Грамадства3232

«Святлана — фантастычная». Калі б Борыс Джонсан быў беларусам, ён прагаласаваў бы за Ціханоўскую

Былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан даў інтэрв'ю выданню «Люстэрка», у якім падзяліўся думкамі пра ролю Беларусі ў вайне, Лукашэнку, перамены, дамовы з аўтарытарнымі рэжымамі і пра тое, што будзе, калі да ўлады прыйдзе Дональд Трамп. Сярод іншага ён расказаў, як ставіцца да Святланы Ціханоўскай.

Сустрэча Джонсана з Ціханоўскай 7 сакавіка 2023 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

— Вы сустракаліся са Святланай Ціханоўскай. На вашу думку, яна можа стаць тым чалавекам, які зможа дамагчыся дэмакратычных пераменаў у Беларусі?

— Думаю, так. Яна выдатны чалавек. Для мяне было вялікім гонарам пазнаёміцца з ёй. Я думаю, што вельмі важна, што Пуцін не змог уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны так, як ён спадзяваўся. Я падазраю, што ён ведае, што насамрэч многія беларусы на баку Украіны, яны лічаць, што не варта тэрарызаваць краіну толькі таму, што яна сама выбірае свой лёс, хоча абіраць сваіх лідараў і мець сваю дэмакратыю.

Таму, я думаю, тое, што робіць Святлана і яе каманда, працягваючы размаўляць з заходнімі лідарамі, працягваючы расказваць пра тое, што насамрэч адбываецца ў Беларусі, вельмі важна.

Адна з прычын, па якой мне так хацелася пагаварыць з вамі, заключаецца ў тым, што я не думаю, што на Захадзе дастаткова дасведчаныя адносна таго, што адбываецца ў Беларусі і наколькі важная будучыня Беларусі.

— Калі б вы былі грамадзянінам Беларусі, вы б прагаласавалі за Святлану Ціханоўскую?

— Адназначна прагаласаваў бы.

Аднойчы, калі я быў мэрам Лондана, я паехаў у Нью-Ёрк, каб сустрэцца з маім старым сябрам, Майклам Блумбергам, які тады балатаваўся ў трэці раз на пасаду мэра. І я сказаў яму: «Як наконт таго, каб я падтрымаў цябе? Калі я зраблю заяву СМІ ў падтрымку цябе?»

А ён падумаў некаторы час і адказаў, што ў цэлым не пярэчыў бы, калі б я падтрымаў яго апанента, гэта магло б быць больш выгадна з электаральнага пункту гледжання (смяецца).

Але ў кожным разе я думаю, што Святлана — фантастычная. Яна выйграла выбары, праўда?! Я б падтрымаў кандыдата ад дэмакратаў, вядома. 

Каментары32

  • Зброя.
    29.04.2024
    Нiчога яна не даможацца, з 1995 яны мiрна дамагаюцца, дамагчыся тут усё можна толькi адным спосабам.
  • Tak
    29.04.2024
    Не Люстэрка, а Зеркало (Zerkalo).
  • ;)../\
    29.04.2024
    во время их первой встречи ее одели в короткую юбку. встреча была тоже короткой. глаза джонсона скользнули на ее коленки (оператор подчеркнул этот момент), еле сдерживающий зевоту джонсон повернулся к оператору и спросил - ну что уже все?
    почему-то не вырезали этот момент

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць