Свет33

Еўрасаюз пачынае перамовы пра бязвізавы рэжым з Арменіяй

Еўрапейскі Саюз прыняў пастанову пачаць перамовы з Арменіяй аб увядзенні бязвізавага рэжыму, піша Reuters.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян на фоне еўрапейскага сцяга. Фота: Olivier Hoslet, Pool via AP

«Гэта вельмі важны этап у паглыбленні партнёрства паміж Арменіяй і ЕС, заснаваны на агульных каштоўнасцях і прынцыпах», — заявіў міністр замежных спраў Арменіі Арарат Мірзаян.

Еўрасаюз таксама прапанаваў Ерэвану вайсковую дапамогу ў памеры 10 млн еўра.

«Мэтай дапамогі з'яўляецца ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнага патэнцыялу Узброеных сіл Арменіі і садзейнічанне паляпшэнню абароны цывільнага насельніцтва ў крызісных і надзвычайных сітуацыях», — гаворыцца ў паведамленні на сайце Рады Еўрапейскага Саюза.

Змена візавага рэжыму дазволіць грамадзянам Арменіі рабіць кароткатэрміновыя візіты ў краіны Шэнгенскай зоны. Аналагічныя правілы ўжо дзейнічаюць у выпадку Малдовы, Украіны і Грузіі.

У ЕС удакладнілі, што бязвізавы рэжым будзе ўведзены толькі пасля таго, як Ерэван дасягне пэўных «кантрольных паказчыкаў». Гэты працэс можа заняць некалькі гадоў.

У сакавіку 2024 года Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю з прапановай разгледзець магчымасць надання Арменіі статусу кандыдата на ўступленне ў ЕС. Сярод іншага ў дакуменце згадвалася рашэнне краіны замарозіць удзел у АДКБ. Аўтары рэзалюцыі падкрэслівалі, што такім чынам краіна спрабуе паменшыць сваю залежнасць ад Расіі. 

Каментары3

  • Застабіл
    22.07.2024
    А кал-гасны рэжым зноў пайшоў нестандартным шляхам. Але таксама можа казаць: "У нас ужо ёсць бязвіз з Еўрасаюзам".
  • Acab
    22.07.2024
    Спадару Застабіле, калі пакінуць па-за дужкамі вымогу да замежнікаў пра рэгістрацыю ў міліцыі, БССР, сапраўды, зрабіў бязьвіз з 25-цю, здаецца, краінамі Эўрассср.
    Гэта эўрассср не зрабіў дзеля прыгонных старшыні бязьвізу і ўсяляк ўскладняе ўцёкі.

    Што да згаданых ў навіне перамоваў. Вы разумееце, што перамовы пра псаваньне, пагаршэньне бязьвізу, які ня вымагае перамоваў?
  • 10 мільёнаў дапамогі
    22.07.2024
    Я - хабар нейкаму дзяржпасадоўцу

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць