Каментары да артыкула

Сенсацыйная знаходка на Менцы — для чаго нашы продкі выкарыстоўвалі гэту фігуру 1000 гадоў таму?

  • Žvir
    07.07.2024
    A ja b vam skazaū, što heta novadziel, z vykarystaņniem aryhinaļnaj staražytnaj pali. Heta bačna i pa roznicy ū kolierach, kolier nie adnoļkavy, jak pavinna byc`, heta bačna i pa struktury dreva, jakaja byla b adnoļkavaj, a my bačym, što ščyliny i skoly čamysci nia majuc` praciahu... Kali b abjekt mieū hetyja formy prykladna adnoļkavy čas, dyk i raskoliny nie zakančvalisia niepasterdna pierad vyrazanaj častkaj, jany mieli b praciah. Adznaki ad apracoūki na pliaskataj častcy bierviana taksama nie zachavalisia b takimi vyraznymi ciaham tysiačahoddzia... Tamu nie durycie halavy kazkami pra barana...
  • Ён
    07.07.2024
    Ад Рэд. паправілі, дзякуй за заўвагу
  • Ага
    07.07.2024
    Цікавая вэрсія ад гісторыка, які публічна хаміць на Фэйсбуку і выказваецца на ўсе тэмы, ад старажытнасьці да ХХ стагодзьдзя, хоць сам абараняўся толькі па гомельскім дойлідзтве ХІХ стагодзьдзя.
  • Iван
    07.07.2024
    Ага, дык можа ён у адрозненне ад вас разбiраецца у гэтых тэмах, таму i выказваецца? Вы ж не маеце што сказаць па тэмах, а ён мае, хоць i у сваёй агрэсiунай манеры. Ён свае словы падцьверджвае фактамi, a вы у якасцi контрфактау можаце паракнуць яго толькi тэмай яго работы па гомельскiм драуляным дойлiдстве ХIХ ст. Л - логiка, яуна не у вас.
  • Ну такое
    07.07.2024
    Шаноўны пане Малікаў, які чамусьці схаваўся пад нікам «Іван». І практыка, і тэорыя паказвае, што ў гэтых тэмах разьбіраюцца тыя, хто публікуецца ў нармальных рэнамаваных часопісах, атрымлівае навуковыя стыпэндыі і г.д. А ня чэл, у якога найбольшае дасягненьне – гэта аднойчы прачытаць публічную лекцыю ў Кракаве і нават не працуе паводле спэцыяльнасьці. Менавіта так навука і працуе.
  • Іван
    08.07.2024
    Шаноўная наша дзяўчынка, якая чамусці хаваецца пад нікам "Ну такое"! Вы самі сабе супярэчыце -- Вам жа хапіла розуму выказвацца на тэму "Малікава", не разбіраючыся ў тэме, не апублікаваўшы па тэме Малікава ніводнай працы ў нармальным рэнамаваным часопісе, не атрымаўшы ніводнай навуковай стыпендыі, маючы ў максімальных дасягненнях толькі камент пад псеўданімам на форуме ў "Нашай ніве". Чаму Вы тады папракаеце Малікава у гэтым? Таму што ў Вас няма больш ніякіх аргументаў, акрамя асобы аўтара, а гэта таму, што Вам нехапіла адукацыі, эрудыцыі, кемлівасці каб парыраваць з выказанымі Малікавым у яго гіпотэзе аргументамі, Вас хапіла толькі каб папракнуць аўтара яго "неправільнасцю". Ну так а ў Вас ногі крывыя, як Вы з такімі нагамі можаце выказвацца па тэме не працы чэла Малікава па спецыяльнасці? Крывыя ногі аргумент, у праве выказвацца па нейкай тэме?
  • Трохі нагадаю пра такія відавочныя штукі як апрабацыя
    08.07.2024
    Яўген, ой, «Іван», дык выкладзіце свае аргумэнты ў якім-небудзь Kwartalniku Historii Kultury Materialnej, у чым праблема? Паглядзім, як там паставяцца да Вашых «аргумэнтаў» а-ля «Мне падаецца, што рытуальна-цырыманіяльнае, а яшчэ на Мірскі замак падобна» :DD. У выніку Вашая доля – гэта цэлая адна папулярная лекцыя на Падгужы і флэйм зь нейкім паўананімным вікіпэдыстам зь Менску. Гэта першыя радкі майго пісьма. Па-другое, Вашыя «аргумэнты» а-ля «як у Мірскім замку» я не камэнтую ведаеце чаму? Ну я Вам падкіну даволі відавочную здагадку – напрыклад таму, што чагосьці сур’ёзьнейшага за іранічную ўсьмешку яны не выклікаюць. Так бывае. Хтосьці належыць да сьвету навукі, хтосьці – да фэйсбучнага.
  • Iван
    08.07.2024
    Шаноуная дзяучынка, якая увесь час мяняе нiкi, я так бачу, аргумент пра крывыя ногi падзейнiчау i Вы пачалi хоць павярхоуна iмiтаваць цытаванне нечага з aбмяркоуваемага тэкста. Ну калi б гэты "аргументы" пiсау чалавек, якi у тэме хоць хоць разьбірауся, хто публікуецца ў нармальных рэнамаваных часопісах, атрымлівае навуковыя стыпэндыі і г.д., дык можна было б i звярнуць увагу, а так Малiкава папракае нiхто з неадкуда з рознымi псеуданiмамi. Што Вас слухаць? Вас жа няма. Дарэчы, напiшыце Малiкаву свае прапановы у Фэйсбук, што ж Вы iх у каментах НН пiшыце? А наконт Вашых ведау пра навуку дык проста сорамна чытаць, бо што можа сказаць па гэтай тэме чалавек, якi у спрэчцы парушае законы логiкi i рыторыкi: крытыкуе не змест выказаных iдэй у тэксце, а асобу аутара? I гэты чалавек яшчэ павучае "Менавіта так навука і працуе.". Ну Вы хаця б мiзер адэкватнасцi мелi б. I канешне, ногi так крывымi i засталiся, не выправiлi.
  • Дакладна не дзяўчынка
    08.07.2024
    Iван Малікаў, вы не разбіраецеся ў тэме, вы не спецыяліст у дахрысціянскіх культавых асаблівасцях, дык якога чорта лезеце? Абы ляпнуць? Трымалі б язык пры сабе. Яўрэйскую архітэктуру местачковага Гомеля даследуйце далей, там яўрэі маглі прыхаваць залатых манетак.
  • Iван
    08.07.2024
    "Дакладна не дзяўчынка" -- ой, глупая, знайшла чым ганарыцца, яшчэ і напаказ выстаўляе! Але Вы ўжо засведчылі свой навуковы ўзровень: паўтараючы Вашыя словы, Вам жа хапіла розуму выказвацца на тэму "Малікава", не разбіраючыся ў тэме, не апублікаваўшы па тэме Малікава ніводнай працы ў нармальным рэнамаваным часопісе, не атрымаўшы ніводнай навуковай стыпендыі, маючы ў максімальных дасягненнях толькі каменты пад псеўданімамі на форуме ў "Нашай ніве". Так і з Вашымі ведамі пра культавыя дахрысціянскія асаблівасці, Вы ўжо апублікавалі іх у якім-небудзь Kwartalniku Historii Kultury Materialnej? Вось і я пра тое, што Вас няма, у Вас, дарэчы, і імя няма, толькі пяты псеўданім пад адным пастом, апошні нават такі, што сорамна чытаць. Максімум жыццёвых дасягненняў кусаць за пяткі Малікава. І ўсё.
  • Historyk A.
    07.07.2024
    Dzie vy ubačhyli tut halavu barana, ci cmoka? Heta ž dziuba ptuški, hiba nie?
  •