Грамадства55

«Адстаўка Гулевіча адбылася пасля вяртання Лукашэнкі з Масквы, а прызначэнне Муравейкі — у дзень візіту Пуціна ў Мінск» — iSANS

Эксперт ініцыятывы iSANS Антон Глускі ў размове з Reform.news падзяліўся меркаваннем адносна таго, які можа быць сэнс замене на пасадзе кіраўніка Генеральнага штаба Віктара Гулевіча на Паўла Муравейку.

Павел Муравейка

Антон Глускі звяртае ўвагу на тое, што Павел Муравейка, як і Віктар Гулевіч — ураджэнец Беларусі, але не бачыць у гэтым прынцыповага моманту. Паводле яго меркавання,

«гэта сведчыць толькі пра тое, што ў войску таксама ідзе працэс змены пакаленняў, на месца ўраджэнцаў СССР прыходзяць беларусы. З пункту гледжання ідэнтыфікацыі мець ілюзій адносна Муравейкі не даводзіцца».

У той жа час, на думку эксперта, гэтая замена — не шараговая ратацыя:

«У гэтым выпадку адбылася замена дзвюх вельмі розных фігур. Гулевіч — вайсковы прафесіянал, глыбокі спецыяліст, якога паважаюць у войску. Калі б ён выступіў супраць удзелу беларускіх войскаў у баявых дзеяннях, то ён бы змог аргументаваць сваю пазіцыю, і яго меркаванне мела б значэнне. За ім таксама не фіксавалася агрэсіўных заяў і пагроз «прасекчы Сувалкскі калідор». Муравейка такія пагрозы выказваў».

Глускі лічыць, што па тыпажы Муравейка бліжэйшы да міністра абароны Віктара Хрэніна: такі ж ідэалагізаваны ды прарасійскі, да таго ж з негатыўнага боку вызначыўся ў падзеях 2020 года і пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў 2022-м. Гэта чалавек стаўленіка Масквы Аляксандра Вальфовіча.

Эксперт лічыць важным, што:

«Адстаўка Гулевіча адбылася пасля вяртання Лукашэнкі з Масквы, а прызначэнне Муравейкі — у дзень візіту Пуціна ў Мінск».

З прызначэннем Муравейкі, на ягоную думку, павышаецца верагоднасць уступлення беларускай арміі ў вайну з Украінай:

«Можна сказаць асцярожна: мы сталі на крок бліжэй да гэтага. Гэтая перастаноўка сведчыць пра карэктаванне вектару вайсковай палітыкі».

Каментары5

  • Мiсцер Тамагаўк
    23.05.2024
    Пускай папробуюць, прасекчы калiдор. Усе НПЗ, нафтабазы, аэрадромы, ангары, генштабы з кдб, iскандэры с усiм расейскiм лайном будуць знiшчаны роўна за 10 хвiлiн. Можа i ў фортачку прыляцiць мазаiчным прасякальшчыкам, дакладнасць тамагаўкаў да некалькiх метраў.
  • Ёсік
    23.05.2024
    Аб якім уступе ў вайну белвойска ідзе размова? 7тысячаў сіл адмысловых аперацый? Усё, няма каму ісьці, вочы расплюшчыце. муравейка, вальфовіч. Яны не маюць досьведу вайны, а ўсе навучаньні вагнераўцамі, а хто вам сказаў, што ў іх ва ўсіх ёсьць досьвед? Прайсьці курсы, трохі пабыць ва Украіне, мо і не стрэліўшы ані разу, а потым пад Асіповічамі на поўкарачках паказваць, як трэба супраць украінцаў ваяваць. Хопіць пужаць.
  • Валет
    23.05.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?22

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць