У сеціве запрацаваў сайт з назвай «Старонкі», які пазіцыянуецца стваральнікамі як першая глабальная платформа для беларускага буккросінгу і ўсеагульная размеркаваная бібліятэка, піша bellit.info.

Каманда праекту, раскіданая па ўсім свеце ад Германіі да Аўстраліі, кіруецца агульнай мэтай: зрабіць беларускую кнігу больш даступнай для чытача.
На «Старонках» аматары беларускай літаратуры з усіх куткоў свету маюць доступ да багатай калекцыі прыватных беларускіх кніг, а таксама могуць знайсці бібліятэкі і крамы з беларускімі кнігамі паблізу.

«З нашай дапамогай ты зможаш знайсці беларускія кнігі ў сваёй мясцовасці, пазнаёміцца з беларускімі аматарамі літаратуры. Больш не абавязкова замаўляць кнігі, аплочваць дарагую перасылку і доўга чакаць», — сказана на сайце.
Першыя карыстальнікі рэсурсу ўжо дадалі 50 кніг і здзейснілі 4 абмены.
Як сказана ў правілах карыстання, «Старонкі» з’яўляюцца выключна платформай, на якой чытачы маюць магчымасць знайсці ці прапанаваць кніжкі для пазыкі, продажу альбо ў якасці падарунку. Мы не можам паўплываць на пратэрмінаваную пазыку. Платформа не нясе адказнасці за згубленыя ці пашкоджаныя кнігі. Платформа не рэгулюе кошты на прапанаваныя кнігі і не ўмешваецца ў фінансавыя транзакцыі».

Стваральнікі «Старонак» кажуць, што імкнуцца сачыць за актуальнасцю інфармацыі пра бібліятэкі і крамы з беларускімі кнігамі на старонцы з мапай, аднак часам могуць не паспяваць даведацца пра змены своечасова. Таму выбачаюцца за любыя недакладнасці і будуць удзячныя за паведамленне пра іх на адраc падтрымкі [email protected].
-
«Дайце круглую суму і год — будзе вам любы шэдэўр Мікеланджэла!» Улады запатрабавалі перарабіць «Быхаўскую мадонну». Аўтар падточвае яе балгаркай
-
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
-
Іншую скульптуру аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» чыноўнікі афіцыйна набылі за $15 тысяч толькі праз месяц пасля адкрыцця
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары