Грамадства13

У Магілёве збіраюцца пабудаваць музейны комплекс у гонар расійскага цара Мікалая II

Экспазіцыі будуць прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя.

Фота: Магілёў Анлайн

Музейны комплекс плануюць узвесці ў парку Горкага побач з храмам святых Царскіх Страстацерпцаў — у такім чыне ў РПЦ была кананізавана сям'я апошняга расійскага імператара Мікалая II.

Новыя музеі будуць прысвечаныя падзеям пачатку XX стагоддзя, піша «Магілёў анлайн». Сярод асноўных тэм — Першая Сусветная вайна, Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскай арміі, сям'я Мікалая II, георгіеўскія кавалеры, Лютаўская рэвалюцыя 1917 года.

Тэрміны рэалізацыі праекту пакуль не называюцца, аднак ужо ёсць эскізы архітэктурнага ансамбля.

У Магілёве ў 1915-1917 гадах знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага арміі Расійскай імперыі. Тут першыя дні Лютаўскай рэвалюцыі правёў Мікалай II.

Каментары13

  • *
    02.07.2024
    Расея, чаму не
  • Ленин II
    02.07.2024
    Главный вопрос, за чьи деньги его построят? И второй, как это увязывается с советской идеологией, которую навязывает лукашенковский режим? Ведь царь был угнетателем народа, за это его и уничтожили вместе со всей семьёй. Надеюсь, эта идеология из советского периода найдет отражение в экспозиции музея, чтобы россияне, посещая музей знали, что надо сделать с их "царём".
  • Far Cry
    02.07.2024
    Што добрага зрабіў гэты расейскі цар акупантаў Мікалай крывавы для Беларусі? Нічога. Вынішчаў беларускую мову, знішчаў адукацыю. У Беларусі пры царызму не было ніводнага ВНУ, толькі царкоўна-прыхацкая школа ды вучылішча. Больш быдлу ды туземцам, як яны, акупанты, называлі наш народ не дазвалялася.
    Гэты цар нясе прамую адказнасць за распаўсюд Першай сусветнай вайны на нашу тэрыторыю. Нясе прамую адказнасць за "вялікі зыход" - масавую дэпартацыю беларусаў з Беларусі арганізаваную расейскімі акупантамі пад час Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе. Тады з Беларусі была дэпартавана больш за 2 мільены нашых жыхароў на Паволжа большасць з якіх загінула ад голаду на пачатку 20-х і толькі крупіца здолела вярнуцца назад у Беларусь. Што яшчэ зрабіў гэты цар у самыя цемныя, не адукаваныя часы царызму ганьбы і вынішчэння людской годнасці калі народ ад світанку і да поўначы гнуў спіну на памешчыка чужынца, калі народ не мог і людзьмі звацца? Навогул сянняшнія акупанты, учорашнія камуністы, возьмуць на сябе смеласць і адказнасць прызнаць што іх цара-крывавага нарэшце расстралялі па загаду іх куміра Леніна ды Дзяржынскага?

Польшча ўвяла забарону на вываз многіх тавараў у Беларусь для фізічных асоб5

Польшча ўвяла забарону на вываз многіх тавараў у Беларусь для фізічных асоб

Усе навіны →
Усе навіны

Байдэн узважвае, ці працягваць удзельнічаць у перадвыбарнай гонцы

Выпусцілі старшыню БНФ Рыгора Кастусёва14

Падаляк пра заявы Лукашэнкі аб канцэнтрацыі ўкраінскіх войскаў ля беларускай мяжы: Зменаў няма2

Члены НАТА ўзгаднілі дапамогу Украіне на 40 млрд еўра5

Трамп абдумвае здзелку з Расіяй наконт акупаваных украінскіх тэрыторый — Politico21

Радзіна раіць Латушку і Азараву: Па-першае, пакайцеся. Па-другое, не лезьце ў лідары44

Еўрапейцы гатовыя пагадзіцца на адпраўку сваіх войскаў для аховы беларуска-ўкраінскай мяжы — вялікае апытанне1

У Ветцы паставілі залаты флагшток3

Пад Лідай жудасная аварыя — «Жыгулі» разарвала, загінулі двое3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча ўвяла забарону на вываз многіх тавараў у Беларусь для фізічных асоб5

Польшча ўвяла забарону на вываз многіх тавараў у Беларусь для фізічных асоб

Галоўнае
Усе навіны →