Культура1111

«Калі дзяржава перапісвае гісторыю, то чаму я не магу замяніць Леніна Бэтменам?» Гутарка з мастаком Бельскім, які трапіў у няміласць Мінкульта

Карціну гэтага мастака вы дакладна бачылі. «Партрэт чыноўніка» Аляксандра Бельскага — выдатная саціра на шасцярэнек сістэмы. Цяпер мастак жыве ў Берліне, дзе нядаўна адкрылася яго персанальная выстава. Аляксандр расказаў, як яго працы летась знялі з мінскага фэсту, як пісаў «партрэт» Лукашэнкі і чым зарабляе цяпер.

«Сказаць, што цэнзура мной «цікавілася», не магу, а вось людзі з пэўных структур — так»

Аляксандру Бельскаму 42 гады. Ён нарадзіўся ў Жодзіне, скончыў вучылішча імя Глебава, пазней — Акадэмію мастацтваў. 

У маі мінулага года карціны мастака (і не толькі яго) знялі з фестывалю «Арт-Мінск». Для Аляксандра гэта не стала нечаканасцю.

Пытанняў дадатковых я не задаваў. Ужо разумеў, што ёсць пэўныя «актывісты», якія ходзяць і збіраюць кампраматы, пастаралася Вольга Бондарава, думаю.

Сваё мастацтва Аляксандр Бельскі пратэсным не лічыць. У яго карцінах няма адкрытых выказванняў. 

Першыя даволі смелыя працы Аляксандр пачаў ствараць яшчэ ў 2017 годзе. Напрыклад, карціна «Ляжачага не б'юць».

Карціна Аляксандра Бельскага «Ляжачага не б'юць», 2017

Мастак кажа, што да 2020-га з цэнзурай ніколі не сутыкаўся.

Мабыць, адзіным прыкладам цэнзуры можна назваць той, калі адну з маіх прац — «Партрэт чыноўніка» — не сталі пасля выставы ўключаць у каталог, папрасілі на гэта не скардзіцца. Я і не стаў.

Карціна «Партрэт чыноўніка»

Ведаю, што на фестывалі «Арт-Мінск» мастакі, якія трапілі ў чорны спіс, змаглі паўдзельнічаць у выставе пад іншымі прозвішчамі. Прыходзіцца такім чынам дзейнічаць, каб прабівацца да гледача. Меркаванне аднаго з маіх сяброў, якое я падзяляю, было такое, што трэба ўсё давесці да абсалютнага маразму. Калі можна будзе маляваць толькі кветкі і пейзажы, так і будзем рабіць. Давядзём усё да абсурду, зафіксуем гэты час. 

Выказваецца ў сваіх працах мастак праз метафару і алегорыю. «Не луплю ў лоб», — тлумачыць. 

«Магчыма, адтуль растуць карані майго цяперашняга светапогляду, — мяркуе ён. — Я для сябе не вырашаў, што вось, буду пісаць менавіта на такую тэму карціны, таму што яны будуць цікавыя. Тут хутчэй я не мог іх не пісаць». 

«Маё мастацтва, на жаль, абсалютна некамерцыйнае» 

Што для яго змянілася ў 2020-м?

У Берліне Бельскі жыве ўжо паўгода. Пасля таго, як яго працы знялі з выставы, ён напісаў заяву на звальненне з «Белрэстаўрацыі», скруціў карціны і паехаў у Берлін. 

Я сам родам з Жодзіна, калі стаў жыць у Мінску, мне сталіца ніколі не снілася. Толькі Жодзіна. А цяпер тыдзень таму мне прысніўся Берлін. Падаецца, што прывыкаю, але усё яшчэ адчуваю сябе такім касманаўтам, які не ведае, куды рухаецца. Сам горад мне падабаецца: тут нуль пафасу, шчырыя людзі і гарызантальныя сувязі. Канечне, цяжка не бачыць сына і дачку, але як ёсць», — разважае мастак. 

Нягледзячы на тое, што Аляксандр жыве ў Берліне ўжо паўгода, ён усё яшчэ ловіць сябе на самацэнзуры. Перад тым, як пісаць карціну, думае, якую алегорыю лепш выкарыстаць.

Раней Аляксандр выказваў здагадку, што і ў Беларусі магчыма зарабляць мастацтвам. Па яго словах, гэта яго здагадка супала з рэальнасцю: некаторыя яго працы куплялі. Набывалі ў большасці айцішнікі.

Цяпер у Берліне Аляксандр падпрацоўвае будаўніком, робіць рамонты.

«Цюк саломы — алегорыя працэсу рэпрэсій, скручванне народа ў зручную для дзяржавы форму» 

Хто такі Ленін, што пра яго ведаюць сучасныя дзеці? Там хутчэй спрацаваў графічны матэрыял: на пярэднім плане стаіць дзяўчынка з маскай зайца», — расказвае ён.

Карціна «Вецер перамен»

На выставе ў Берліне да мяне даходзілі пазітыўныя водгукі, хтосьці казаў, што палітычнае мастацтва важнае. Аднаму мужчыну праца са шпіцам падалася (згодна з яго светапоглядам) аб празмернай увазе да жывёл і клопаце аб іх. Ён прыводзіў прыклады, як некаторыя немцы кормяць сабак добрым мясам, а людзі галадаюць у той жа час. Яшчэ прыемна было, што і з боку ўкраінскіх сябровак-бежанак чуў добрыя словы.

Выстава Аляксандра Бельскага ў Берліне. Яна была арганізавана пры падтрымцы праекта Perspaktiv, Ambasada kultury, аб'яднання Razam і рэзіденцыі ў Shlöss Wipersdorf.

Такія вобразы, як «патрэт» Лукашэнкі, з’яўляюцца ў мяне ў галаве ў адно імгненне. Напрыклад, чытаю навіны, а потым раз — і я бачу, як гэта візуальна можа выглядаць. 

Але мая адна з любімых прац, гэта дзе робат сам сабе з галавы вырваў правады і не разумее, што адбываецца навокал».

Чытайце таксама: 

«Зыбіцкая — прыклад дзікунства». Гутарка з пераможцам Гедройця Сяргеем Абламейкам

Прадзюсар Аляксандр Чахоўскі — пра раскрутку Маргарыты Ляўчук, зайздрасць і псеўдапурытанства

Гісторыя віруснага здымка. Пагутарылі з мастаком, які прыкаваў сябе да банера на 3 Ліпеня

Каментары11

  • Anatol Starkou
    14.01.2023
    Н-да, здаецца я ўжо недзе чытаў пра гэтага чалавека. Хаця можа і памыляюся.
    42 гады. Гэта той узрост, калі мэн становіцца спецом у нейкай галіне, якую выбраў для свайго жыцця і атрымаў адпаведную адукацыю. 
    Часта хаджу у Нью Ёрку ў Metropolitan Museum of Art - Музэй мастацтв. Некалькі разоў на год. І вось не могу прыпомніць там карцін звязаных з палітыкай, як мастацтва героя артыкулу НН. Нешта падобнае ёсць, нешта можна успомніць ці ўбачыць на маіх фотаздымках у ФБ, але вось так, каб усю творчасць аддаць падхвост беламу шпіцу мне цяжка ўспомніць. Дый навошта? Каб у Берліне на будоўлі папрацаваць? Дык у ГПТУ ў Жодзіне трэба было вучыцца. На каменшчыка, напрыклад.

    Алякасандр не адзін такі. Зараз я не пра мастацтва. Ён і яму падобныя вакол 40-гадовыя беларусы - дзеці бчб ТУТбаю.То бок нейкая грымучая сумесь з заходняй ці празаходняй бчб прапаганды і абсалютнага непаразумення беларускай рэаліі, і ўсё разам пад бчб соўсам калабаранцкай ідэалогіі-фікс Сьвятога Зя. Хоць апошняе гэтыя дзеці ТУТбаю не разумеюць.

    З усіх карцін нешта нядрэннае ўбачыў у Эскізе помніку народнага адзінства. Нарэшце ў малюнку бачым АДЗІНСТВА НАЦЫІ, якая ніколі ні пры якіх умовах не аб'ядноўваецца, але якую яднала і яднае дзярэўня.

    А зараз чытаем толькі ТУТбай: мы ўсе такія перадавыя, па вушы гарадскія, тысячамі даляраў ў тэме IT зарабляем, па пяць заходніх / празаходніх дыпломаў MBA ў кішэні маем, а тут намі такімі гарадскімі і сучаснымі кіруе шклоўскі колхознік, які вучыўся на стіхах Быкава. 
    Вось таму й Эскіз атрымаўся. Пры гэтым аўтар у Берліне, яго дзеці ў Мінску, Лукашэнка ў Драздах, калгаснікі ў полі, каменшчыкі на будоўлі ў Жодзіна, МАЗ і МТЗ працуюць, як і працавалі на карысць Беларусі і народа, а 42-гадовы мастак дае налева і направа інтэрв'ю бчб СМІ, пры гэтым супрацоўнікі былога львоўскага ТУТбаю рыхтуюцца да мест не столь отдаленных на курсы повышения бчб квалификации. Беларусь жа ідзе сваім эвалюцыйным шляхам. І навошта мастак палез у палітыку?

    Шмат разоў быў у Германіі, але ні разу не хацелася там застацца на ПМЖ. Не маё там мастацтва.
     
  • хх
    14.01.2023
    цікавыя працы. падабаецца
  • )
    14.01.2023
    Это прекрасно, черт побери! )
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады46

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяпер я на ўколах і антыбіётыках». Апошняе паведамленне ад Анжалікі Мельнікавай было пра цяжкую хваробу12

Менеджарка «Кока-колы», якая пайшла ў палітыку. Што вядома пра зніклую спікерку КР Анжаліку Мельнікаву12

Пасля пачатку перамоў аб перамір'і расійская армія праводзіць рэкордную колькасць «мясных штурмаў»4

Дзярждэп ЗША афіцыйна паведаміў Кангрэсу пра роспуск USAID12

Анжаліка Мельнікава сама пакінула тэрыторыю Польшчы на самалёце12

Беларуска, якая расказвае пра народ нгаі таху. Хто яна — пераможца World Press Photo Таццяна Чыпсанава?3

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала50

Памёр музыка Сяргей Кныш3

У Беларусі хочуць вярнуць адказнасць за нецэнзурную лаянку22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады46

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць