Грамадства1010

30 гадоў таму Лукашэнка афіцыйна стаў прэзідэнтам Беларусі

10 ліпеня адбыўся другі тур, а 20 ліпеня прайшла інаўгурацыя, пасля якой Лукашэнка афіцыйна ўступіў на пасаду.

Момант інаўгурацыі. Стоп-кадр афіцыйнай відэахронікі

З таго часу ён афіцыйна перамагаў на выбарах яшчэ пяць разоў: у 2001-м, 2006-м, 2010-м, 2015-м і 2020-м гадах.

Прычым абвяшчэнне вынікаў у 2006-м, 2010-м і 2020-м прыводзіла да пратэстаў.

Фальсіфікацыя вынікаў выбараў у 2020 годзе прывяла да нечуваных шырокіх пратэстаў, якія доўжыліся некалькі месяцаў.

У адказ улады разгарнулі масавыя рэпрэсіі, дзясяткі тысяч людзей прайшлі праз адміністрацыйныя арышты і штрафы, тысячы — праз СІЗА і калоніі, дзясяткі тысяч, калі не сотні тысяч былі вымушаныя эміграваць. 

Паводле «Вясны», па стане на 20 ліпеня 2024 года, у Беларусі 1378 палітвязняў, якія знаходзяцца на дадзены момант у калоніях, турмах, СІЗА ці на хіміі.

Праект Dissidentby піша аб 1486 палітвязнях (у тым ліку 186 жанчын і 4 непаўналетніх)

Лукашэнка, дарэчы, далёка не рэкардсмен у кіраванні краінай. 

Прэзідэнт Экватарыяльнай Афрыкі Тэадора Абіянг Нгема Мбасога кіруе сваёй краінай 45 гадоў з 1979 года, прэзідэнт Камеруна Поль Бія — 42 гады (з 1982 года).

Каментары10

  • Бобр
    20.07.2024
    "Спасибо дедам за победу"))) зараз унукі не ведаюць калі гэта скончыцца
  • NDA-Тэсціроўшчыца
    20.07.2024
    Ці будзе рэпартаж НН з удзел тых, хто прыводзіў гэтага нячысціка да ўлады: Лябедзькі, Дабравольскага, Чалага, Латушкі і іншых "дэмакратычных сілаў"? Ці спытае хтосці такіх хатаскайнікаў, як Ціханоўская, калі яны пакаяцца за свой маўклівы саўдзел у трыццацігадовым кіраванні бандыцкай хунты?
  • Вырадак
    20.07.2024
    Пракляцьце Беларусі

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць