Тыкток стаў цалкам даступны ў Расіі — дадатак працаваў з абмежаваннямі з сакавіка 2022 года
Дадатак Tik Tok зноў цалкам даступны ў Расіі для карыстальнікаў iOS і Android. Карыстальнікі ў Расіі зноў могуць без абмежаванняў праглядаць ролікі і дадаваць уласны кантэнт, піша ТАСС.

Зрэшты, большая частка расійскай аўдыторыі працягнула карыстацца дадаткам праз VPN.
Многія расійскія карыстальнікі паведамляюць, што ў іх функцыянал дадатку пакуль не працуе. Спецыялісты мяркуюць, што сацсетка дае доступ хвалямі. Аднак доказаў гэтаму пакуль няма.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары