Усяго патроху11

У Мінск прывезлі найпаўнейшы ва ўсім свеце шкілет маманта

Новасібірскі краязнаўчы музей прывёз у Мінск экспазіцыю, якая расказвае пра палеанталагічныя знаходкі на тэрыторыі Сібіры. Гэтая выстава разгарнулася ў фае Вялікага тэатра Беларусі ў рамках дзён Новасібірскай вобласці ў Беларусі, і ў ёй звяртае на сябе ўвагу адметны экспанат.

Скрыншот з відэа

Ключавое месца ў экспазіцыі займае самы поўны шкілет самца шарсцістага маманта ў свеце па імені Самсон. Ягоная даўжыня — 5,5 метра, а вышыня — звыш трох. Прыблізны ўзрост — каля 40 тысяч гадоў.

Самсон быў знойдзены ў 2011 годзе ў Чанаўскім раёне Новасібірскай вобласці.

Мамант загінуў у даволі маладым узросце, пра што сведчаць, напрыклад, ягоныя адносна кароткія біўні.

Каментары1

  • Gorliwy Litwin
    24.05.2024
    Даўно вядома, што Русь - радзіма сланоў (і мамантаў). І як жа пачэсна маленькай, але такой чыстай-светлай, Белай Русі - быць арганічнай і неад'емнай часткай усенькай чыста агромністай Русі. Багацце любой Русі, і белай і фіялетавай, прырастаць будзе Сібір'ю - як сказаў вялікі Ламаносаў.

    вось у гэтым сімвалічнае значэнне выставы

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць