Грамадства1919

У Беларусі недастаткова моладзі і зусім мала дзяцей. У чым прычыны?

Паводле даных Інстытута эканомікі НАН Беларусі, у краіне цяпер жыве крыху больш за 9 мільёнаў чалавек. Але, як гаворыць «Мінск-Навінам» кіраўніца Цэнтра чалавечага развіцця і дэмаграфіі Настасся Баброва, гэта не адпавядае той колькасці насельніцтва, якая б магла быць пры сённяшнім узроўні аховы здароўя і сацыяльнай падтрымцы, якую яна лічыць высокай.

Фота ілюстрацыйнае

У Беларусі захоўваецца высокі ўзровень смяротнасці. Памірае больш людзей, чым нараджаецца. Адной з вострых праблем застаецца смяротнасць мужчын працаздольнага ўзросту. Яны паміраюць праз няшчасныя выпадкі, ДТЗ, шкодныя звычкі, якія прыводзяць да захворванняў органаў дыхання і стрававання. 

Уплывае на сітуацыю і міграцыя. Выязджаюць з краіны, як правіла, маладыя людзі. І ўжо ва ўзросце ад 24 гадоў жанчын становіцца больш, чым мужчын. Чаму маладыя людзі з сучаснай Беларусі так масава выязджаюць, не тлумачыцца.

Другі «правал» у полаўзроставай пірамідзе насельніцтва прыпадае на ўзрост 55-59 гадоў. Адныя ў гэтым узросце зноў жа або паміраюць, або з'язджаюць з краіны, выканаўшы свае бацькоўскія задачы і сфармаваўшы капітал.

Адначасова скарачаецца і нараджальнасць, чаму спецыялістка акрэслівае і прычыны. Маўляў:

«Калі ў сям'і да двух дзяцей, завышаныя патрабаванні бацькоў да саміх сябе і да дзіцяці. Яны імкнуцца забяспечыць дзяцей лепей. Так, у нас вялікая падтрымка шматдзетных. Аднак да з'яўлення трэцяга дзіцяці трэба нарадзіць першае і другое. А менавіта першыя з'яўляюцца з цяжкасцю. Пасля іх з-за праблем са здароўем бацькоў далёка не заўсёды нараджаюцца другія».

Прытым рэпрадукцыйнае здароўе падводзіць не толькі жанчын, але часта і мужчын. У выніку ж сітуацыя цяпер такая:

«У дыяпазоне 24-60 гадоў у нас дастаткова і мужчын, і жанчын. Але на змену тым, хто старэе, прыходзіць менш маладых. Праз 5 гадоў гэты працэс стане яшчэ больш прыкметным, а праз 10 можа стварыць сур'ёзную праблему для эканомікі», — падкрэслівае Настасся Баброва.

Каментары19

  • Менск
    24.06.2024
    Вось як лукашызм уплывае на дэмаграфічны стан
  • так это же
    24.06.2024
    цыганский рай, полное счастье с 1994 года. а будет еще лучше.
  • Bhagawan
    24.06.2024
    Cikava chto heta vinavaty, što biełarusy nie chočuč razmnažacca ŭ niavoli?

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць