Усяго патроху11

Кітайцу з амерыканскім пашпартам забаранілі ўезд у Беларусь. Магчыма, пасля праверкі тэлефона

У сацсетцы Reddit з’явіўся пост замежніка, якому забаранілі ўезд у Беларусь. Мужчына лічыць, што прычынай мог стаць яго новы тэлефон.

Фота: reddit.com

Ананімны карыстальнік спрабаваў трапіць на беларускую тэрыторыю 2 мая, ён меў візу тыпу С, выдадзеную з турыстычнай мэтай. Але візу яму анулявалі.

У каментарах мужчына расказаў, што па нацыянальнасці ён кітаец, але атрымаў амерыканскае грамадзянства, таму ў яго пашпарт ЗША. Ён збіраўся трапіць з Польшчы ў Беларусь, а пасля ў адну з балтыйскіх дзяржаў. Наступным пунктам падарожжа была Расія (у мужчыны ёсць расійская віза), а потым ён нарэшце мусіў трапіць у Кітай.

Перад тым, як паставіць мужчыне забарону на ўезд, памежнікі праверылі яго тэлефон. Ён лічыць, што праз гэта і мог атрымаць бан — маўляў, ён мае новы смартфон, а гэта магло падацца памежнікам падазроным. У каментарах адзначаюць, што бан мог быць звязаны і з адказамі грамадзяніна ЗША на пытанні памежнікаў, быццам бы ў адказах ім нешта не спадабалася.

У старым універсітэце падарожніка, як і ў шматлікіх іншых універсітэтах па ўсіх Штатах, праходзяць прапалесцінскія пратэсты, таму ён абмяркоўваў тэму палесцінска-ізраільскага канфлікту ў сацсетцы Х (твітар). Пра расійска-ўкраінскую вайну, піша мужчына, ён у сеціве не выказваўся.

На сайце Памежнага камітэта можна праверыць, ці забаронены вам уезд у Беларусь, але ж гэтая старонка не адкрываецца з-за мяжы, таму мужчына не здолеў пашукаць там свае даныя. У яго атрымалася толькі даслаць ліст у МЗС, у якім ён просіць патлумачыць сітуацыю.

Мужчына таксама высветліў, што з банам на ўезд у Беларусь ён аўтаматычна атрымаў і бан на ўезд у Расію, а для яго гэта азначае крах усяго маршрута. У каментарах яму прапануюць пракласці новы маршрут праз Турцыю ці купіць білет на самалёт.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

На беларуска-польскай мяжы затрымалі расійскага дэзерціра. Імаверна, ён ішоў проста з фронту

Беларусу на мяжы сказалі, што ў яго «вісіць» данат «экстрэмістам»

Хто такія гагаузы і чаму выступаюць у падтрымку Расіі

Каментары1

  • CZ
    09.05.2024
    CEO Binance ?

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць