Здарэнні66

Жыццё Цяпы: кот з незвычайнай рэдкай хваробай знайшоў сям'ю і здаецца шчаслівым

Руды кот замілоўвае ўсіх сваёй незвычайнасцю: у яго ёсць праблемы са здароўем, але гэта зусім не перашкаджае яму весці сваё самае шчаслівае кашэчае жыццё, піша Tochka.by.

Фота: Tochka.by

Цяпа нязграбны, але з усіх сваіх каціных сіл бяжыць сустракаць гасцей. Адразу ж зладзіў паляванне на фатографа — патрабуе гуляць.

У рудога ката — мазжачковая атаксія. Пры такім захворванні ў жывёлы праблемы з каардынацыяй і рухам. У астатнім жа кот зусім звычайны. Проста ходзіць «як п'яненькі» і часам падае, губляючы раўнавагу.

«Для нас ён зусім нармальны», — гладзіць Цяпу гаспадыня Ганна Крылова.

Фота: Tochka.by

Журналісты распыталі ў яе, як жывецца «асабліваму» кату, чаму нястрашна заводзіць такіх жывёл і як Цяпа збіраецца заваёўваць сацсеткі.

Кот з асаблівасцямі

Пару гадоў таму ў Ганны памерла котка, застаўся адзін кот. Гаспадыня сумавала і нават не думала заводзіць новага гадаванца. Але ў сацсетках трапілася аб'ява, што неабходна прыстроіць маленькае рудое кацяня. З асаблівасцямі.

«Ён мяне адразу зачараваў. Але скажу шчыра: спачатку мяне збянтэжыў яго дыягназ, напалохала хада. Параілася з ветэрынарам — сказаў, што гэта не праблема. Я не змагла прайсці міма, і ў нас з'явіўся руды нахабны кот», — смяецца жанчына.

Цяпа быў адзіным з такой хваробай з усяго кацінага вывадку. Дзяўчаты, якія знайшлі яго, распавядалі, што кінутая дачнікамі котка нарадзіла кацянят на гарышчы. Знайшлі іх дзякуючы Цяпу: ён выпаў і так гучна крычаў, што прыцягнуў увагу людзей.

«Нічога не памянялася: крычыць гэтак жа гучна, патрабуе ўвагі, жыве на поўную і адчувае сябе тут галоўным», — кажа гаспадыня ката.

Ветэрынар адразу паставіў дыягназ, але прычыну шукалі доўга. МРТ для жывёл каштуе як крыло самалёта — вырашылі ісці ад самага простага і паступова выключаць магчымыя хваробы.

«Думалі, што коцік так ходзіць праз асаблівасці харчавання. Потым — што гэта наступствы ўкусу кляшча. У выніку зразумелі, што гэта не лечыцца — гэта атаксія, нешта падобнае на чалавечы ДЦП», — тлумачыць Ганна.

Спачатку, кажа, ёй было страшна: лапы ў ката ўвесь час раз'язджаліся, ён нават не мог нармальна піць — настолькі трэслася галава. Ды яшчэ раз-пораз падаў, «пералічыў» дома ўсе куты і сценкі. Так, з нязвычкі хочацца хадзіць за такім катом з падушкай, каб змякчыць падзенне.

«Ён так моцна трасецца, калі хвалюецца: калі нешта незвычайнае адбываецца або прыходзяць новыя людзі. Але мы хутка да гэтага прывыклі. Цяпа для нас зусім нармальны. Больш за тое, мне здаецца, ён таксама ўспрымае сябе гэтак жа звычайна — яму гэта ніяк не перашкаджае, ён самаўпэўнены і шчаслівы кот», — пагладжвае Ганна коціка.

Цяпа ў пацверджанне патрабавальна замяўкаў і пайшоў да свайго кошыка з разнастайнымі цацкамі — не супраць пагуляць з «новымі людзьмі».

У новым доме маленькае кацяня хутка абжылася і пачала ўсталёўваць свае парадкі. У першы час насіўся да глыбокай ночы — бегаць яму яго хвароба не перашкаджае, наадварот, Цяпа вельмі актыўны.

Зараз кот патрабуе ежу па раскладзе — нават падымае гаспадыню а чацвертай раніцы. Есць толькі натуральнае дзіцячае харчаванне, мяса з рознай гароднінай.

Прастору дома прыйшлося спачатку трохі засцерагчы: выкруцілі ножкі ложка, каб кату было зручней саскокваць. А так ён асабліва нікуды не лазіць — не можа заскочыць высока.

А яшчэ ў Цяпы ёсць свой асабісты Telegram-канал. Яго гаспадыня завяла толькі для сваёй сям'і і сяброў: усім падабаецца назіраць за жыццём незвычайнага ката. Праўда, пасля цікавасці журналістаў задумалася: можа, варта больш паказваць і распавядаць пра свайго гадаванца?

«Разумею, што ёсць цікавасць. Усе рэагуюць незвычайна, жыццё Цяпы выклікае шмат пытанняў, часам жалю і шкадаванняў. Але хочацца паказваць, што ў цэлым ён зусім звычайны кот. І сваім прыкладам даказаць, што браць асаблівых жывёл не страшна», — заключае Ганна.

Каментары6

  • і-котка
    01.06.2024
    У першы час насіўся да глыбокай ночы — бегаць яму яго хвароба не перашкаджае, наадварот, Цяпа вельмі актыўны.
    Зараз кот патрабуе ежу па раскладзе — нават падымае гаспадыню а чацвертай раніцы. Есць толькі натуральнае дзіцячае харчаванне, мяса з рознай гароднінай.

    от же ж :/ заведи такое чудовище... ребенку натуральнае дзіцячае харчаванне не зможаш дазволіць, а рыжаму гэтаму - вынь да палож
  • Кот
    01.06.2024
    і-котка, коты лучше людей
  • і-котка
    01.06.2024
    Кот, ээ.. нее
    кошки лучше котов - кошки ловят мышей да еще вот рожают котов
    а коты - дармоеды

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Усе навіны →
Усе навіны

Кім быў мужчына, які ўехаў у натоўп людзей у Новым Арлеане3

Памерла «Жанчына-котка» — амерыканская свецкая львіца, якая стала вядомай як ахвяра пластычнай хірургіі

Расія страціла транзіт газу праз Украіну ў Еўропу. Хто прайграў і што будзе далей?20

У Жыровіцах ставяць новыя пазалочаныя іканастасы ў рускім стылі. Барочны іканастас царкоўнікі спісалі ў музей22

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы23

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Галоўнае
Усе навіны →