Грамадства66

Сяргея Чалага і журналістаў Беларускага расследавальніцкага цэнтра абвясцілі ў міждзяржаўны вышук

Невядома, па якім артыкуле заведзеная адна ці некалькі спраў супраць журналістаў-расследавальнікаў.

Старонка праграмы «Ноч з Чалым» у фэйсбуку

Заснавальніка і кіраўніка Беларускага расследавальніцкага цэнтра Станіслава Івашкевіча і аўтара відэапраграм медыяпраекта Сяргея Чалага ўнеслі ў базу вышуку расійскага МУС. Раней паведамлялася пра знаходжанне ў гэтай базе траіх былых супрацоўнікаў БРЦ, а цяпер журналістаў «Бюро Медыя», піша БАЖ.

«Сёння можам казаць пра тое, што ў міждзяржаўны вышук абвешчаныя пяць былых і дзейных супрацоўнікаў Беларускага расследавальніцкага цэнтра, — распавёў Беларускай асацыяцыі журналістаў Станіслаў Івашкевіч. — Першымі на гэта звярнулі ўвагу члены каманды «Бюро Медыя», якія працавалі ў БРЦ на момант прызнання яго «экстрэмісцкай арганізацыяй». Гэта журналісты Аляксандр Ярашэвіч, Аляксей Карпека і Вольга Альхіменка. Калі ж мы праверылі базу расійскага МУС, то знайшлі ў росшуку яшчэ мяне і Сяргея Чалага».

У верасні 2022 года Беларускі расследавальніцкі цэнтр быў прызнаны рашэннем Вярхоўнага суда Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй».

На думку Станіслава Івашкевіча, уключэнне пяці дзейных і былых супрацоўнікаў БРЦ не звязанае з нейкай крымінальнай справай у Расіі. Мяркуе, што, верагодна, гэта проста адлюстраванне саюзнага вышуку па наводцы Беларусі з нагоды крымінальных спраў, заведзеных у Беларусі.

Невядома і па якім артыкуле заведзеная адна ці некалькі спраў супраць журналістаў-расследавальнікаў.

«Але, улічваючы, што ў Беларусі сілавікі прыходзілі на адрасы мяне і іншых людзей, не абавязкова звязаных з БРЦ сёння, прыблізна ў адзін час, то гэта можа сведчыць пра тое, што гэта ўсё працяг справы, заведзенай крыху раней, — разважае Станіслаў Івашкевіч. — Мяркую, што ўнясенне ў расійскую базу — гэта тэхнічнае наступства таго, што нас абвесцілі ў вышук беларускія ўлады. А чаму ўлады звяртаюць на нас асаблівую ўвагу? Сярод іншага, на маю думку, праз тое, што нашыя публікацыі ў тым ліку прыносілі істотны эканамічны ўрон карупцыйным схемам пад прыкрыццём беларускіх уладаў па абыходзе заходніх санкцый супраць Беларусі і Расіі».

«Гэта прыкра і абуральна, але мы былі гатовыя ўжо даўно да ціску. Адказам на ціск з нашага боку ёсць актывізацыя нашых высілкаў, што мы і прадэманструем цягам бліжэйшых месяцаў. Чакаецца выхад шэрагу гучных расследаванняў», — падкрэсліў журналіст.

Беларускі расследавальніцкі цэнтр 

Станіслаў Івашкевіч заснаваў Беларускі расследавальніцкі цэнтр у 2018 годзе. Каманда медыяпраекта вымушана з’ехала з Беларусі ў 2021 годзе пасля разгрому сілавікамі студыі БРЦ у Мінску.

Станіслаў Івашкевіч — неаднаразовы пераможца творчага конкурсу БАЖ «Вольнае слова», лаўрэат прэміі Global Anti Corruption Champions Award у 2023 годзе.

Эканаміст, публіцыст і журналіст Сяргей Чалы вядзе перадачы на YouTube-канале Беларускага расследавальніцкага цэнтра з 2022 года. Тут ён аўтар і вядоўца праграм «Навіны з Чалым» і «Чалы: эканоміка». Лаўрэат прэміі Global Belarus Solidarity Award 2020.

Каментары6

  • Anatol Starkou
    31.07.2024
    Все лауреаты премий. Герои нации, только не с нацией. Она в Беларуси. Чалый уже много лет знает лучше правительства РБ, что и как делать с экономикой, и удивительным образом это пропускает в эфир западная цензура с тех пор, как он живет на Западе. Коррупционные схемы тоже видны с Запада лучше, чем из Беларуси. Ну ждите своего возвращения в РБ по просьбе белорусских властей, объявивших вас в международный розыск.
  • Нафталин
    31.07.2024
    Ивашкевич толковый и интересный журналист. Без него уже давным давно все забыли кто такой был когда-то Чалый.
    Удивительно что заголовок и том, что в розыск объявлен Чалый, хотя сам по себе Чалый абсолютно безвреден для режима, его так, за компанию объявили в розыск.
  • Янка
    31.07.2024
    Anatol Starkou, а што, яны б былі больш карыснымі ў турме ў стане інкамунікада? Што ж тычыцца парадаў Чалага - яны слушныя, але покуль што невыканальныя, бо ў рэшце рэшт натыкаюцца на палітычныя абмежаванні дыктатуры.

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба8

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране60

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба8

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць