Грамадства3232

Спявае ў караоке, снедае ў Драздах. Чым займаецца ў вольны час фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

«Афіцэр» Уладлена Зайцава лятае з Лукашэнкам у Дубай, танчыць на балах і апладзіруе яму на хакеі. Але чым займаецца маладая дзяўчына ў той час, калі не суправаджае яго на розных мерапрыемствах?

 Уладлена Зайцава. Фота з сацсетак

Сама Уладлена з Магілёва, ёй 26 гадоў. Дзяўчына скончыла спачатку магілёўскую школу №5, потым Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова. Дыплом абараніла па тэме «Абавязкі наймальніка па забеспячэнні бяспечных умоў і аховы працы: некаторыя праблемы тэорыі і практыкі», пасля працягнула навучанне ў магістратуры і пайшла працаваць на мытню.

Уладлена неаднаразова ўдзельнічала ў розных афіцыйных мерапрыемствах, калі трэба было, напрыклад, уручаць кветкі на ўзнагароджанні работнікаў падатковых органаў ці перадаць сімвалічны ключ чыноўніку ад новай паліклінікі.

Узнагароджанні работнікаў падатковых органаў (Уладлена з кветкамі), 2020 год. Фота: mogilevnews.by

Да пачатку свайго віп-жыцця дзяўчына з сябрамі любіла хадзіць у звычайнае караоке ў Магілёве, дзе, не вельмі трапляючы ў ноты, спявала «Эх, лук-лучок, золотая луковица…».

Цікава, што восенню 2020 года, калі ўлады глушылі інтэрнэт у цэнтры Мінска, Уладлена публікавала сторыс з лесу і пісала: «Выхадныя без інтэрнэту — найлепшае, што можа быць».

Уладлена пасля конкурсу «Міс Беларусь — 2021». Фота: скрыншот яе сторыс у інстаграме

Можна лічыць, што зорка Уладлены заззяла пасля ўдзелу ў конкурсе «Міс Беларусь — 2021». Нягледзячы на тое, што карону тады атрымала Дар’я Ганчарэвіч, на Уладлену звярнулі ўвагу. Ужо ў снежні таго ж года прыгажуні даручылі танчыць з Лукашэнкам на Рэспубліканскім балі моладзі. Потым яны не аднойчы з’яўляліся разам на публіцы.

Уладлена Зайцава з Аляксандрам Лукашэнкам, 2021 год. Фота: БелТА

Выглядае, што восенню 2022 года Уладлена таксама суправаджала Лукашэнку падчас яго першага афіцыйнага візіту ў Абхазію.

Фота на марскім узбярэжжы дзяўчына апублікавала прыкладна праз месяц пасля візіту. Але, мяркуючы па відэа прыезду Лукашэнкі (прыбыла дэлегацыя морам), якое распаўсюджвалі абхазскія СМІ, сфатаграфавалася Уладлена недалёка ад прычала, ад якога палітык ішоў да рэзідэнцыі кіраўніка Абхазіі Аслана Бжаніі. Надвор'е і на фота, і на відэа таксама супадае.

Уладлена Зайцава. Меркавана, фота зроблена ў Абхазіі пад час візіту Лукашэнкі. Фота: інстаграм Зайцавай

Конкурс «Міс Беларусь — 2021» падарыў Уладлене не толькі ўплывовага заступніка, але і шмат сябровак. З некаторымі з іх яна працягвае камунікаваць і цяпер і разам ходзіць па дарагіх рэстаранах — напрыклад, у «Лябядзіны». Адна з сябровак з тых часоў — мадэль Яна Бараноўская. Разам з ёй, напрыклад, Уладлена катаецца на роліках, ходзіць на канцэрты, а таксама адпачывае ў Rosé Bar і іншых месцах.

Уладлена Зайцава (злева) і Яна Бараноўская. Фота: сацсеткі

На сняданкі Зайцава час ад часу заходзіць у кафэ «Кантраст», якое знаходзіцца ў Драздах. Дзень Незалежнасці ў 2022 годзе яна пайшла адсвяткаваць у знакамітую «Бярозку» ў цэнтры сталіцы. У родным Магілёве дзяўчыне падабаюцца рэстараны «Цокаль» і «Шале».

 Уладлена Зайцава. Фота: сацсеткі

А яшчэ прыгажуня любіць танчыць на канцэртах Алега Маямі (прызнаецца, што ў студэнцкія гады ёй больш за ўсё падабалася яго песня «Нанова»), Zivert, Сяргея Лазарава, Anna Asti і Філіпа Кіркорава.

Здаецца, 2024 год Уладлена сустракала ў Маскве, бо 31 снежня выкладала відэа з заснежанай расійскай сталіцы.

Каментары32

  • Иегова
    04.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    04.05.2024
    Владлена Зайцева подарит первенца к семидесятилетнему юбилею Лукашенко.
  • 13
    04.05.2024
    Чем занимается? Известно чем: "подымает тонус и конус".
    Смешные вы. Ну чем ещё может заниматься сенная девка при барине?

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай10

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай10

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць