Кіроўца аўтамабіля Audi збіў на трасе Магілёў-Бабруйск у Кіраўскім раёне жанчыну, якая ехала на ровары. Яна загінула на месцы, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

«На 89-м кіламетры аўтадарогі Р-93 «Магілёў-Бабруйск» 34-гадовы кіроўца аўтамабіля Audi, рухаючыся ў напрамку Магілёва, здзейсніў наезд на 44-гадовую жанчыну», — паведамляе міліцыя.

Раварыстка ехала ў там жа кірунку, што і аўтамабіль, па краі праезнай часткі. Трагедыя адбылася каля 6-й гадзіны раніцы 22 чэрвеня.
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары