Грамадства1010

Лукашэнка заявіў, што польскага дэзерціра Чэчку забілі

Таксама ён даручыў прыставіць да збеглага польскага суддзі Шміта ахову.

Эміль Чэчка. Фота: БелТА

Лукашэнка ўчора, 9 мая, пасля ўскладання кветак на Плошчы Перамогі пракаментаваў апошнія падзеі.

Ён, напрыклад, сказаў, што КДБ напярэдадні прэс-канферэнцыі збеглага ў Беларусь польскага суддзі Томаша Шміта дакладваў яму аб сітуацыі. Лукашэнка даручыў праверыць гісторыю гэтага польскага грамадзяніна.

«Паглядзелі — гэта абсалютна нармальны, патрыятычны паляк. Нідзе калегі пра яго дрэнна не сказалі. Але гэта ўдар пад дых камусьці — уладам Польшчы. Вось яны і пачынаюць: здраднік, такі-сякі. Ніякі ён яе здраднік. Але ён рэальна глядзіць на рэчы, параўноўвае Польшчу і Беларусь і робіць высновы, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

— Мы яго папярэдзілі: ты можаш даць прэс-канферэнцыю і іншае (яны ж забілі Чэчку), глядзі, ты ставіш сябе пад удар — «Я не баюся. Я павінен сказаць праўду, што адбываецца ў Польшчы». І гэта выклікала вельмі шырокі рэзананс».

Былы польскі вайсковец Эміль Чэчка збег у Беларусь у сярэдзіне снежня 2021 года, папрасіўшы палітычнага прытулку. Ён гэта тлумачыў, што «не згодны з палітыкай Польшчы адносна міграцыйнага крызісу». Ён таксама расказваў байкі пра нібыта дзясяткі, калі не сотні, расстраляных і закапаных польскімі вайскоўцамі мігрантаў. Беларуская прапаганда выкарыстоўвала заявы Чэчкі ў сваіх мэтах, ён стаў пастаянным госцем тэлеканалаў.

17 сакавіка 2022 года Эміль Чэчка быў знойдзены павешаным у мінскай кватэры. Яго пахавалі ў Даўгінаве Вілейскага раёна на могілках польскіх вайскоўцаў.

Варта зазначыць, што да заявы Лукашэнкі беларускія ўлады не каментавалі характар яго смерці. Аднак улады заснавалі «праваабарончую» прэмію яго імя, а ў Гродне назвалі ў ягоны гонар праезд.

Каментары10

  • Цербер
    10.05.2024
    Думаю, что ни у кого не возникает вопроса, кто именно приложил к этому руку, после того, как он стал больше не нужен.
  • Упс
    10.05.2024
    Пра забойства у Беларусі Эміля Чэчкі пісалі каментатары НН пад навіной пра збеглага польскага суддзі Шміта. Нехта перадае Лукашэнку, што пішуць людзі на НН у каментах, а ён рэагуе?
    Дарэчы, нехта з нікам "Ботам" складае спісы тых, хто выступае ў падтрымку Зянона Пазьняка....
  • Лёлік з-пад Лімасола
    10.05.2024
    суддзе-небараке адразу лягчэй стала)))

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс12

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве ўчора атруціліся некалькі дашкольнікаў

Амерыканец, які атрымаў прытулак у Беларусі, вярнуўся ў ЗША11

Што гарыць на базе Балтфлоту ў Кранштаце пасля ўдараў УСУ6

Цнянскае вадасховішча стала дзіўнага колеру. Што здарылася?8

У Тамбоўскай вобласці пад удар беспілотнікаў трапіў завод «Прагрэс»

Лакалізавана месца падзення беспілотніка ў Слуцку2

Былога кіраўніка Беларускага цэнтра акрэдытацыі асудзілі па справе Гаюна7

Кемлівы беларус, які 23 гады пражыў у Чэхіі нелегальна, успомніў пра сваю палітычную актыўнасць, калі яго спыніла паліцыя11

У БНТУ ўводзяць электронную чаргу пры падачы дакументаў на паступленне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс12

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць