Каментары да артыкула

Абноўлены «Белсат» спыніць вяшчанне праз спадарожнік?

  • Так
    12.07.2024
    Ці частка палітычных неафітаў, якая горача выступала супраць PiS, а пазней супраць пані Ангешкі, задаволеная?
  • Сакавік
    12.07.2024
    Дзенях няма, але вы трымайцеся
  • ФБ
    12.07.2024
    ДЫСКРЫМІНАЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ
    Узмацнілася дыскрымінацыя беларусаў па ўсёй Эўропе. Дыскрымінуюць тых, што ўцяклі ад лукашысцкай турмы, ад перасьледу па нацыянальнай прыкмеце (генацыд) і за чалавечую прыстойнасьць.
    Акрамя ўсіх ранейшых абмежаваньняў, беларусаў у Польшчы перасталі браць на працу ў шмат якія ўстановы. Польскі банк Сантандар (Гішпанія) напрыклад, забараніў беларусам трансакцыі праз Сеціва, ангельцы забараняюць пераклады ангельскіх кніг па-беларуску, у Летуве толькі што прынялі антыбеларускі закон аб пазбаўленьні беларусаў віда на жыхарства і дэпартацыю ў 2-тыднёвы тэрмін, нават калі беларус зьвернецца ў суд.
    Толькі што зьявілася рашэньне польскіх уладаў, якога ўвогуле ніхто не чакаў -- рыхтуецца рэарганізацыя ў тэлебачаньні, якая, фактычна, забароніць беларускае тэлебачаньне Белсат. Белсат зьбіраюцца ператварыць у невялікую рэдакцыю ў зборнай тэлекампаніі замежнага вяшчаньня. І гэта, магчыма, яшчэ ня ўсё.
    З палітычнага гледзішча, сітуацыя лапідарна зразумелая (акрамя, хіба, як для наіўных эўрапалітыкаў). Адбываюцца адчувальныя і разбуральная дзеяньні Расеі (расейскіх службаў і агентуры) у гібрыднай вайне. Мы бачым, як Эўропа церпіць тут паразу крок за крокам. Дыскрымінацыя беларусаў, ліквідацыя вольнага Белсату, спыненьне перавозак і т. п. -- усё гэта ў пэрыяд вайны у канцовым выпадку ня толькі прыцясьняе беларусаў, але і супярэчыць стратэгічным інтарэсам Польскай дзяржавы. На жаль, як відаць, ня ўсе гэта разумеюць.
    7 ліпень 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК

    https://www.facebook.com/story.php?id=100041119419171&story_fbid=1237839304263372
  • Янка
    12.07.2024
    ФБ, ну паплакаўся спадар Пазняк ў Спартлато ў чарговы раз. Але гэта і без ягоных заўваг даўно было вядома. А што ён альбо ягоная Вольная Беларусь паспрабавалі практычна зрабіць, каб выправіць гэту сітуацыю? Яны ж такія ўплывовыя. А калі раптам недастаткова ўплывовыя - дык чаму пагрэбавалі пайсці на выбары ў каардынацыйную раду, каб рабіць падобную працу ад імя прадстаўнічага органа беларусаў?
  • Nošpa
    13.07.2024
    Янка, kali vam heta ŭsio daŭno viadomaje, dyk čaho ž vy, vašuju mamu, zaŭsiody ŭparta maŭčycie pra heta?! Pystabrexi!
  • Жора
    12.07.2024
    Кракадзілавы слёзы Дзікавіцкага. А не трэба было станавіцца флагманскім праектам "на ўсходзе". Трэба было заставацца беларускім праектам, а не русіфікаваць 50% этэру "вот такам" і іншай непатрэбшчынай. Тады, глядзіш, усё склалася б па-іншаму.
  • Эллочка-людоедочка
    12.07.2024
    Жора, не учите меня жить, лучше помогите материально, парниша!
  • Славянавед
    12.07.2024
    Русіянцы - не славяне !
    Перастаў глядзець гэты польскі канал пасля з'яўлення там маскваротых балаболаў.
  • нявеста азаронка
    12.07.2024
    а я ніколі не глядзела... мабыць няшмат і згубіла?;)
  • *
    12.07.2024
    Адразу было зразумела - Белсат ліквідуюць
  • амінь
    12.07.2024
    знішчэння і ліквідацыі флагманскага польскага праекту (!) мяккай сілы (!) на Усходзе
  • Адыдзі ад нас!
    12.07.2024
    Толькі ўчора Ціханоўская з Сікорскім "правяла перамовы" - і сёння ўжо адключаюць Белсат! Яна вядзе сапраўдную шкодную кампанію супраць Беларусі на міжнарожным узроўні! Калі спыніцца гэты здзек???
  • 12.07.2024
    Тады калі КДБ спыніць табе фінансаванне .
  • Janka
    13.07.2024
    Інтэрнэт лепш блакуецца -гэта па першае...А па-другое -іх мабільная андроід-прылада ўжо пэўны час не
    працуе(прынамсі ў мяне) што праз vpn, што без.
  • Беларус
    13.07.2024
    мала хто праз "талерку" глядзіць ужо, збольшага праз Інтернет