Грамадства2

У Беларусі, падобна, фармуецца новая вайсковая брыгада, узброеная «Іскандэрамі»

На тэрыторыі вайсковай часці ў Асіповічах будуюцца два новыя ангары. Памерамі і вонкавым выглядам яны падобныя да сховішчаў для «Іскандэраў», якія пабудавалі тут год таму. Там жа ідзе рэканструкцыя закінутай казармы і адміністрацыйнага будынка. «Радыё Свабода» атрымала спадарожнікавыя здымкі гэтых ангараў і паразмаўляла з экспертамі.

Тэрыторыя вайсковай часці ў Асіповічах Магілёўскай вобласці. Аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр-М». Калаж Photo: Image © 2024 Planet Labs PBC (RFE/RL Graphics)

У артылерыйскай вайсковай часці № 12147 месціцца, сярод іншых, 465-я ракетная брыгада. Як мінімум адзін з яе дывізіёнаў мае на ўзбраенні аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр-М», які можа несці ядзерную зброю. Усяго ў Беларусі могуць знаходзіцца два такія дывізіёны.

«Іскандэр» — гэта расійскае сямейства аператыўна-тактычных ракетных комплексаў. Яго асноўнае прызначэнне — знішчаць сістэмы супрацьпаветранай абароны імавернага праціўніка, а таксама важныя аб’екты (масты, склады, камандныя пункты і вузлы сувязі, самалёты і верталёты на аэрадромах, аб’екты інфраструктуры, зборы войскаў і тэхнікі, іншыя АТРК, дывізійную артылерыю, караблі). Афіцыйны радыус дзеяння ракет «Іскандэр-М» — да 500 км. Гэта значыць, ракеты, размешчаныя ў Беларусі, могуць пагражаць практычна ўсёй тэрыторыі Польшчы, Літвы і Латвіі, а таксама большай частцы тэрыторыі Украіны.

Спадарожнікавы здымак вайсковай часткі ў Асіповічах і будоўлі на яе тэрыторыі. 19 траўня 2024 году
Спадарожнікавы здымак вайсковай часці ў Асіповічах і будоўлі на яе тэрыторыі. 19 траўня 2024 года

На спадарожнікавым здымку ад сэрвісу Planet Labs, атрыманым 19 траўня 2024 года, можна заўважыць, што будоўля закранула значны кавалак вайсковай часці, дзе знаходзяцца «Іскандэры». Ідзе, у прыватнасці, рэканструкцыя двух закінутых будынкаў. Меркавана, гэта казарма і сталоўка або штаб, бо вонкава яны вельмі падобныя да тых, якія ўжо існуюць на тэрыторыі часткі.

Спадарожнікавыя здымкі працэсу ўзьвядзеньня двух новых ангараў і рэканструкцыі будынкаў на тэрыторыі вайсковай часткі ў Асіповічах. Даты здымкаў — на чорных прастакутніках.
Спадарожнікавыя здымкі працэсу ўзвядзення двух новых ангараў і рэканструкцыі будынкаў на тэрыторыі вайсковай часці ў Асіповічах. Даты здымкаў — на чорных прастакутніках

У правай частцы здымкаў бачым, што ўзводзяцца два ангары, якія памерамі і вонкавым выглядам абсалютна супадаюць з тым ангарам, які пабудавалі для захоўвання «Іскандэраў» год таму. Яго будоўля доўжылася з восені 2022 па красавік 2023 года. Побач з новымі ангарамі відаць абрысы яшчэ двух вялікіх фундаментаў незразумелага пакуль прызначэння.

Па падліках «Радыё Свабода», кожны з гэтых ангараў можа захоўваць 12 баявых машын. Гэта якраз памеры стандартнага дывізіёну «Іскандэраў» у расійскай арміі. У яго ўваходзяць да 6 розных тыпаў машын: камандна-штабная машына, машына жыццезабеспячэння, самаходная пускавая ўстаноўка з ракетамі, транспартна-зараджальная машына, рухомы пункт падрыхтоўкі інфармацыі і машына рэгламенту ды тэхабслугоўвання.

Паводле інфармацыі, якую агучыў Лукашэнка ў лютым 2024 года, у Беларусі ўжо знаходзяцца два дывізіёны, то-бок каля 24 такіх вайсковых машын, 8 з якіх нясуць на сабе ракеты.

Спадарожнікавы здымак першага пабудаванага ў красавіку 2023 году на тэрыторыі вайсковай часткі ў Асіповічах ангара для захоўваньня «Іскандэраў». 14 траўня 2024 году
Спадарожнікавы здымак першага пабудаванага ў красавіку 2023 года на тэрыторыі вайсковай часці ў Асіповічах ангара для захоўвання «Іскандэраў». 14 траўня 2024 года
Машыны з комплексу «Іскандэр-М», якія мы бачым на спадарожнікавым здымку вышэй. Скрыншот сюжэту ВоенТВ з вучэньняў на палігоне Рэпішча каля Асіповічаў. 1 лютага 2023
Машыны з комплексу «Іскандэр-М», якія мы бачым на спадарожнікавым здымку вышэй. Скрыншот сюжэту ВоенТВ з вучэнняў на палігоне Рэпішча каля Асіповічаў. 1 лютага 2023 года

Конрад Музыка, абаронны аналітык, дырэктар кампаніі Rochan Consulting, якая займаецца даследаваннем і аналізам канфліктаў і бяспекі на постсавецкай прасторы, адзначае ў каментары «Радыё Свабода»: калі зыходзіць з расійскага стандарту дывізіёну «Іскандэраў», як, напрыклад, на тэрыторыі 152-й ракетнай брыгады ў Калінінградскай вобласці Расіі, то пабудова яшчэ двух ангараў для захоўвання комплексаў «Іскандэр» можа сведчыць пра тое, што на тэрыторыі вайсковай часці ў Асіповічах хочуць стварыць новую брыгаду і, адпаведна, брыгадны камплект ракетнага комплексу «Іскандэр-М».

«Калі мы ведаем, што Беларусь атрымала два батальёны «Іскандэраў», гэта значыць восем пускавых установак з ракетамі, — выходзіць, што калі расейцы паставяць яшчэ адзін дывізіён, то гэта будзе поўная брыгада. На здымках якраз відаць, што беларусы будуюць аб'ект, дзе гэтая брыгада можа быць размешчаная. Агулам гэта 12 пускавых установак. Для абслугоўвання спатрэбіцца каля 500 чалавек».

Самаходная пускавая ўстаноўка з ракетамі комплексу «Іскандэр-М» каля першага пабудаванага для іх ангара на тэрыторыі вайсковай часткі ў Асіповічах. 30 жніўня 2023 году
Самаходная пускавая ўстаноўка з ракетамі комплексу «Іскандэр-М» каля першага пабудаванага для іх ангара на тэрыторыі вайсковай часці ў Асіповічах. 30 жніўня 2023 года

Пра перадачу Беларусі першых ракетных комплексаў «Іскандэр» Лукашэнка заяўляў падчас сустрэчы з Пуціным 19 снежня 2022 года. Ужо ў лютым 2023-га, пасля навучання на расійскіх палігонах, беларускія вайскоўцы сталі эксплуатаваць іх самастойна.

25 сакавіка 2023 года Пуцін заявіў, што ядзерную тактычную зброю размесцяць у Беларусі. У красавіку 2023 года беларускія вайскоўцы прайшлі навучанне ў абыходжанні з тактычнай ядзернай зброяй.

Сама вайсковая часць, дзе цяпер ідзе будаўніцтва, размешчаная ўсяго за 7 км ад Асіповіцкага палігона і за 12 км ад 1405-й артылерыйскай базы боепрыпасаў, дзе, паводле інфармацыі выдання New York Times, а таксама Федэрацыі амерыканскіх вучоных, можа знаходзіцца сховішча ядзерных боегаловак.

Спадарожнікавы здымак паўночнай часткі 1405-й артылерыйскай базы боепрыпасаў за 12 км ад Асіповіч, дзе можа знаходзіцца сховішча тактычнай ядзернай зброі.
Спадарожнікавы здымак паўночнай часткі 1405-й артылерыйскай базы боепрыпасаў за 12 км ад Асіповіч, дзе можа знаходзіцца сховішча тактычнай ядзернай зброі

Палітолаг, эксперт у замежнай і абароннай палітыцы Павел Лузін адзначае ў каментары «Радыё Свабода», што ядзерныя боегалоўкі павінны захоўвацца недалёка ад вайсковых базаў з тэхнікай, якая з імі працуе. Гэта робіцца, каб можна было хутка іх даставіць і запусціць.

«Усё прывязана да лагістыкі: не проста павінна быць чыгуначная ветка, па якой перавозіцца ядзерная зброя, напрыклад з Расіі ў Беларусь. Павінна быць яшчэ і сетка аўтадарог, якія дазволяць з аб’екта захоўвання даставіць ядзерную зброю «спажыўцу». То-бок той часці, для якой яна прызначаная. Лагістычнае плячо дастаўкі абмежаванае кіламетражом».

Кіраўнік праекта Russian strategic nuclear forces Павел Подвіг у каментары «Радыё Свабода» ставіць пад сумнеў знаходжанне ядзернай зброі ў Беларусі:

«Мы бачым, што будуюцца сховішчы ў Асіповічах, якія набліжаныя да сродкаў дастаўкі. Але той факт, што гэтае сховішча будуецца і нават будзе пабудавана, зусім не азначае таго, што самі ядзерныя боезарады туды будуць дастаўленыя. У расійскай практыцы ёсць прэцэдэнты таго, што сховішчы такога ўзроўню стаялі пустыя. Мы ведаем, што, напрыклад, вельмі доўгі час і, магчыма, нават цяпер сховішча ў Калінінградзе стаяла пустое».

На думку Паўла Подвіга, для Беларусі можа быць выкарыстаны расійскі алгарытм прымянення ядзернай зброі. Ён уключае ў сябе цэнтральныя сховішчы, якія знаходзяцца па ўсёй тэрыторыі Расеі. Для Беларусі гэта можа быць сховішча ў Бранску. У выпадку неабходнасці зброя з цэнтральных сховішчаў дастаўляецца да меншых рэгіянальных сховішчаў, бліжэй да тых баявых машын, якія іх выкарыстоўваюць. Як адзначае Павел, такая схема дзейнічае ў выпадку базы ў Калінінградскай вобласці.

5 чэрвеня прадстаўнік Беларускага аб’яднаньня сілавікоў ByPol Аляксандр Азараў са спасылкай на свае крыніцы заявіў, што для аховы сховішча тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі можа быць размешчаная расійская вайсковая часць — 3,5—5 тысяч вайскоўцаў з цяжкай тэхнікай. Паводле ягонай версіі, першапачатковыя перамовы быццам бы вяліся менавіта пра Магілёўскую вобласць, да якой адносяцца і Асіповічы.

Але аналітык і дырэктар кампаніі Rochan Consulting Конрад Музыка лічыць, што ствараць такую вялікую вайсковую часць для абароны некалькіх боегаловак немэтазгодна:

«Ніхто не пашле войска захопліваць гэтыя боегалоўкі. Замест гэтага НАТА, напрыклад, можа нанесьці па ёй ракетныя ці авіяўдары. Я проста не бачу важкіх прычын, навошта беларусам ствараць вялікую базу толькі для абароны гэтых боегаловак».

Сумнеў выказвае і расійскі палітолаг, эксперт у знешняй і абароннай палітыцы Павел Лузін:

«На звычайных вайсковых ракетна-тэхнічных базах, акрамя інжынераў ядзернага забеспячэння, аўтароты, іншага дадатковага складу, ёсць і рота аховы. Цэнтральныя базы захоўвання ахоўваюцца батальёнамі аховы і інш. Калі гаворка ідзе пра 3500—5000 чалавек, то гэта вялікая паўнавартасная вайсковая база, мэты якой не могуць зводзіцца да аховы ядзернай зброі».

Рэканструкцыя казармы на тэрыторыі вайсковай часткі ў Асіповічах. Здымак 26 красавіка 2024 году
Рэканструкцыя казармы на тэрыторыі вайсковай часці ў Асіповічах. Здымак 26 красавіка 2024 года

Для чыіх менавіта вайскоўцаў — расійскіх ці беларускіх — узводзяцца паказаныя пабудовы ў вайсковай часці ў Асіповічах, невядома.

Кіраўнік праекта Russian strategic nuclear forces Павел Подвіг падкрэслівае:

«Трэба дакладна разумець адну рэч, якая ў мяне асабіста не выклікае ніякіх сумневаў: усе аперацыі з ядзернымі боезарадамі, ці то на тэрыторыі Расіі, ці то на тэрыторыі Беларусі, калі раптам яны туды будуць дастаўленыя, усе аперацыі будуць ажыццяўляцца выключна 12-м Галоўным упраўленнем Міністэрства абароны Расіі. Гэта значыць, усе аперацыі — абслугоўванне, транспартаванне боезарадаў, ахова аб'екта і ахова перыметру — усё гэта будзе рабіцца выключна расійскімі вайскоўцамі. Іншых варыянтаў тут няма».

Як прагназуе Конрад Музыка з Rochan Consulting, Беларусь працягне будаваць інфраструктуру для брыгады «Іскандэраў» і ўдасканальваць ядзернае сховішча побач, каб нерваваць краіны НАТА.

«Яны могуць правесці некаторыя ядзерныя вучэнні ў Беларусі. Могуць сказаць, што мэта вучэнняў — адбіць уварванне NATO, або для прыкладу могуць трэніраваць вайсковыя злучэнні дастаўляць гэтыя боегалоўкі, і гэтак далей. Але, ведаеце, гэта ўсё не заходзіць далей за рыторыку і пагрозы, якія гучаць з вуснаў Пуціна і Лукашэнкі. Гаворка ідзе толькі пра нейкія вучэнні. Вельмі малаімаверна, што гэта пойдзе далей. Я маю на ўвазе, што імавернасць таго, што гэтыя пагрозы матэрыялізуюцца ва ўдар любога роду, неймаверна нізкая. Я б сказаў, што блізкая да нуля».

Каментары2

  • Прывiтане ебацькам i хатаскрайнiкам
    07.06.2024
    Нажаль з Асiповiч трэба вам бегчы.
  • калі
    08.06.2024
    Прывiтане ебацькам i хатаскрайнiкам, ты адусюль збег. Палягчала?

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў8

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы ледзь не здохлі за адзін прыпынак». У адным з мінскіх тралейбусаў тэмпература паднялася да 40°4

«Успрымаюць мае словы як папулізм». Падначаленыя сабатуюць загад кіраўніка Мінлясгаса падняць заробкі3

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Падрабязнасці7

Беларускія сілавікі прыехалі затрымліваць футбольнага фаната на машыне з расійскімі нумарамі ФОТАФАКТ8

У Францыі больш за 180 кандыдатаў здымуцца з выбараў, каб спыніць ультраправых5

У Мінску прайшоў вайсковы парад дзетсадаўцаў. Ім камандаваў хлопчык у форме міліцыі на электрамабілі ФОТА14

У Беларусь збіраецца прыйсці буйная гатэльная сетка з Расіі1

Пошукі 4-гадовай Маі Любімцавай у Камянецкім раёне працягваюцца

Франтавы святар з-за адсутнасці мошчаў выкарыстаў для правядзення еўхарыстыі косткі загінулых расійскіх салдат8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў8

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →