Сенсацыйная знаходка на Менцы — для чаго нашы продкі выкарыстоўвалі гэту фігуру 1000 гадоў таму?
Цікавая версія аднаго з гісторыкаў — цмокі тут не пры чым.

Пры раскопках гарадзішча на Менцы знайшлі зааморфную фігуру, якой 1000 гадоў. Загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Андрэй Вайцяховіч выказаў меркаванне, што гэта цмок ці іншая жывёла з дзюбай.
Сама фігура, па яго словах, была часткай драўляных клецяў, якія знаходзіліся ў аснове вала гарадзішча і была засыпаная зямлёй. Гісторык выказаў здагадку, што гэта магло быць звязана з паганскім уяўленнем пра свет ці гэта была частка традыцыйнага дэкору.
Іншы ж гісторык Яўген Малікаў мае сваю версію. Скульптура — гэта галава барана з характэрнай выцягнутай мордай і закручанымі рагамі, прыводзіць яго меркаванне «Мова Гомель».

Гісторык адзначае, што падобная скульптура ёсць і ў Мірскім замку, які будавалі ў пачатку 16 стагоддзя. На знешняй паверхні паўднёвай сцяны замка бачны моцна выступаючы камень, форма якога нагадвае галаву барана.
«Мне падаецца, што гэта ўсё-такі сведчанне нейкіх вельмі старажытных уяўленняў нашых продкаў аб дадатковых магічна-рытуальных спосабах умацаваць свае абарончыя збудаванні», — лічыць гісторык.
Цікава, што вядома антычная традыцыя афармляць працоўную частку сценабітных таранаў бронзавым наканечнікам у выглядзе галавы барана.
«Не думаю, што старажытныя жыхары цэнтральнай Беларусі добра ведалі апісанні сценабітных механізмаў у антычных аўтараў, больш праўдападобна, што яны карысталіся агульнапрынятымі ў той час уяўленнямі, якія вобразна пераасэнсоўваліся пад свае канкрэтныя патрэбы», — тлумачыць сваю версію Малікаў.
-
Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?
-
Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы
-
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары