Грамадства1515

Абноўлены «Белсат» спыніць вяшчанне праз спадарожнік?

Пакуль застаецца незразумелым, праз якія каналы будзе распаўсюджвацца інфармацыя. Магчыма, што толькі праз інтэрнэт.

Фота: belsat.eu

План па рэфармаванні «Белсата» пачынае абрастаць новымі падрабязнасцямі і інтэрпрэтацыямі. Нагадаем, польскія ўлады хочуць стварыць на месцы «Белсата» новую структуру, якая будзе працаваць адначасова на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. Новы праект збіраюцца запусціць 1 сакавіка 2025 года, але пэўнасці наконт таго, як ён будзе працаваць, няма.

Па словах суразмоўцы «Нашай Нівы», якая азнаёмілася з планам па рэфармаванні, вяшчанне гэтага новага славянамоўнага канала на спадарожніку прызнаецца немэтазгодным. Разам з тым плануецца знікненне канала з кабельных сетак Украіны, Літвы, Польшчы. «А дзе ён тады будзе? Там адказу няма», — адзначае суразмоўца.

На цяперашні момант «Белсат» вяшчае на тэрыторыю Беларусі са спадарожніка. Падлічыць колькасць гледачоў тэлеканала няма тэхнічнай магчымасці. Сацыялагічныя даследаванні, якія падлічылі б актуальную аўдыторыю «Белсата», у адкрытым доступе адсутнічаюць.

Апроч таго, тэлеэфір можна паглядзець на сайце «Белсата» і праз сетку каналаў у ютубе.

Тым часам супрацоўнікі «Белсата» звярнуліся да польскіх уладаў з просьбай захаваць «Белсат» і яго праекты ў рамках аднаго тэлеканала на чале з Аляксеем Дзікавіцкім.

«Мы ведаем і бачым, што зараз адбываюцца незваротныя працэсы, якія вядуць да знішчэння і ліквідацыі флагманскага польскага праекту мяккай сілы на Усходзе. Як калектыў мы не можам гэтага дапусціць. Таму мы настойліва звяртаемся да вас з просьбай прыслухацца да нашага голасу і не знішчаць Белсат!» — гаворыцца ў звароце.

Каментары15

  • Сакавік
    12.07.2024
    Дзенях няма, але вы трымайцеся
  • ФБ
    12.07.2024
    ДЫСКРЫМІНАЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ
    Узмацнілася дыскрымінацыя беларусаў па ўсёй Эўропе. Дыскрымінуюць тых, што ўцяклі ад лукашысцкай турмы, ад перасьледу па нацыянальнай прыкмеце (генацыд) і за чалавечую прыстойнасьць.
    Акрамя ўсіх ранейшых абмежаваньняў, беларусаў у Польшчы перасталі браць на працу ў шмат якія ўстановы. Польскі банк Сантандар (Гішпанія) напрыклад, забараніў беларусам трансакцыі праз Сеціва, ангельцы забараняюць пераклады ангельскіх кніг па-беларуску, у Летуве толькі што прынялі антыбеларускі закон аб пазбаўленьні беларусаў віда на жыхарства і дэпартацыю ў 2-тыднёвы тэрмін, нават калі беларус зьвернецца ў суд.
    Толькі што зьявілася рашэньне польскіх уладаў, якога ўвогуле ніхто не чакаў -- рыхтуецца рэарганізацыя ў тэлебачаньні, якая, фактычна, забароніць беларускае тэлебачаньне Белсат. Белсат зьбіраюцца ператварыць у невялікую рэдакцыю ў зборнай тэлекампаніі замежнага вяшчаньня. І гэта, магчыма, яшчэ ня ўсё.
    З палітычнага гледзішча, сітуацыя лапідарна зразумелая (акрамя, хіба, як для наіўных эўрапалітыкаў). Адбываюцца адчувальныя і разбуральная дзеяньні Расеі (расейскіх службаў і агентуры) у гібрыднай вайне. Мы бачым, як Эўропа церпіць тут паразу крок за крокам. Дыскрымінацыя беларусаў, ліквідацыя вольнага Белсату, спыненьне перавозак і т. п. -- усё гэта ў пэрыяд вайны у канцовым выпадку ня толькі прыцясьняе беларусаў, але і супярэчыць стратэгічным інтарэсам Польскай дзяржавы. На жаль, як відаць, ня ўсе гэта разумеюць.
    7 ліпень 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК

    https://www.facebook.com/story.php?id=100041119419171&story_fbid=1237839304263372
  • Жора
    12.07.2024
    Кракадзілавы слёзы Дзікавіцкага. А не трэба было станавіцца флагманскім праектам "на ўсходзе". Трэба было заставацца беларускім праектам, а не русіфікаваць 50% этэру "вот такам" і іншай непатрэбшчынай. Тады, глядзіш, усё склалася б па-іншаму.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі6

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць