Культура55

Улады так зачысцілі выставу «Арт-Мінск», што нават лукашэнкаўцам не падабаецца

«Міс Беларусь-2023» Элеанора Качалоўская наведала выставу «Арт-Мінск» і расчаравана прызналася, што ёй было сумна праз пустэчу ў галерэі. А прычына гэтага празаічная: палітычная цэнзура.

Элеанора Качалоўская, фота з яе інстаграма

Прыгажуня падзялілася ўражаннямі ад выставы ў сторыс: «У гэтым годзе адразу адзначыла сціпласць «Арт-Мінска». Прыемна было ўбачыць новыя карціны ўжо вядомых мастакоў. І сумна было, што адчуваецца пустата ў галерэі». Элеанора таксама адзначыла, што яе фаварыткай ужо не першы год з’яўляецца мастачка Алеся Скарабагатая. Карціна, якая спадабалася мадэлі, называецца «Рамантычная вячэра» і каштуе 31 500 рублёў.

Карціна «Рамантычная вячэра» Алесі Скарабагатай каштуе 31 500 рублёў. Скрыншот сторыс Элеаноры Качалоўскай

Удзельнікаў выставы сапраўды стала менш. Прычына празаічная: цэнзура. Першы скандал, звязаны з гэтым, адбыўся ў 2022‑м годзе. Тады амаль у апошні момант перад урачыстым адкрыццём выставы з Палаца мастацтваў у Мінску тэрмінова выносілі работы мастакоў, якіх палічылі «ідэалагічна ненадзейнымі» — пад каток цэнзуры трапілі некалькі дзясяткаў творцаў.

«Наша Ніва» на ўмовах ананімнасці пагаварыла з адным з мастакоў, які трапіў у катэгорыю «непажаданых». Суразмоўца кажа, што па яго падліках праз цэнзуру ў Беларусі выкраслілі з культурнага жыцця не менш за паўсотні творцаў.

Але ён адзначае, што ў гэтым годзе «Арт-Мінск» яму спадабаўся:

— Шчыра кажучы, я лічу, што экспазіцыя лепшая, чым у мінулы раз, ёсць шмат цікавых прац. Калі камусьці з наведвальнікаў падалося, што ў галерэі «пустата» — дык гэта можа і добра. Развеска сёлета добрая, бо ёсць прастора. Зразумела, што цэнзура цяпер даволі жорсткая: камісія ўсё праглядае некалькі разоў — першы раз пасля адбору прац і другі, калі яны ўжо развешаныя.

Як кажа мастак, за два гады з выставы амаль цалкам зніклі працы, прысвечаныя беларускай рэчаіснасці:

— Цяпер на «Арт-Мінску» сустрэнеш хутчэй працы пра праблемы сусветнага маштабу, чым пра беларускі парадак дня. То-бок гэтая выстава перастала з'яўляцца нейкім зрэзам ці паказчыкам жыцця. Гэта хутчэй абгортка.

Каментары5

  • Печально
    04.06.2024
    Беда-печаль, ещё году в 2021 хорошее было мероприятие
  • Kotya
    04.06.2024
    Джонні,  так ябатьки и по паркам ходят и в метро ездят, может из дома не выходить, а то в лифтах тоже сосед-ябатька ездит. Итак уже не так много куда можно сходить, но из заграницы виднее конечно куда беларусы должны ходить
  • Огонек
    04.06.2024
    Не может в этой стране рождаться живое - в том числе и искусство

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Па Мазыры панесліся чуткі пра маньяка і серыйныя забойствы. А што напраўду?

18‑гадовы аргенцінскі футбаліст памёр пасля прылёту мяча ў галаву1

Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі21

Беёнсэ стала першай артысткай, якую намінавалі на «Грэмі» 100 разоў1

Расійскі хакеіст, які амаль усю кар'еру гуляў у Беларусі, пайшоў заваёўваць Украіну і загінуў1

30‑гадовы блогер Максім Пушкін зрабіў другую перасадку валасоў. Колькі заплаціў?16

Зніклага расійскага Z-ваенкара Раманава маглі абвінаваціць у дзяржздрадзе5

Па справе абразы доктаркай жанчыны з інваліднасцю на яе працы праводзяць праверку6

Жанчына набыла цукеркі «Бутэлечкі», у якіх усярэдзіне не было лікёру. Чаму так?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет40

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць