Грамадства161161

«Сур'ёзна схуднеў, важыць, напэўна, кілаграм 80». Былы палітвязень пра Віктара Бабарыку

Былы палітвязень наваполацкай калоніі расказаў «Люстэрку», што чуў пра вядомых зняволеных.

Віктар Бабарыка ў 2020-м. Фота: «Наша Ніва»

З вядомых палітвязняў у ПК-1 знаходзяцца экс-прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты Віктар Бабарыка, журналіст Ігар Лосік, медыяменеджар Андрэй Аляксандраў, журналіст і сябра «Саюза палякаў Беларусі» Андрэй Пачобут. У лютым 2024 туды перавялі ўдзельніка гурта Tor Band Дзмітрыя Галавача. Апошняга Аляксей (ён быў у калоніі з вясны 2023-га і да канца таго года) ужо не застаў, але амаль з усімі астатнімі так ці інакш перасякаўся.

«Дзмітрыча (Віктара Бабарыкі. — заўв. рэд.) я бачыў здалёку пару разоў, калі быў на карантыне. Яго тады адпраўлялі ў санчастку, гэта рабілі звычайна позна ўвечары, пасля праверкі, — распавядае былы палітвязень. —

Ён сур'ёзна схуднеў. Я бачыў яго ў 2020-м, і розніца вельмі прыкметная, важыць, напэўна, кілаграм 80, а то і менш. Хлопцы кажуць, што ён пасівеў, вельмі моцна пастарэў, выглядае нядобра.

Калі Дзмітрыч год таму трапіў у бальніцу, хадзілі чуткі, што былі зламаныя рэбры і адно з іх прабіла лёгкае. Нібыта стукнуўся, калі ўпаў. Але мне ў гэта верыцца слаба. Так, калі ўпасці з другога паверха, можна, напэўна, зламаць рэбры, але гэта ж як трэба страціць канцэнтрацыю».

Ігар Лосік намінальна лічыўся ў атрадзе Аляксея. Але мужчына асабіста яго не бачыў, журналіст увесь час знаходзіцца ў ШІЗА або ПКТ. Кажа, што зняволеныя з яго атрада называюць Лосіка «моцным чалавекам».

«Ён малайчына, што трымаецца, таму што ШІЗА вымотвае, — распавядае суразмоўца. — Яшчэ я пасябраваў з Андрэем Аляксандравым.

А на прамзоне перасякаўся з Андрэем Пачобутам, ён стаічнаму да ўсяго ставіцца. Трымаўся, усё разумеў. Да яго і яшчэ аднаго грамадзяніна Польшчы, які там утрымліваецца, прыязджаў консул, але наўпрост казаў, што нічога зрабіць яны не могуць».

Каментары161

  • Агент гб "нафталiн"
    04.05.2024
    А плявузгатар пазьняк дагэтуль змагаецца з бабарыкай, замест таго каб змагацца з дыктатурай.
  • Газпром - кашалёк Крамля
    04.05.2024
    Агент гб "нафталiн", чым займаўся ваш Бабарыка, калі Пазьняк змагаўся з расейскай імперыяй, выступаў супраць інтэграцыі з РФ? Бабарыка ў гэты час служыў у філіяле расейскага Газпромбанку - кашальку Крамля і меў куратараў у КДБ (пра што сам шчыра расказваў у інтэрв'ю.)
  • Винтовка
    04.05.2024
    Агент гб "нафталiн", А кто змагается с диктатурой? Как надо?? Ну, если только ПКК в Украине. Все остальные изображают змаганне.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць