вятры» і «Гутарка старога дзеда», якія прыпісваюцца В. Дуніну-Марцінкевічу і ўключаныя ў заключную частку пад назвай «Dubia»»).
Прызналі «экстрэмісцкім» двухтомны збор твораў Дуніна-Марцінкевіча. Ён выйшаў у дзяржаўным выдавецтве
«Спачатку я не магла ў гэта паверыць». Прапрапраўнучка Дуніна-Марцінкевіча расказала, якія пачуцці ў яе выклікае прызнанне творчасці продка «экстрэмісцкай»
Каго з беларускіх літаратараў Бондарава адменіць у 2024 годзе
«Фактычна мы павінны падзякаваць за гэтыя знаходкі». Расійскі імперскі гісторык апублікаваў невядомыя лісты Кастуся Каліноўскага, якія яго вобразу ніяк не шкодзяць
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары
Ды й пагатоў - у Расеі Пуцін адкрыта шануе і прымушае шанаваць адкрытага фашыста Івана Ільіна. То ўжо Марцінкевічу, Каліноўскаму ды й Касьцюшка разам узятым ніколі не дасягнуць "вышынь" думак Ільіна