Свет33

Пуцін спрабуе перадаць хусітам балістычныя і крылатыя ракеты — амерыканская выведка

«Гэта стане для нас паваротным момантам, калі Расія не спыніцца».

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка на фоне абстралянага еменскімі хусітамі гандлёвага судна ў Чырвоным моры. Фоты: AP / Contributor Getty Images. Калаж: «Наша Ніва»

Брытанскае выданне Middle East Eye са спасылкай на крыніцы ў Пентагоне і выведцы ЗША паведамляе, што Пуцін папрасіў кіраўніцтва Саудаўскай Аравіі дазволіць яму транзіт на пастаўку расійскіх супрацькарабельных крылатых і балістычных ракет у рукі еменскіх хусітаў, якія працягваюць атакаваць адну з самых істотных у свеце гандлёвых артэрый у Чырвоным моры.

Калі гэта адбудзецца, гэта стане паваротным момантам для ЗША, заявілі апытаныя амерыканскія чыноўнікі.

На іх думку, намаганні Крамля звязаны з яго жаданнем зраўняць стаўкі з Захадам на фоне верагоднага пачатку поўнамаштабнай вайны паміж Ізраілем і «Хезбалой», якая можа аслабіць пазіцыі Ірана і Расіі ў рэгіёне. Да таго ж, Крэмль можа спадзявацца, што пастаўкі хусітам расійскіх ракет адцягнуць увагу Захада ад Украіны, упэўнены чыноўнікі.

Але кіраўніцтва Саудаўскай Аравіі, якое даўно варагуе з хусітамі і нават вяло супраць іх вайну, адмовіла Пуціну ў яго просьбе. 

«Абмеркаванні гэтага пытання пачаліся пасля візіту Пуціна ў Саудаўскую Аравію ў снежні мінулага года. Падчас сустрэчы Уладзімір Пуцін і наследны прынц Саудаўскай Аравіі Махамед Бэн Салман дамовіліся «ліквідаваць напружанасць» у рэгіёне. Але нядаўняя просьба Пуціна аб транзіце ракет выклікала незадаволенасць Салмана, і той адмовіў Пуціну», — піша Middle East Eye са спасылкай на крыніцы.

Нагадаем, што хусіты — гэта ваенізаваная і радыкальная ісламісцкая групоўка, якая кантралюе траціну тэрыторыі Емена (міжнароднай супольнасцю іх улада там не прызнаная) і абстрэльвае любыя караблі, якія заходзяць у Чырвонае мора, што сур'ёзна парушае глабальнае суднаходства.

Хусіты дзейнічаюць у цесным саюзе з Іранам, які з'яўляецца іх асноўным фундатарам і заступнікам. Рукамі хусітаў Іран спрабуе дапамагчы баевікам ХАМАС у сектары Газы і націснуць на краіны Захада.

Як толькі ізраільская армія ўвайшла ў Газу ў адказ на масавае тэрарыстычнае ўварванне ХАМАС, хусіты адразу пачалі атакаваць гандлёвыя судны ў Чырвоным моры, якія, па іх сцвярджэннях, звязаныя з Ізраілем, аднак неўзабаве пераключыліся і на ўсе астатнія. 

Каментары3

  • Смык
    30.06.2024
    Ды ўвесь той рэгіён дужа падлючы. Я ня цьвержу, што ўсе запар, але збольшага. Зрадлівы й прадажны. Адным словам - гадзючнік. Добра б, каб вынайшлі нейкую эфектыўную крыніцу энэргіі, наўзамен вуглевадародам, няхай бы сядзелі там на сваёй нікому непатрэбнай нафце ды ў пяску поркаліся, разам з камалямі, як гэта й было заўжды.
  • Парада
    30.06.2024
    Можа трэба Украіне першынгі перадаць?
  • КС
    30.06.2024
    Гаварыли у Рассии ракет на туры дни.

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць