Грамадства2525

Сярод даносаў у КДБ знайшоўся ліст ад «Байпола». Даведаліся, пра што ён быў

У спісе з 40 тысячаў зваротаў, адпраўленых праз сайт КДБ, ёсць і ліст ад «Байпола». У ім байполаўцы пішуць, што адшукалі нейкі дакумент у інтэрнэце і прапануюць кадэбістам правесці праверку. Даведаліся, што за дакумент.

Аляксандр Азараў. Фота «Нашай Нівы»

«Байпол» пісаў зварот у КДБ 20 снежня 2020 года. Тэкст яго быў такі:

«Добры дзень, калегі! Высылаем дакумент з грыфам, выяўлены ў сетцы Інтэрнэт. Накіроўваем для правядзення праверкі і дачы прававой ацэнкі. З павагай, каманда BYPOL».

Тэкст звароту «Байпола» з сайта КДБ, узламанага «Кіберпартызанамі»

Кіраўнік «Байпол» Аляксандр Азараў расказаў нам, што было ў далучаным дакуменце. Ён кажа, што гэта была інфармацыйна-псіхалагічная спецаперацыя:

«Станіслаў Лупаносаў вынес з сервераў ГУУС дакументы. Сярод іх быў адзін з дакументаў з грыфам «сакрэтна», у якім былі асабістыя звесткі супрацоўнікаў, якія вельмі актыўна падтрымлівалі рэжым. Гэта было заданне на правядзенне аператыўна-вышуковага мерапрыемства датычна грамадзяніна Беларусі.

Супрацоўнікі закінулі дакумент з грыфам у агульную сетку ГУУС, а гэта значнае парушэнне. У выніку яны атрымалі спагнанні».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары25

  • Кклд
    01.05.2024
    Бизнесмен, а комментарий свой почему на бумаге не написал и почтой не отправил?
  • чытаем і .уеем
    01.05.2024
    калі былыя мянты, губазікаўцы называюць кэдэбістаў "калегі" і папярэджваюць гэбістаў аб тым что бедныя няшчасныя каты здэамінізаваныя бо нехта выклаў іх дадзеныя у амаль адкрытыдоступ то значыць былыя мянты маюць добрыя кантакты з дзейснымі мянтамі і стараюцца зберагчы іх асабістыя дадзеныя
  • Хмм
    01.05.2024
    чытаем і .уеем, а мне яшчэ ўспамінаецца адно з першых відэа былога мянта Шабуцкага пасля сыходу з ПКК: "Не трогайте ментов" (першае відэа было "Маски сняты" з дэанонам спісу прозвішчаў дабраахвотнікаў ва Украіне).

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць